Скорабагатаў Віктар

Віктар Скорабагатаў - мастацкі кіраўнік Беларускай капелы. Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (1982 г.)

Дыпламант Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Мінск, 1974 г.)
Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў (Мінск,1976 г.)
Лаўрэат Міжрэспубліканскага конкурсу вакалістаў у Таліне (Эстонія, 1976 г.)
Лаўрэат Усесаюзных конкурсаў вакалістаў у Рызе (Латвія,1976) і Таліне (Эстонія, 1979 г.)
Дыпламант Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Парыжы (Францыя, 1980 г.)
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1990 г.)
Ганаровы член Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі (1994 г.)
Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ў намінацыі "Музычнае мастацтва" (за пастаноўку оперы А. Радзівіла "Фауст", 1999 г.)

У 1977 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па спецыяльнасці "сольныя спевы" (клас дацэнта С. Д. Асколкава). У 1984 годзе – асістэнтуру-стажыроўку (навуковы кіраўнік – прафесар, народная артыстка СССР Т. М. Ніжнікава).

Па стыпендыі ЮНЕСКА ў 1980-81 гг. прайшоў стажыроўку ў Міланскім тэатры La Sсala (кіраўнікі – праф. Дж. Семіяната і Э. Мюллер).

З 1977 года – вядучы саліст (барытон) Беларускай оперы. З 1985 года выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2003 г. – прафесар кафедры спеваў).

У перыяд 1988-1994 гг. упершыню ў беларускім выканаўчым мастцтве падрыхтаваў і правёў цыкл з дзесяці канцэртных праграм "Анталогія беларускай вакальнай музыкі XVI-XX ст."

У 1991 годзе правёў Першы фестываль "Адраджэнне беларускай капэлы". З мая 1992 года – мастацкі кіраўнік заснаванага ім Творчага калектыва "Беларуская Капэла".

В. І. Скорабагатаў – пастаянны член журы Міжнароднага фестываля духоўнай музыкиі "Магутны Божа" у Магілёве (з 1993 г. па 2002 г.) і Нацыянальнага конкурса вакалістаў імя Станіслава Манюшкі "Убельская ластаўка" у Чэрвені (з 1999 г.).

У 1999 годзе ўпершыню ў XX ст. на беларускай сцэне ў пастаноўцы В. І. Скорабагатава гледачы ўбачылі оперу А.-Г.Радзівіла "Фаўст" (1820 г. напісання) на лібрэта Ё.-В. Гётэ, якая вызвала вялікі інтарэс у слухачоў і музычных крытыкаў не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.

В.І.Скорабагатаў займаецца даследаваннямі ў галіне беларускай музычнай спадчыны. Па даных праблемах рэгулярна выступае з публікацыямі ў айчынным і замежным друку. З 1995 года – галоўны рэдактар некалькіх серый нотных выданняў – "Музыка старажытных сядзібаў" и "Беларускі гістарычны нотазбор", – выпушчана больш за 16 зборнікаў. У 9-ці з іх з’яўляецца таксама укладальнікам, аўтарам прадмоў і каментараў. Намаганнямі В. І. Скорабагатава і яго калег звернуты ў Беларусь увесь выяўлены на сёння аўтаграфічны матэрыял кампазітара з Беласточчыны Яна Тарасевіча (1889-1961), – аўтара першых музыкальных твораў на вершы Ф. Багушэвіча, Я. Коласа, М. Багдановіча.

Крыніца: www.belarusopera.by

 

Скорабагатаў Віктар :: Publications

Скорабагатаў Віктар, Зайгралі спадчынныя куранты

Зайгралі спадчынныя куранты

Цікл нарысаў з гісторыі прафесійнай музычнай культуры Беларусі

Скорабагатаў Віктар

У шэрагу імёнаў вядомых кампазітараў і музыкантаў (Станіслава Манюшкі, Міхала Клеафаса Агінскага, Восіпа Казлоўскага, Напалеона Орды) многія чытачы, бадай, упершыню адкрыюць для сябе імёны іншых таленавітых землякоў — Антонія Генрыка Радзівіла, Антона Абрамовіча, Фларыяна Станіслава Міладоўскага, Міколы Равенскага, Яна Тарасевіча ды інш., а таксама выхадцаў з Заходняй Еўропы, якія прысвяцілі сябе культуры нашага краю. Будзе добрым дапам... More »


Скорабагатаў Віктар, Собалева Наталля, Гётэ, Радзівіл, „Фаўст”

Гётэ, Радзівіл, „Фаўст”

Скорабагатаў Віктар, Собалева Наталля

Колішнюю Беларусь называлі краінай замкаў. Велічныя палацавыя комплексы, рэзідэнцыі беларскіх магнатаў славіліся як культурныя цэнтры еўрапейскага значэння. Слонім, Горадня, Ружаны і, вядома, Нясвіж -- рэзідэнцыя князёў Радзівілаў - уражвалі сучаснікаў сваімі карціннымі галерэямі, бібліятэкамі, тэатральнымі паказамі. Многія прадстаўнікі уплывовых родаў прысвячалі сябе мастацкай творчасці. Род Радзівілаў бярэ пачатак у ХV стагоддзі і неў... More »


ARCHE, 05(10)2000

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(10)2000

Тэма нумара: Адам Глобус. У выданні публікуюцца гутаркі з Адамам Глобусам, запісаныя Аляксандрай Андрыеўскай ("Гульні з народам"), тэксты Адама Глобуса і пра Адама Глобуса (Андрэй Савіцкі і Надзея Садзікава). Таксама ў нумары: Камасутра; альбомная проза (Францішак Хлус, Марцін Юр) і альбомная лірыка (Уладзімер Караткевіч, Галіна Булыка, Леанід Дранько-Майсюк) і інш. More »


Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік, 18

Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычн...

18

* Bernacki Bartłomiej, Wojna zimowa (1939-1940) w radzieckiej okupacyjnej prasie polskojęzycznej na Białostocczyźnie * Choruży Wiesław, Spalenie wsi Zanie przez oddział PAS NZW kpt. Romualda Rajsa „Burego" * Liedke Marzena, Szlachta ruska Wielkiego Księstwa Litewskiego a reformacja * Mironowicz Eugeniusz, Plany integracji ziem wschodnich II Rzeczypospolitej w polityce obozu sanacyjnego (1935-1937) * Астрога В. А., Бе... More »


Скорабагатаў Віктар, Хто ёсць кім

Хто ёсць кім

Віктар Скорабагатаў

Віктар Скорабагатаў – беларускі барытон, саліст Нацыянальнага акадэмічнага опернага тэатру Рэспублікі Беларусь, выкладчык Беларускай акадэміі музыкі, даследнік старажытнай музыкі нашага краю, заслужаны артыст Беларусі, кіраўнік «Беларускай капэлы». Ён адзін з найлепшых камерных выканаўцаў, рэпертуар якога складаюць больш за 600 твораў айчыннай і сусветнай класікі розных часоў ды музычных кірункаў. У 1988–1994 гг. ён ажыццявіў першы ў бе... More »