Уладзімір Калеснік

Уладзімір Андрэевіч Калеснік нарадзіўся 17.09.1922 у вёсцы Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Сямікласную адукацыю ён набыў у суседніх Ярэмічах. А школу выхавання прайшоў у бацькі - земляроба, плытагона, вясковага майстра, ад якога так "пераняў спрыт да сякеры, малатка, гэбліка", што сваімі рукамі зрабіў нават скрыпку.Ён добра маляваў акварэлямі, любіў стругаць, габляваць, сам сабе лыжы рабіў, маці - чаўнакі і іншыя прылады для ткацтва. Як успамінаў сам Уладзімір Андрэевіч, ён добра вучыўся ў школе, і маці вырашыла вучыць яго ў гімназіі, хоць бацька лічыў, што гэта дарэмная трата грошай, бо ўсё роўна палякі работы сыну не дадуць, ад зямлі адарвецца, а неба не дастане. Бацька марыў, каб ён стаў плытнікам, рэтманам, каб мог на Нёмане зарабляць добрыя грошы. Бацька адвёз сына ў Наваградак, каб той паступіў у гімназію. Экзамены ў гімназіі арыентаваліся не на памяць, запамінанне фактаў, а на здольнасць да творчага мыслення, арыгінальнасць адказаў. Юны Калеснік, напрыклад, быў адзіным, хто растлумачыў, чаму мяняюцца поры года, нават схему намаляваў.

Калеснік вытрымаў уступныя экзамены (а там на пяцьдзесят месц было дзвесце пяцьдзесят заяў) і ў 1936г. паступіў у польскую Наваградскую гімназію імя А.Міцкевіча. 3 лёгкай рукі прафесара Крука захапіўся маляваннем. Самастойна вывучаў тэорыю выяўленчага мастацтва, марыў стаць крытыкам жывапісу і пісаць так, як пісалі тады вядомыя спецыялісты ў гэтай справе Віткевіч і Герсан-Дамброўская.

Калі Уладзімір Андрэевіч вучыўся на трэцім курсе педвучылішча, пачалася вайна.Яна ўнесла свае карэктывы ў здзяйсненне задум юнака. 3 ліпеня 1941 г. ён прымаў удзел у стварэнні падпольных антыфашысцкіх арганізацый і баявых дружын у верхнім Наднямонні. Па даручэнню падпольнай арганізацыі працаваў настаўнікам пачатковай школы ў Некрашэвічах. Улетку 1942-га ідзе ў партызаны і ў складзе адной з баявых дружын уступае ў партызанскі атрад імя Чапаева. Быў кулямётчыкам, падрыўніком, з восені 1942 г. камандаваў узводам, праз год стаў начальнікам штаба атрада "2-гі Камсамольскі" брыгады "Камсамолец" Баранавіцкага злучэння. Удзельнічаў у дыверсіях, баях, быў двойчы паранены, -"пазнаў крайнія межы пачуццяў", але не страціў веры ў жыццё, не атупеў маральна, глядзеў на змаганне "сумленна і сур'ёзна".

Юнаком спазнаўшы пекла вайны і гераічны драматызм партызанскага змагання, страту сяброў і страх смерці, меру чалавечага і нечалавечага ў самім чалавеку, У.А. Калеснік вельмі рана пачаў вымяраць сваё жыццё і ўчынкі катэгорыяй вечнага.

Сябры ўспамінаюць, што Уладзімір Андрэевіч услых, на людзях рэдка згадваў партызанскія гады, хіба нейкія вясёлыя, гумарыстычныя сітуацыі: маладосць і на вайне маладосць. І толькі часам, дзе-небудзь каля цяпельца, у кампаніі блізкіх людзей боль па незваротных стратах, які ён хаваў глыбока ў сэрцы, прарываўся вонкі. Адзін з аўтараў унікальнай дакументальнай кнігі "Я з вогненнай вёскі...", ён у апошнія гады свайго жыцця пісаў і рыхтаваў для выдавецтва дакументальна-аўтабіяграфічную аповесць "Доўг памяці", прысвечаную партызанскай барацьбе ў мінулай вайне. Асобныя фрагменты якой былі апублікаваны ў перыёдыцы.


1

2

3

Уладзімір Калеснік :: Выданьні
Кніга Ўладзіміра Калесніка “Доўг памяці” – гэта своеасаблівая аўтабіяграфія, у якой вельмі дакладна апісаны не толькі месцы і падзеі з жыцця аўтара, але і асяроддзе, духоўная і матэрыяльная культура наднёманскай вёскі Сіняўская Слабада, адкуль родам Уладзімір Андрэевіч. У кнізе вельмі падрабязна расказваецца пра рамяство плытагонаў (бацька Ўладзіміра Калесніка быў вядомым на ўсю ваколіцу рэтманам), пра вясковае жыццё, пра Наваградскую настаўніцкую гімназію[...] »»»
Кнігу вядомага літаратуразнаўцы складаюць партрэты і эсэ, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры і літаратуры - Р. Шырму, В. Таўляю, У. Караткевічу, а таксама мастацкаму слову Я. Брыля, А. Разанава, Н. Мацяш, А. Карпюка. Асаблівую цікавасць уяўляе нарыс "Пражскі эпісталярый", у якім аўтар дае шырокую панараму літаратурнага, культурнага і палітычнага жыцця Беларусі 20-30-х гадоў. і ўдзелу ў ім літаратараў, асветнікаў, палітыкаў, такіх, як У. Жылка, А. Луц[...] »»»
Сяброўства Уладзіміра Калесніка з Янкам Брылём пачалося яшчэ ў часы вайны. Менавіта тады лёс звёў іх у партызанскім атрадзе. Сяброўства гэтае доўжылася да апошніх дзён. Сябравалі сем’ямі. Не было таямніцаў, не было чагосьці, што б засталося па-за ўвагай даследчыка. Прыватнае жыццё, частыя сустрэчы на літаратурнай ніве, супольныя выезды, супольныя праекты (“Між тых палёў...”, “Мы з вогненай вёскі”). Жыццё Янкі Брыля было для Уладзіміра Андрэевіча, як адкрыт[...] »»»
У кнігу вядомага літаратуразнаўцы, крытыка і даследчыка Уладзіміра Андрэевіча Калесніка, увайшлі літаратурныя нарысы пра асобы, якія унеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры, літаратуры, пісьменства. Гэта агульнавядомыя Францыск Скарына і Мікола Гусоўскі, Янка Купала і Уладзімір Караткевіч, а таксама малавядомы казачнік Рэдкі, творчасць якога аналізуцецца вельмі дакладна і ў кантэксце гістарычных падзеяў. Цікавыя і малавядомыя факты з жыцця з[...] »»»
Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай. Кніга напісана жывой даступнай мовай. Жыццёвыя шляхі героя аповесці паказаны ў цеснай сувязі з рэвалюцыйным рухам, з барацьбой працоўных за сваё сацыял[...] »»»
Лёсам пазнанае – зборнік выбраных літаратурных партрэтаў і нарысаў, прысвечаных пісьменнікам, якія пачыналі свае шляхі ў былой Заходняй Беларусі. Абшырна і з даследчыцкай падрабязнасцю апісаны партрэты Гальяша Леўчыка, Міхася Васілька, Алеся Салагуба, Міколы Засіма, нарысы і эсэ пра Піліпа Пестрака, Максіма Танка, Янку Брыля, а таксама пра ўкраінскага паэта Аляксандра Гаўрылюка і польскага пісьменніка і перакладчыка Яна Гушчу, чыя дзейнасць пралівае святло[...] »»»
Асабістае знаёмства Уладзіміра Калесніка з Максімам Танкам (Яўгенам Іванавічам Скурко) дало магчымасць пазнаць паэта, як чалавека, паназіраць за ім у прыватным жыцці. У кнізе Ўладзіміра Калесніка разглядаецца жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі. У публікацыі зроблены грунтоўны аналіз творчасці, аналізуюцца многія вершы і паэмы, даследуецца паэтычнае майстэрства. Не адарвана гэта даследаванне і ад гістарычных падзей, на фоне якіх праходзіла жыццё[...] »»»
Заходняя Беларусь з першай паловы 20-х да пачатку 30-х гадоў. Менавіта ў гэты перыяд актыўна развіваецца Уладзімір Жылка. Развіваецца як паэт, як творца. Аўтар кнігі вядзе расповяд пра Жылку, але гаворка пра яго – гэта гаворка пра ўсю тагачасную грамадскую атмасферу, пра жыццё і барацьбу, пра палітычную і мастацкую думку, пра творчыя кірункі, метад, стыль. Многія аспекты творчасці Жылкі праясняюць праблему ўзаемасувязей літаратуры былой Заходняй Беларусі з[...] »»»
У кнігу ўвайшлі літаратурныя партрэты М. Танка, Я. Брыля, заходнебеларускіх пісьменнікаў. Зацікавяць чытача артыкулы пра паэму Гусоўскага "Песня пра зубра", пра польска-беларускія сувязі, пра літаратурную Брэстчыну »»»
Маленства край! Ты. з намі да сканання — Чысты, святы, як, першае каханне. Так гаварыў пра Навагрудчыну наш зямляк, імем якога ганарыцца польскі народ, геніяльны паэт, творчасць якога ўзбагаціла, упрыгожыла культуру ўсяго чалавецтва. Гаворачы пра Навагрудчыну, Адам Міцкевіч думаў не толькі пра той куток, дзе ён нарадзіўся, дзе прайшлі яго маленства і юнацтва,—ён думаў пра Беларусь, па ёй тужыў у сваіх блуканнях на чужыне — ад Пецярбурга да Бахчысарая, а[...] »»»
Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя