Шніп Віктар

Віктар Анатольевіч Шніп нарадзіўся 26 сакавіка 1960 года ў вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Закончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і ВЛК Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве ў 1987 годзе. Пасля працаваў у часопісе “Беларусь”, газеце “Наша слова”. З 1995 па 2004 год – у газеце “Літаратура і мастацтва” быў намеснікам галоўнага рэдактара і галоўным рэдактарам. Цяпер— галоўны рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Першыя вершы былі надрукаваны 17 жніўня 1977 года ў газеце “Чырвоная змена”. У 1983 годзе выйшла першая кніга вершаў ”Гронка святла”, за якую ў 1987 годзе атрымаў Усесаюзную прэмію імя Уладзіміра Маякоўскага. Выдаў 15 кніг, сярод якіх: “Пошук радасці”, “Шляхам ветру”, “На рэштках Храма”, “Горад Утопія”, “Выкраданне Еўропы”, “Чырвоны ліхтар”, “Воўчы вецер”, “Інквізіцыя”, “Выратаванне атрутай” , “Беларускае мора” і інш. У 2007 годзе за кнігу “Балада камянёў” стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі “Залаты Купідон”. За кнігу “Страла кахання, любові крыж” атрымаў спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у намінацыі “Мастацкая літаратура” (2008). Выдатнік друку Рэспублікі Беларусь.

 

Шніп Віктар :: Выданьні

pdf
Шніп Віктар, Шляхам ветру

Шляхам ветру

Вершы

Шніп Віктар

Аснову трэйцяй кнігі Віктара Шніпа склалі вершы, у якіх адлюстравана жыцьцё нашага сучасьніка зь яго радасьцямі і трывогамі. Адзін з разьдзелаў цалкам прысьвечаны тэме горада. У зборніку нямала вершаў пра каханьне і сяброўства. Болей »


pdf
Шніп Віктар, Чырвоны ліхтар

Чырвоны ліхтар

Вершы

Шніп Віктар

Чакана ці нечакана для аматараў беларускай паэзіі, але выяўляецца, што ў апошні час ці не найбольш пладавіты ў нас паэт – Віктар Шніп. Амаль кожны год у яго выходзіць новы зборнік вершаў (іншы раз – пад адной вокладкай з кнігай Л. Рублеўскай). 2000-ы год – “Чырвоны ліхтар”, 2001-ы – “Воўчы вецер”, 2002-і – “Інквізіцыя” і 2003-і – “Выратаванне атрутай”. Для тых, хто здзівіўся, скажу: гэта нармальна. Было б што выдаваць. В. Шніп працуе ве... Болей »


pdf
Шніп Віктар, На рэштках Храма

На рэштках Храма

Вершы

Шніп Віктар

На рэштках Храма можна збудаваць розныя будынкі, але ніводзін зь іх ніколі не заменіць разбураны Храм – гэта галоўная тэма вершаў, якія склалі новую кніжку Віктара Шніпа. Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар, Застаюся. Выкраданне Эўропы

Застаюся. Выкраданне Эўропы

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар

Творы вядомых паэтаў Людмілы Рублеўскай /нарадзілася ў 1965 годае ў Мінску/ і Віктара Шніпа /нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Пугачы на Валожыншчыне/ змешчаны пад адной вокладкай невыпадкова. Паэты — сямейная пара. Але нягледаячы, што Людміла і Віктар жывуць пад адной страхой, вершы іх вельмі розныя і па тэматыцы, і па стылі, і па форме. Адно ў чым яны аднолькавыя — гэта тое, што іх творы — сапраўдная Паэзія, у чым можна пераканацца чыта... Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар, Рыцарскія хронікі. Воўчы вецер

Рыцарскія хронікі. Воўчы вецер

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар

У кнігу ўвайшлі вершы, якія былі напісаныя у апошнія гады ХХ стагодзьдзя. Кніжкі Людмілы Рублеўскай адметныя зваротам да нашай гісторыі. Родны сьвет адкрываецца для паэткі як сьвет вялікай і багатай духоўнай спадчыны. Мінулае яе цікавіць у канкрэтных асобах і падзеях. Л. Рублеўская малюе вобразы беларускай гісторыі X-XX стагодзьдзяў. Пошук духоўны – неад'емны ў В. Шніпа ад пошуку мастацкай выразнасьці слова, ён імкнецца да разнастайнась... Болей »


pdf
epub
Шніп Віктар, Пугачоўскі цырульнік

Пугачоўскі цырульнік

дзённікавая проза паэта

Шніп Віктар

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця! Болей »


pdf
Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад., Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Зборнік да 10-годдзя суполкі «Літаратурнае прадмесце»

Рублеўская Людміла, Шніп Віктар - уклад.

Зборнік выдадзены да дзесяцігоддзя вядомай суполкі «Літаратурнае прадмесце». Творы, якія ўвайшлі ў яго, адносяцца да розных жанраў і стыляў: чытач знойдзе і авангардысцкія вершы, і класічныя санеты, аповеды з жыцця сучаснай моладзі і філософскія прыпавесці, сустрэнецца з пачынаючымі творцамі і з тымі, чые імёны добра знаёмыя аматарам беларускай літаратуры. Болей »


pdf
Бадак Алесь, Шніп Віктар, Мы купілі кракадзіла

Мы купілі кракадзіла

Вершы

Бадак Алесь, Шніп Віктар

Уцякала мышка Ад коціка, Пагубляла мышка Боцікі. Ой, памерзлі ў бедненькай Ножкі, Хворая ляжыць яна Ў ложку. Дактары прыходзяць к ёй Часта. Горкія даюць ёй Лякарствы. Гладзіць мама Мышку-малышку: - Можа, пачытаць табе Кніжку? Не сумуй, мая ты Малютка. Станеш ты здароваю Хутка. Новыя куплю табе Боцікі. Толькі ж сцеражыся ты Коціка!. Болей »


pdf
Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку зборніка складае эсэ празаіка, паэта, літаратуразнаўцы Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, або Паэма Гарсія Лойкі», дзе не толькі канц... Болей »


pdf
Каўка Аляксей, укладанне, Скарыніч, выпуск 11

Скарыніч

Літаратурна-навуковы гадавік

Каўка Аляксей, укладанне

Чарговы выпуск “Скарыніча” прысвечаны надзённым пытанням нацыянальнай тоеснасці, гістарычнай працаздольнасці беларусаў у святле іхняе нацыянальнае ідэі, адлюстраванай цягам стагоддзяў у мастацкай літаратуры, грамадскай думцы Беларусі. Болей »