Валкавыцкі Георгій

Георгій Валкавыцкі нарадзіўся 13 сакавіка 1923 ў Белавежы. Празаік, паэт, журналіст, грамадскі дзеяч.

Пасля заканчэння сямігодкі i рамеснай школы працаваў лесніком, рабочым, слесарам. У 1954 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Заснавальнік i рэдактар (1956-1987) беларускага тыднёвіка ў Польшчы «Ніва». Рэдагаваў таксама «Беларускія календары» i літаратурныя выданні «белавежцаў». З 1987 г. на пенсіі. Жыве ў Беластоку i Белавежы.

Выступае ў друку з 1948 г. Аўтар зборніка лірыкі «Рознагоддзе» (Беласток, 1989) i кніжкі сатырычных вершаў «Макатразмы» (Беласток, 1997), а таксама празаічных кніг «Віры. Нататкі рэдактара» (Беласток, 1991) i «Белая вязь» (Беласток, 1998). «У каменным крузе» (Беласток, 2000), «Ашчэпкі» (Беласток, 2002). Друкуецца пад псеўданімамі Юрка Зубрыцкі, Сідар Макацёр.

Памёр Георгій Валкавыцкі 7 красавіка 2013 году ў Беластоку.

 

Валкавыцкі Георгій :: Publications

Зубрыцкі Юрка, Міжчассе

Міжчассе

Зубрыцкі Юрка

У зарослай чаротам балацянцы Ад жабінага гомпну Млеў летні вечар. А буслы Спапялялі чарот Уладным гневам. Прыйшлі з матыкамі эколагі. Дзяўбуць заядла асаковых, Прастору земнаводным пашыраюць. А буслы Стоена Вострауь дзюбы. У аголеную балацянку Ўстраглі асколкі неба. Ні жаб, ні буслоў. Ціш. На гарь зонце працяглае „УраГ У наступе звяры і лес (па флангах), У цэнтры — багападобныя. More »


Валкавыцкі Георгій, Ашчэпкі

Ашчэпкі

(1998-2000)

Валкавыцкі Георгій

Мой унук Эрнік, першы кавалер дзіцячага садка, закахаўся ў суседку, вучаніцу першага класа. Закахаўся безнадзейна. Старэйшая на два гады суседка не хоча бавіцца з ім. — Што рабіць? — сумуе малы. — Кінь задаваку, — стараюся вывесці яго з хлапечай хандры. — Вунь, у пясочніцы, колькі харошых дзяўчатак. Выбірай. Кожная — прыгажэйшая за тую... — Няма нідзе прыгажэйшай! — з плачам і кулакамі кідаецца на мяне. Малайчына! Умееш пастаяць за свой... More »


Валкавыцкі Георгій, У каменным крузе

У каменным крузе

Валкавыцкі Георгій

In the Stone Circle Heorhy Valkavytski In a Stone Circle is Heorhy Vaukavytski's account of World War II developments from the summer of 1943 to the spring of 1944. The book is presented as a dairy and is based on factual material. The author said the idea to write about his war experiences came to mind in 1946 immediately after he returned home. Adventures and dramatic episodes written down by memory are the core of the Circle. T... More »»


Валкавыцкі Георгій, Белая вязь

Белая вязь

Валкавыцкі Георгій

„Ніва" напомніла: табе ўжо за семдзесят, канчай баяць пра гэпістаў, парпістаў і пра маё цудоўнае нараджэнне — пара складаць казку пра сваю Планіду. А як мне вырвацца з „ніўскага" прыцягнення? Выпадкова запушчаны ў жыццёвую зону, вірую, як і ты, вакол той самай Сілы. — Жыццё — самарух! — адбілася нейкае далёкае рэха. І раптам пачуўся Барысаў кліч: — Прыязджай, Сярожка адкрыў Ноеў каўчэг! Сяргей Тарасевіч неардынарная постаць сярод бела... More »


Макацёр Сідар, Макатразмы

Макатразмы

Макацёр Сідар


Валкавыцкі Георгій, Віры

Віры

Нататкі рэдактара

Валкавыцкі Георгій

"Журналістам я стаў па наіўнасці. Відаць, прыроднай, бо яна дагэтуль ставіць мяне часта ў клапатлівыя сітуацыі. У дзіцячых летуценнях увесь свет скалясіў, і, мабыць, не толькі дзеля адкрывання таямнічых выспаў - на ўроках польскай мовы мае хатнія сачыненні служылі ўзорам для іншых. Асабліва вылучыўся справаздачай з экскурсіі ва ўрочышча Старая Белавежа. Майму „твору" пані Русіняк прысвяціла прадметны ўрок. Не толькі па-мастацку прачытал... More »


Зубрыцкі Юрка, Рознагоддзе

Рознагоддзе

Зубрыцкі Юрка

На пажарышчы мядзведзі. Мыза бурая пры мызе. Пыл касмічны ў лапах цэдзяць На дарожны пояс шызы. Не мядзведзі — лісы гэта. Бязхвостыя! Ну і дзіва. А з абрывістых кюветаў — Гарачага пылу грыва. — Валя! — крычу — Азавіся! — Кладзе рукі мне на грудзі: — Што з табою? — Страшна лісаў. — Супакойся, гэта людзі (Касмічны сон) More »


Тэрмапілы, 04-05

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

04-05

* Varia * З сучаснай франкамоўнай бельгійскай паэзіі * Валкавыцкі Георгій, На абмежку * Гарэцкi Радзiм, Браты з Малой Багацькаўкі * Жамойцін Янка, Літаратурная старонка тыднёвіка „Ніва” (агляд 463—493 нумароў) * Зарэмба Людміла, “Слова...” ў зменлівым сусвеце * Лебедзеў Уладзімір, “Узіраюся ў вечнасць” (шлях М. Гарэцкага да “Скарбаў жыццця”) * Макмілін Арнольд, Беларускі санет у дыяспары * Міцкеві... More »


Шайкоўская Анна, Валкавыцкі Георгій, З Падляшша родам, Партрэт Георгія Валкавыцкага

З Падляшша родам

Шайкоўская Анна, Валкавыцкі Георгій

З Падляшша родам - штотыднёвая пеарадача Беларускага Радыё Рацыя. Распавядае пра беларусаў родам з Падляшша. Гучыць у эфіры па нядзелях у 10:05 / 12:05 ды ў 22:05 / 00:05. Георгій Валкавыцкі нарадзіўся 13 сакавіка 1923 ў Белавежы. Празаік, паэт, журналіст, грамадскі дзеяч. Пасля заканчэння сямігодкі i рамеснай школы працаваў лесніком, рабочым, слесарам. У 1954 г. скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. Заснавальнік i рэдак... More »