Уладзімер Арлоў

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ трыццаць кнігаў прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны.

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

(arlou.org)

Уладзімер Арлоў :: Publikacje
"Жывая чытанка" - літаратурна-музычны праект Радыё Рацыя. З навінкамі беларускай літаратуры слухачоў знаёмяць самі аўтары твораў - паэты, пісьменьнікі, публіцысты. Героі "Жывой чытанкі" самі абіраюць месца чытання ды самі замаўляюць музыку. На гэты раз госьцем зьяўляецца Ўладзімер Арлоў які прадставіць кнігу з сэрыі "Кнігарня Нашай Нівы" - зборнік беларускага мужчынскага запавяданьня "Паветраны шар". У кнігу ўвайшлі найлепшыя мужчынскія апавяданьні 1991 —2[...] »»»
Аўдыёкніга для кожнай беларускай сям’і Адрасаваная юным беларусам кніга Уладзіміра Арлова "Адкуль наш род" – добра знаёмая чытачам самага рознага веку, усім, хто цікавіцца гісторыяй. Пра гэта сведчаць і чатыры выданні, і шматгадовая прысутнасць кнігі ў школьных праграмах. Днямі пабачыла сьвет пятае выданне – гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе складаюць займальныя і пазнавальныя апавяданні, у якіх нашая гісторыя падаецца праз лёсы знакамітых продкаў. Сяро[...] »»»
Zrabawany narod (Ograbiony naród) to zbiór wywiadów z białoruskimi intelektualistami, którzy spróbowali, odpowiadając na pytania dwojga polskich dziennikarzy- Małgorzaty Nocuń i Andrzeja Brzezieckiego, wyjaśnić i odkryć dla polskiego czytelnika fenomen „Białoruś”. Książka, wydana najpierw w języku polskim, zrobiła pewną furorę: polski czytelnik mógł z odpowiedzi i rozważań przedstawicieli białoruskiej elity stworzyć obraz sąsiedniego kraju, który często po[...] »»»
Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсьць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт. Усё выдатна, бо няма рухавіка, які рухае гісторыяй – спаборніцтва. Спаборніцтва думак, спаборніцтва здольнасьцяў. Аднак у плын рутыннага жыцьця, як яблык раздору, аўтар дадае рэч, якая таксама адна – Ордэн Белай Мышы, які вядома можа належыць толькі аднаму кавалеру. Дух змаганьня прымушае перажыць і пераасэнсаваць сэнс звычайнага, штодзённага жыцьця адной краіны. »»»
Аўдыёкнігу склалі вэрлібры са зборніка “Паром празь Ля-Манш”, а таксама вершы, якія яшчэ не друкаваліся ў паэтычных кнігах Уладзімера Арлова. За кнігу “Паром празь Ля-Манш” Уладзімер Арлоў у ліку дзевяці аўтараў з розных краінаў намінаваны на прэмію “Эўрапейскі паэт Свабоды”, прысуджэньне якой адбудзецца ў 2010 годзе ў Гданьску. Чытае аўтар. Агульны час 02:26:44. © Уладзімір Арлоў, 2008; (р) БелТонМедыя, 2008. »»»
Аўдыёкніга зьмяшчае гістарычныя эсэ з аўтарскай радыёпраграмы Ўладзімера Арлова “Галерэя Кліё” (1999—2002). Чытае аўтар. Зьмест: Тадэвуш Касьцюшка, Міхал Клеафас Агінскі, Эмілія Плятэр, Міхал Валовіч, Ігнат Дамейка, Кастусь Каліноўскі, Міхал Андрыёлі, Ахіл Банольдзі, Зыгмунт Мінейка, Людвік Нарбут, Адам Пуслоўскі, Валер Урублеўскі, Ян Чэрскі, Макар Краўцоў »»»
Uładzimier Arłou, Sny imperatora. Opowiadania, eseje Książkę Arłowa „Sny imperatora” opublikowało w 2001 roku wydawnictwo Mastackaja Litaratura (Literatura Piękna). Na jej stronach autor oprowadza czytelnika po historii Białorusi, bo właśnie bazując na przeszłości naród może budować swoją przyszłość. W jednym tomie zebrano dłuższe i krótsze opowiadania i eseje powstałe w różnych latach. Spotykamy tu słynne postacie historyczne i poznajemy rodowód same[...] »»»
Uładzimir Arłou, Tajemnice połockiej historii Trudno mówić o tajemnicach - szczególnie wtedy, gdy nic was z nimi nie wiąże. Nie dotyczy to połacczanina i szczerego patrioty swej małej ojczyzny Uładzimiera Arłowa. Ten znany pisarz, historyk z wykształcenia, ukazuje obrazowo różne aspekty życia najstarszego białoruskiego miasta i wybitne postaci z nim związane. Pragnienie ukazania prawdy , która nie ma ideologicznych zadań, doprowadziło do powstania [...] »»»
Слухача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цiкава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквiі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкi корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторыю Беларусі. »»»
Co łączy Emilię Plater i Napoleona Ordę, Zośkę Wieras i Stefanię Staniutę, Wiktora Turowa i Alaksieja Karpiuka, Uładzimira Mulawina i Michasia Tkaczowa? Wszyscy ci ludzie, choć dawno odeszli z życia, pozostawili niezatarty ślad w historii naszej Ojczyzny i żyć będą w pamięci nowych pokoleń, dopóki żyje Białoruś. We wspaniałej książce „Imiona wolności” Uładzimier Arłou, historyk i pisarz, przedstawił losy niezłomnych bojowników o wolność i niepodległość na[...] »»»
Pierwsza   Poprzednia   [1-5]   Następna   Ostatnia
Уладзімер Арлоў :: Blogi

Твор Уладзімера Арлова намінаваны да прэміі Залаты апостраф Карэктура зноў вычытваю карэктуру твайго цела тэкст штораз зьлёгку іначыцца зьдзіўляючы сьвежымі (...)

»»»

ПОЛАЦАК    у даўкім віне восеньскага паветра іду па бруку сярод старых камяніц пад сьцягам адзіноты   ТАЛІНСКАЯ ГАЛУБКА   талінская галубка жыве (...)

»»»

Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.Незалежнасьць - гэта (...)

»»»
Poprzednia 1 Następna