Сыс Сяргей

Сяржук Сыс (Сяргей Анатольевіч Сыс) нарадзіўся 26.01.1962 г. у в. Пракісель Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. Паэт, перакладчык, публіцыст. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар калектыўных зборнікаў і анталогій, а таксама кніг паэзіі “За трапяткім матыльком кахання” (2000 г.) і “Стрэмкі”. Творы перакладаліся на ангельскую, польскую, расійскую, украінскую, літоўскую і сербскую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з кастрычніка 2010 года.

 

Сыс Сяргей :: Выданьні

pdf
Маладосць, 06 (436) 1989

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

06 (436) 1989

* Андраюк Серафім, Высокай красе адданы * Аўрамчык Мікола, Палон. Аповесць. Заканчэнне * Барскі Алесь, Вершы * Бялячыц Рычард, Вершы * Крупеня Яўген, Два партрэты ў кінапавільёне * Кухараў Сцяпан, Вераб’іная ноч. Пад майскім дажджом. Апавяданні * Маляўка Мікола, Вершы * Пруднікаў Павел, Вершы * Скаруліс Сямён, Ярась Анатоль, Глыток атруты * Ставер Алесь, На быстрыні жыцця * Сыс Сяргей, Вершы * Сяргейчык Іван, Горкая пяшчота. ... Болей »


pdf
Наша Вера, 2 (68) 2014

Наша Вера

2 (68) 2014

Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя хрысціянства, гісторыя каталіцызму на Беларусі і ў свеце, хто хоча быць у курсе сучаснага рэлігійнага і духоўнага жыцця, яго найбольш зн... Болей »


mp3
Сыс Сяржук, Будкін Сяргей, Жывая чытанка / Сяржук Сыс / Вершы

Жывая чытанка / Сяржук Сыс / Вершы

Вершы

Сыс Сяржук, Будкін Сяргей

Прозьвішча Сыс нярэдка сустракаецца ва ўсясьветнай літаратуры. Вядомыя чэскі паэт Карал Сыс, расейская пісьменьніца Юлія Сыс, украінская паэтка Ала Сыс. А ў гісторыі беларускай літаратуры назаўсёды засталося імя выдатнага паэта Анатоля Сыса, які ў 2005 годзе адышоў у лепшы сьвет. Ягоны літаратурны раўналетак і зямляк Сяргей Сыс пакуль ня мае ўласнае кнігі, але ў творчасьці ня хоча саступаць свайму слыннаму аднафамільцу. (Радыё Свабода) Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя