Рагойша Вячаслаў

Нарадзіўся 05.06.1942 г. у вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1963 г. скончыў аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ і быў пакінуты ў аспірантуры на кафедры беларускай літаратуры. Пасля заканчэння аспірантуры ў 1967г. выкладаў беларускую літаратуру ў БДУ. З 1988 г. - дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі культуры Інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання.

Сябра СП СССР з 1969 г.

Доктар філалагічных навук, прафесар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, член Саюза беларускіх пісьменнікаў і Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі Івана Франко, загадчык кафедры тэорыі літаратуры БДУ. Першыя вершы і допісы апублікаваў у радашковіцкай раённай газеце «Сцяг Ільіча» ў 1957 г. З 1961 г. выступае ў рэспубліканскім друку з літаратуразнаўчымі і крытычнымі артыкуламі. Аўтар звыш 800 літаратуразнаўчых даследаванняў, у тым ліку каля 20 манаграфій, укладальнік шэрагу кніг, вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ, перакладчык са славянскіх моў.

Узнагароджаны медалём.

 

Рагойша Вячаслаў :: Выданьні

pdf
Кабржыцкая Таццяна, Рагойша Вячаслаў, Слядамі Знічкі

Слядамі Знічкі

Пра Сяргея Палуяна

Кабржыцкая Таццяна, Рагойша Вячаслаў

Сярод важнейших літаратурных падзей апошняга часу — вяртанне чытачам імя i творчасці трагічна-легендарнага беларускага дарэвалюцыйнага крытыка i публіцыста, сябра Я. Купалы i М. Багдановіча Сяргея Палуяна (1890-1910), стагоддзе з дня нараджэння якога спаўняецца ў кастрычніку гэтага года. Т. Кабржыцкай i В. Рагойшу ў выніку працяглых пошукаў пашчасціла ліквідаваць многія «белыя плямы» ў біяграфіі пісьменніка, адшукаць i ўпершыню выдаць у... Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Беларускае вершаванне

Беларускае вершаванне

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў па філалагічных спецыяльнасцях

Рагойша Вячаслаў

У вучэбным дапаможніку "Беларускае вершаванне" разглядаецца цэлы шэраг пытанняў, звязаных як з гісторыяй і тэорыяй беларускага верша (верш і проза, верш і паэзія, сістэмы вершавання, віды верша, верлібр і г. д.), так і з функцыянаваннем верша ў сістэме беларускай паэтычнай творчасці ("беларускі верш" В. Дуніна-Марцінкевіча, вершаванне Ф. Багушэвіча, рытмічнае "вядзенне тэмы" ў Янкі Купалы, жанравая своеасаблівасць верша Якуба Коласа, ма... Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці

Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны i паняцці

для школьнікаў i абітурыентаў

Рагойша Вячаслаў

У слоўніку разглядаюцца ўсе тэарэтыка-літаратурныя паняцці, якія прадугледжаны ў новых праграмах па беларускай i рускай літаратурах для агульнаадукацыйных устаноў Рэспублікі Беларусь. Можа аказаць дапамогу як вучням, так i абітурыентам, студэнтам у галіне гісторыі i тэорыі літаратуры, літаратурна-мастацкай крытыкі, беларуска-іншанацыянальных сувязей. У слоўніку тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя тэрміны, без ведання якіх не можа абы... Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Кантакты

Кантакты

Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ

Рагойша Вячаслаў

Кнігу склалі літаратурна-крытычныя артыкулы i літаратурныя эсэ, у якіх асвятляюцца кантакты беларускай літаратуры i культуры з літаратурай i культурай народаў СССР. Частка артыкулаў (пра Цётку, Максіма Багдановіча i інш.) напісана на аснове малавядомых фактаў, расшуканых у архівах i даўніх перыядычных выданнях. Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Напісана рукой Купалы

Напісана рукой Купалы

Архіўныя знаходкі

Рагойша Вячаслаў

У аснову кнігі-эсэ пра народнага паэта Беларусі Янку Купалу пакладзены невядомыя раней факты з яго біяграфіі, пісьмы, выступленні, артыкулы, творы, якія не ўвайшлі ў Зборы твораў. Разлічана на шырокае кола чытачоў. Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, І нясе яна дар...

І нясе яна дар...

Беларуская паэзія па рускай і ўкраінскай мовах

Рагойша Вячаслаў

Калісьці Максім Багдановіч марыў пра час, калі беларуская літаратура, узмацнелая і акрыяўшая, прынясе свой дар не толькі беларускаму народу, але і сусветнай культуры. Сёння наша літаратура нясе гэты дар, шырока перакладаецца на многія мовы свету. Праблемам перакладу беларускай паэзіі на рускую і ўкраінскую мовы, некаторым пытанням тэорыі перакладу і прысвечана гэта кніга. Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, На шляху  да Парнаса

На шляху да Парнаса

Даведнік маладога літаратара

Рагойша Вячаслаў

Кнігу «На шляху да Парнаса» можна лічыць не толькі даведнікам маладога літаратара, але і даведнікам чытача: у ёй тлумачацца асноўныя літаратуразнаўчыя паняцці, без ведання якіх не зможа абысціся як пачынаючы пісьменнік, так і той, хто разгортвае кнігу паэзіі ці прозы і жадае глыбей зразумець і аб'ектыўна ацаніць вартасці прачытанага. Мы дагэтуль гаварылі пра стваральнікаў літаратурных твораў. A хіба не трэба валодаць хаця б асноўнымі ве... Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, Вяршыні

Вяршыні

З невядомага i забытага пра Янку Купалу, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча

Рагойша Вячаслаў

Сілуэт сучаснай беларускай літаратуры вызначаюць найперш тры вяршыні: Купала, Колас i Багдановіч. Асобныя невядомыя ці забытыя сёння сцяжыны ix няпростага творчага шляху ўваскрашаюцца ў гэтай кнізе, напісанай з пазіцый сучаснага літаратуразнаўства ў форме захапляючага эўрыстычнага пошуку: Адрасуецца спецыялістам-літаратуразнаўцам, гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам i студэнтам. Горны краж беларускай паэзіі, як i ўсялякай іншай, вызна... Болей »


pdf
Рагойша Вячаслаў, І адгукнецца слова ў слове

І адгукнецца слова ў слове

Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ, дыялогі

Рагойша Вячаслаў

У беларускай літаратуры, багатай сваімі драмамі i трагедыямі, постаць Сяргея Палуяна (1890-1910), бадай, самая трагічная. Ад прыроды надзелены, не пабаімся сказаць, геніяльнымі задаткамі, вялікі жыццялюб i працалюб, ён змог папрацаваць у літаратуры ўсяго адзін год, загінуў у дзевятнаццаць з палавінай гадоў, налажыўшы на сябе рукі. Чалавек адкрытай душы, выключна таварыскі, ён у той жа час, па словах М. Багдановіча, «быў, як месяц, адзін... Болей »


pdf
epub
Рагойша Вячаслаў, Уводзіны  ў літаратуразнаўства. Вершаванне

Уводзіны ў літаратуразнаўства. Вершаванне

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў-філолагаў і журналістаў

Рагойша Вячаслаў

У ВМК "Уводзіны ў літаратуразнаўства: Вершаванне", які грунтуецца на аднайменным курсе лекцый В. П. Рагойшы (Мн.: БДУ, 2002) змешчаны хрэстаматыйны матэрыял па метрыцы і рытміцы, рыфміцы і строфіцы беларускага верша. Дадзены тлумачэнні асноўных паняццяў і тэрмінаў, пытанні і заданні для кантролю самастойнай працы студэнтаў. Для ўсіх, хто цікавіцца тэорыяй і практыкай вершатворчасці. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя