Пашкевіч Алесь

Алесь ПАШКЕВІЧ нарадзіўся 11 верасня 1972 года на Случчыне. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і аспірантуру пры ім. Паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1995 г., у 1996 г. пераназваны ў Саюз беларускіх пісьменннікаў) і Беларускага саюза журналістаў (з 1997 г.). Аўтар кніг:

  1. “Нябесная сірвента”, паэзія (1994),
  2. “Пляц волі”, дакументальна-гістарычны раман пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 10–20-х гадах ХХ стагоддзя (2001),
  3. рамана “Круг” (2006),
  4. літаратуразнаўчых манаграфій “Зваротныя дарогі” (2001) і “Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры” (2002), а таксама шэрагу публікацый у друку.

Піша на беларускай мове. Вершы і проза перакладаліся на расейскую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, ангельскую і шведскую мовы. У 1998 годзе стаў кандыдатам філалагічных навук, у 2002-м абараніў доктарскую дысертацыю (прызначаная прэзідэнтам Беларусі Вышэйшая атэстацыйная камісія назвала яе варожай дзяржаўнай ідэалогіі – і адмяніла рашэнне Навуковага савета па абароне). У 2004 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай БДУ. З 2002 года старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам “За заслугі” ІІІ ступені.

 

Пашкевіч Алесь :: Выданьні

Гарэцкія чытанні, ХІ

Гарэцкія чытанні

Матэрыялы дакладаў і паведамленняў на ХІ Гарэцкіх чытаннях да 110-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). Мінск 18 лютага 2003 г.

У матэрыялах выступленняў, дакладаў i паведамленняў літаратуразнаўцаў, лінгвістаў, педагогаў, музейных супрацоўнікаў, якія ўдзельнічалі ў XI Гарэцкіх чытаннях 18 лютага 2003 г., прысвечаных 110-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, вучонага, педагога, грамадскага дзеяча Максіма Гарэцкага, разглядаюцца многія пытанні яго шматграннай творчай спадчыны i жыцця. Часткова прыведзены матэрыялы аб жыцці i творчасці акадэміка Га... Болей »


ARCHE, 05(56)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(56)2007

Цэнтральная публікацыя нумару — пераклад на беларускую мову раману нарвэскага пісьменьніка Тар’ея Вэсаса "Лядовы палац". Яшчэ ў выпуску: рэцэнзія Алеся Пашкевіча "Пратэстантызм і беларускі нацыяналізм у міжваеннай Польшчы", агляд Марыі Мартысевіч "Апісаньне ляндшафту сучаснай беларускай паэзіі. Картаграфічны этуд", і інш. Болей »


ARCHE, 10(50)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

10(50)2006

Найбольшая публікацыя нумару — пераклад на беларускую мову культавага раману ўкраінскага пісьменьніка Сяргія Жадана "Дэпэш Мод". Таксама ў нумары: "Лісты Антона Луцкевіча з часу Парыжскай мірнай канферэнцыі", падрыхтаваныя да друку гомельскім гісторыкам Рыгорам Лазьком, гістарычны артыкул Андрэя Вашкевіча "Прадбачанні «Беларускага Фронту»" пра друкаваны орган міжваеннай беларускай хадэцыі. Болей »


ARCHE, 06(46)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

06(46)2006

У нумары: стэнаграма круглага стала "Насустрач газаваму крызісу", аналітычны артыкул Юрыя Чавусава "Здані і надзеі Кастрычніцкай плошчы", рэцэнзія Алеся Пашкевіча "Цаглінка ў даволі саліднай гістарыяграфіі". Яшчэ ў выпуску — манаграфія Кшыштафа Касажэцкага "Кампанія 1660 году ў Літве". Болей »


ARCHE, 06(40)2005

ARCHE

06(40)2005

У гэтым нумары: аналіз прэзыдэнцкай кампаніі 2006 (Нярус Пракявічус "Перадвыбарныя памылкі апазыцыі", Эндру Ўілсан "Шанцы «адзінага» на выбарах-2006"). Друкуюцца рэзанансныя тэксты: "Карані і мэтады постсавецкай віртуальнасьці" Віталя Сіліцкага і “Арыенталізм”, альбо некалькі заўваг пра “казус Беларусь” Андрэя Казакевіча. Яшчэ ў нумары: дасьледаваньне Аляксандра Пашкевіча і Андрэй Чарнякевіча "Псіхалогія здрады: беларускі нацыянальны ... Болей »


ARCHE, 04(38)2005

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(38)2005

У гэтым нумары: рэцэнзія Віталя Сіліцкага на кнігу Аляксандра Фядуты "Лукашенко. Политическая биография" пад назвай "Недапісаная гісторыя, неканчатковы дыягназ", аналітыка Нярус Пракявічуса "Дыскурс прапаганды газэты «Советская Белоруссия»", агляд Андрэя Казакевіча "Суперновая сучаснасць: Рэклама сістэмы і канец гісторыі", дасьледаваньне Кімітакі Мацузаты "Рэжым Лукашэнкі як выспа папулізму ў акіяне кланавай палітыкі", раман Габрыеля Г... Болей »


Беларускі Гістарычны Агляд, Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

Беларускі Гістарычны Агляд

навуковы часопіс

Том 12 Сшыткі 1-2 (22-23)

** Артыкулы * Наталля Юсава. Легітымацыя паняцця „старажытнаруская народнасць" * Гянутэ Кіркене. Інтэграцыйныя працэсы ў Вялікім Княстве Літоўскім: царкоўная унія * Андрэй Катлярчук. Другая Паўночная вайна і апошняя шведская аперацыя ў ВКЛ: аблога Берасця 1657 г. і спрэчка за места . 36 Кірыл Качагараў. Вечны мір 1686 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 61 Таццяна Валодзіна. Адам Кіркор і „краёвая" гістарыяграфія ў кантэксце трансфармацы... Болей »


Верасень, 3

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

3

Змест каляднага нумара склалі вершы Надзеі Філон, Аляксея Арцёмава, Вольгі Грынь, Андрэя Кабана, Аляксея Палачанскага, Паўла Надольскага, Сяргея Законнікава, Анатоля Вярцінскага… Проза прадстаўлена творамі Сяргея Белаяра, Ганны Старыковіч, Раісы Крывальцэвіч, Ганны Дар, Леаніда Дайнекі. У раздзеле "Крытыка, публіцыстыка, эсэ" друкуюцца артыкулы Рамана Дубашынскага і Юнэлі Сальнікавай, эсэ Асі Паплаўскай і Алеся Пашкевіча, гутаркі з Рыго... Болей »


Гістарычны Альманах, 12

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

12

* Дакумент: Тэрытарыяльная ці нацыянальная? / Дыскусія аб Грамадзе на ІІІ канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (А.Пашкевіч) / Васіль Рагуля і Фабіян Ярэміч у абароне Грамады. 1927 г. (А.Смалянчук)/ Вячаслаў Адамовіч (малодшы) і лёс “Брацтва рускай праўды” (А.Ільін, А.Смалянчук) / “Нацыянальны катэхізіс Літвы” (1905) як першы маніфест краёўцаў (А.Смалянчук) * Круглы стол: Праблемы беларускага нацыянальна-культурнага Ад... Болей »


Дзеяслоў, 73

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

73

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. Болей »