Вольскі Лявон

Лявон Артуравіч Вольскі (сапраўднае імя — Леанід Артуравіч Зэйдэль-Вольскі; нарадзіўся 14 верасьня 1965, Менск) — беларускі музыка, літаратар, мастак. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і сьпяваў у гурце «Новае Неба».

Лявон Вольскі нарадзіўся 14 верасьня 1965 году ў Менску. Яго дзед Віталь Вольскі ў 1930-х гадах працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. Бацька, паэт Артур Вольскі, шмат пісаў для дзяцей, перакладаў зь пяці моваў і стаяў у першых шэрагах нацыянальнага Адраджэньня канца 1980-х — пачатку 1990-х. Продкі Лявона — магілёўскія немцы-лютэране, таму яго сапраўднае прозьвішча — Зэйдэль-Вольскі. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 2010).

У 1981 годзе ў Менскай мастацкай вучэльні ім. Глебава разам з Уладзімерам Давыдоўскім і Алегам Дземідовічам ён заснаваў рок-групу «Фаварыт» (пасьля — «Мроя»).

У 1989 у разгар перабудовы «Мроя» (Алег Дземідовіч, Юрась Ляўкоў, Піт Паўлаў, Лявон Вольскі) прагучала на ўвесь СССР, запісаўшы на ўсесаюзнай студыі «Мэлёдыя» пласьцінку «Дваццаць восьмая зорка». У 1994 годзе музыкі «Мроі» ствараюць новую групу — N.R.M. («Незалежная Рэспубліка Мроя»), якая за 13 гадоў выпусьціла 8 альбомаў і трывала заслупавала за сабой рэнамэ флагманаў беларускага року. Сумесныя праекты з удзелам Вольскага — «Народны Альбом» і «Я нарадзіўся тут» — сталі ў Беларусі культавымі, а «Gazeta Wyborcza» нават назвала «Народны альбом» галоўнай падзеяй 1997 году ў Польшчы. 30 снежня 2009 году выйшаў дыск «Такога няма нідзе», усе песьні якога сачыніў Вольскі і запісаў іх з шэрагам музыкаў(Русяй, Алегам Хаменкам, Уладзімірам Пугачам ды іншымі).

Акрамя N.R.M. Вольскі сьпявае і грае ў гуртах «Крамбамбуля» ды «Zet». Аўтар некалькіх кніг паэзіі. Спарадычна зьяўляецца ў перадачах радыё Свабода.

Жонка Ганна Вольская — музычны прадусар. У іх нарадзілася дачка Адэля.

У гурце «Мроя» быў вакалістам і клявішнікам. Аўтар тэкстаў гурта ULIS, альбом Па-над дахамі (1995). У гуртах N.R.M., «Крамбамбуля» — вакаліст і рытм-гітарыст. Браў удзел у гурце «Новае Неба» ў якасьці рытм-гітарыста і бэк-вакаліста. А таксама вакаліст і рытм-гітарыст гурта «Zet».

Выпусьціў дзьве кнігі паэзіі: «Калідор» (1993) і «Фотаальбом» (2000). Разьмяшчаў артыкулы і апавяданьні ў «Нашай Ніве». Друкаваўся ў часопісе «Тэксты». Апавяданьне «Новая кватэра Казімера» ў зборніку прозы «Паветраны шар» зь бібліятэкі «Нашай Нівы».

Як мастак — аўтар некалькіх сатырычных коміксаў, надрукаваных у часопісе «Бярозка» ў першай палове 1990-х гадоў.

Вёў перадачу «Квадракола» на «Радыё Рацыя» ды Радыё 101,2.

Крыніца: be-x-old.wikipedia.org

 

Вольскі Лявон :: Publications

Вольскі Лявон, Міларусь

Міларусь

апавяданні, аповесць

Вольскі Лявон

У кнігу прозы вядомага музыкі і сьпевака, лідэра знакамітых гуртоў “Мроя”, “NRM”, “Крамбамбуля”, Лявона Вольскага ўвайшлі трынаццаць аповедаў і аповесьць “Пакуль сабачка жывы”, якія былі напісаныя больш як за дваццаць гадоў творчай працы. More »


Анемпадыстаў Міхал, Вольскі Лявон, Narodny Albom

Narodny Albom

п'еса — scenariusz

Анемпадыстаў Міхал, Вольскі Лявон

У 1994 годзе неяк самі сабой напісаліся некалькі тэкстаў. Гэта былі „Аліцыя", „Болек i Лёлек", „ЛаЛаЛаЛа", „Майская песьня", На той час я пісаў тэксты спэцыяльна для Kaci Камоцкай, але гэтыя новыя ві давочна не пасавалі да эстэтыкі НОВАГА НЕБА, Відаць, тады й ўзьнікла iдэя рэалізаваць новы супольны праект. Назва Narodny Albom прыдумалася адразу, i ншых варыянтаў не было. Першай, так мовіць, „запрошанай асобай" быў Лявон Вольскі, які, зр... More »


Za niebokresem Europy

Za niebokresem Europy

Antologia nowej poezji białoruskiej 1987-1997

Literatura — to Ojczyzna. Dla prawdziwego twórcy nie ma różnicy między ideałem narodowym a literackim. My traktujemy go jako najważniejsze literackie wyzwanie. Przybliżamy ten ideał — nie osiągnięty i nieosiągalny — akcjami obywatelskimi i aktami twórczymi. Tak rozpoczyna się manifest literacki „Tutejszych”, nieformalnej grupy literackiej powstałej na Białorusi gdzieś w okolicach roku 1987. W kontekście literatury polskiej takie wyznani... More »