be

Трафімчык Анатоль

Трафімчык Анатоль

Трафімчык Анатоль Віктаравіч нарадзіўся 14 лютага 1976 г. у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1993 г. закончыў школу з залатым медалём ды паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыялінасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998 - 2001 гг. У 2003 г. скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны. У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму "Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939 - 1941 гг.", атрымаў дыплом доктара філасофіі ў галіне гістарычных навук (кандыдата гістарычных навук).

З верасня 2004 да снежня 2007 г. працаваў на пасадах дацэнта і старшага выкладчыка кафедры філасофіі і гісторыі УА "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт". Чытаў лекцыі па дысцыплінах “Гісторыя Беларусі”, “Філасофія”. У 2008 г. скончыў паліталагічны курс Студый Усходніх пры Варшаўскім універсітэце. У ліпені 2009 г. атрымаў дыплом Школы летняй Варшаўскага універсіэта. Ад верасня 2009 працую на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа.

Займаюся пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., даследую праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст. Выступаю ў друку як літаратуразнаўца і літаратурны творца. Маю больш за 80 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гістарычнай навукі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі, методыкі выкладання літаратуры. З’яўляючыся адначасова пазаштатным карэспандэнтам рэгіянальных газет, публікуюся ў іх з артыкуламі ў асноўным на гістарычную і культуралагічную тэматыку. Выдаў тры паэтычныя зборнікі “Пасведачанне аб нараджэнні” (Мінск, 1999), “Ноты цноты” (Брэст, 2003), “Лірыка Лірыка” (Баранавічы, 2007), літаратуразнаўчую брашуру “Тадэвуш Касцюшка ў беларускім мастацкім слове” (Баранавічы, 2002). Падрыхтавана да друку манаграфія на аснове дысертацыйнага даследавання “Палітыка савецкай улады ў сферы асветы заходніх абласцей БССР ў 1939 – 1941 гг.”, а таксама манаграфія на тэму “Адносіны расійскіх бальшавікоў да беларускае дзяржаўнасці ў перыяд 1917 – 1939 гг. (гістарыяграфічны нарыс)”.

Трафімчык Анатоль. Выданьні

«Наш Касцюшка слаўны!»

«Наш Касцюшка слаўны!»

гістарычная постаць Тадэвуша Касцюшкі ў беларускай літаратуры
Трафімчык Анатоль

Першае комплекснае даследаванне мастацкага вобраза ў беларускай літаратурнай традыцыі лідара вызвольнага паўстання 1794 г. у Рэчы Паспалітай, героя барацьбы за незалежнасць англійскіх калоній у Паўночнай Амерыцы Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі. Увагай даследчыка ахоплены ўвесь вядомы корпус беларускіх... Болей »

1939 год i Беларусь

1939 год i Беларусь

забытая вайна
Трафімчык Анатоль

Кніга сучаснага беларускага даследчыка Анатоля Трафімчыка прысвечана найбольш супярэчлівым пытанням, звязаным з удзелам беларускага народа ў падзеях пачатку Другой сусветнай вайны. З беларусацэнтрычных пазіцый дадзены падрабязны аналіз прычын, перадумоў i ходу разгортвання ваеннага канфлікту, праўдзіва... Болей »

Мой літпрацэс
pdf epub

Мой літпрацэс

зборнік рэцэнзій, эсэ, гутарак
Трафімчык Анатоль

Перад вамі зборнік літаратурна-мастацкай крытыкі бягучага літаратурнага працэсу на Беларусі. Большасць работ была апублікавана ў перыёдыках. Цяпер яны сабраны пад адной вокладкай. Аўтар звяртае ўвагу на некаторыя – перажытыя і асэнсаваныя ім непасрэдна – з’явы ў развіцці беларускага прыгожага пісьменства.... Болей »

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь
pdf

Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь


Трафімчык Анатоль

Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з... Болей »

Беларуская дзіцячая драматургія
pdf

Беларуская дзіцячая драматургія


Трафімчык Анатоль

У манаграфіі ўпершыню прааналізавана і ахарактарызавана на шырокай сістэматызаванай аснове развіццё беларускай дзіцячай драматургіі, раскрываюцца агульныя тэндэнцыі развіцця драматургіі для дзяцей на кожным з этапаў, выяўляюцца змены і асаблівасці характараў у беларускай п’есе для дзяцей. Вартасць атрыманых... Болей »

Якуб Колас - вядомы і невядомы
pdf

Якуб Колас - вядомы і невядомы


Трафімчык Анатоль

Аўтар сабраў пад адной вокладкай свае даследаванні творчасці і жыцця народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Як вынікае з назвы, чытач не толькі абновіць некаторыя свае веды, але і адкрые для сябе дагэтуль незнаёмыя бакі класіка як мастака слова. Даследуюцца таксама некаторыя біяграфічныя старонкі пісьменніка.... Болей »

Пра нашу і вашу гісторыю
pdf

Пра нашу і вашу гісторыю


Трафімчык Анатоль

Зборнік артыкулаў аўтарства Анатоля Трафімчыка прадстаўляе бачаньне аўтара на разьвіцьцё гістарычнай думкі апошняга часу. Акрамя «рэцэнзійнасьці» аўтар прыбягае і да прыёмаў крытыкі, характэрных для мастацкай літаратуры. Але перадусім мэтай артыкулаў – выклікаць шырокую дыскусію на тэму гісторыі, праз... Болей »

Лірыка Лірыка
pdf

Лірыка Лірыка


Трафімчык Анатоль

Што ёсць каханне? Ці існуе яно наогул? Гэтыя і іншыя пытанні аб існаванні найвышэйшага пачуцця заўсёды турбавалі, турбуюць і будуць турбаваць чалавецтва ў цэлым і кожнага індывідуума асобна. Як падае тлумачальны слоўнік, каханне – гэта «вялікае сардэчнае пачуццё да пэўнай асобы іншага полу». І вось паўстаюць... Болей »

Пасведчанне аб нараджэнні. Цянёты
pdf

Пасведчанне аб нараджэнні. Цянёты


Толь В. (Трафімчык Анатоль), Віталь Псеўданім (Чабатарэнка Віталь)

Стагоддзе, як і дрэва, прарастае гадавымі кольцамі, і калі гэтыя гадавыя кольцы, расцягнуўшы па акружнасці, скласці разам, атрымаецца велізарнае кола, у якім пачатак і канец стыкаюцца плаўна, амаль незаўважна. Тым самым пацвярджаецца чыясьці мудрасць: усё паўтараецца, усё вяртаецца на свае кругі. Яшчэ... Болей »

Ноты цноты
pdf

Ноты цноты


Трафімчык Анатоль

Верш не толькі не дастаткова вывучаны, але і не дастаткова вядомы, ён не атрымаў яшчэ паўнавартасных ацэнак крытыкаў і чытачоў. Нягледзячы на знешнюю прымітыўнасць формы, беднасць мовы, змест твора даволі аўтэнтычны і рафінаваны, а яго поліфанічнасць патрабуе ўніверсальнага падыходу. Характэрны для постмадэрністаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org