Трэнас Віка

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса “Маладосць”. Піша на беларускай і рускай мовах. З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай выступае ў перыёдыцы з 2000 г. З’яўляецца літаратурным аглядальнікам інтэрнет-выдання “Новая Эўропа” http://www.n-europe.eu/, супрацоўнічае з часопісамі “Паміж”, “pARTisan”, “Тэксты”. У цяперашні час актыўна займаецца арганізатарскай і менеджэрскай дзейнасцю: супольна з паэткай Юліяй Новік ажыццяўляе доўгатэрміновыя літаратурна-мастацкія праекты “Выявы”, “Францыя ў сэрцы Беларусі”, праводзіць фестывалі, конкурсы, майстар-класы, канцэрты, выставы, творчыя сустрэчы-дыскусіі, разнастайныя імпрэзы пры дапамозе і з удзелам маладых актуальных беларускіх пісьменнікаў, музыкантаў, мастакоў. Аўтар паэтычных кніг “Цуд канфіскаванага дзяцінства” (Мінск: Логвінаў, 2005), “Экзістэнцыйны пейзаж” (Мінск: Галіяфы, 2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, шведскую і французскую мовы.

Блог Вікі Трэнас http://vika-trenas.livejournal.com
e-mail: trenas007@gmail.com

 

Трэнас Віка :: Выданьні

Маладосць, 03 (688) 2011

Маладосць

03 (688) 2011

АЎСЯННІКАВА Тамара, Абнадзееныя дні АЎЧЫННІКАВА Ганна, Абдымкі лёсу. Вершы Баравікова Раіса, Часопіс «Маладосць» застаецца сучасным БРАВА Алена, Дараванне. Аповесць ВОЙЛАКАВА Ала, За светлай смугой. Вершы ГРЫБАЙЛА Вячаслаў, Споведзь тэатру! ГУШТЫН Дар’я, Музыка фарміруе чалавека — ягоны густ, характар і манеры Жвалеўскі Андрэй, Пастарнак Яўгенія, Гімназія № 13. Раман-казка. Працяг. Пачатак у № 1, 2 г.г... Болей »


Маладосць, 04(653)2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04(653)2008

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Красавік * БАРАВІКОВА Раіса, Вясновы паром на рацэ часу * Васючэнка Пятро, Трэці семестр * ВІТКОЎСКІ Святаслаў, Кроплі часу... Тры эсэ * ГАЛЬПЯРОВІЧ Навум, Вершы * Дайнека Леанід, Назаві сына Канстанцінам * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ДАНІЛАВА Вольга, Апавяданні * Жук Алесь, Маладая мая «Маладосць»! * КАЗЛОЎ Анатоль, Кожны чалавек — настаўнік нам * ... Болей »


Маладосць, 03(652)2008

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

03(652)2008

* З ЛЕТАПІСУ «Маладосці». Напярэдадні юбілею * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Сакавік * БАРАВІКОВА Р., Нашы 20 мільёнаў наперадзе?! * Бельскі Алесь, Імправізацыя па матывах душы * БРУЙ Аляксей, Паразіт * ВОРАНАЎ Віталь, Дамафон Мінай * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ЗАПРУДСКІ Ігар, Сапраўды-2 * КАРЭНДА Іван, Плойка, або Канцэрт камернай музыкі * КЛІМКОВІЧ ІРЫНА, Памяркоўнасць беларуса — мі... Болей »


Маладосць, 11(648)2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

11(648)2007

"Любоў нябёсы над табой трымае..." У назву гэтага свайго невялічкага допісу я вынесла радок з верша вядомай нашай пісьменніцы * «ЗНАЁМАЯ МАРА — ПАЕХАЦЬ У БРЭСТ» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Лістапад * ПРАГА АКТУАЛІЗАЦЫІ. Да 125-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа * БАРАВІКОВА Р., «Любоў нябёсы над табой трымае...» * Вабішчэвіч Віктар, «Прыпыніся, вецер, на хвілінку...» * ГАПЕЕЎ Валерый, Ведзьміна тоня. * ГР... Болей »


Маладосць, 04(641)2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04(641)2007

* «ДАЗВОЛЬЦЕ думаць мне пра Вас...» * Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Красавік * АЛЯШКЕВІЧ Маргарыта, Лабірынты і цмокі Пятра Васючэнкі * БАРАВІКОВА Р., Гаспадыня самотнага дома * Бутэвіч Анатоль, Каб быў чалавек чалавекам * ГЛОБУС Адам, Альгерд * ДЗЕМІДОВІЧ Таццяна, Апавяданні * Жук Алесь, Сінія незямныя агні. Апавяданне * ЖУКОВІЧ Васіль, Трыялеты * КАМОЦКІ Алесь, Вершы * КАРЛЮКЕВІЧ Алесь, На слу... Болей »


Трэнас Віка, Ты, шчырая, свайго iмя ў газетных загалоўках баялася

Ты, шчырая, свайго iмя ў газетных загалоўках баялася

Трэнас Віка

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »


Трэнас Віка, Вершы

Вершы

Трэнас Віка

Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) - паэтка. Нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса "Маладосць". Аўтар паэтычных кніг "Цуд канфіскаванага дзяцінства" (Мінск: Логвінаў, 2005), "Экзістэнцыйны пейзаж" (Мінск: Галіяфы, 2008). <br /><br /><center><iframe width="100... Болей »


Трэнас Віка, Будкін Сяргей, Жывая чытанка / Віка Трэнас / Экзістэнцыйны пейзаж

Жывая чытанка / Віка Трэнас / Экзістэнцыйны пейзаж

Экзістэнцыйны пейзаж, фрагмэнты

Трэнас Віка, Будкін Сяргей

Віка Трэнас, сапр.: Вікторыя Ляўкоўская (нар. 1984, Мінск), беларуская паэтка, літаратурны крытык. Піша на беларускай і рускай мовах. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім калегіуме. Працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Літаратурны аглядальніка інтэрнет-выдання «Новая Еўропа», супрацоўнічае з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты». Піша на беларускай і рускай мовах. З... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя