Пашкевіч Алесь

Алесь ПАШКЕВІЧ нарадзіўся 11 верасня 1972 года на Случчыне. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта і аспірантуру пры ім. Паэт, празаік, літаратуразнаўца, публіцыст. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1995 г., у 1996 г. пераназваны ў Саюз беларускіх пісьменннікаў) і Беларускага саюза журналістаў (з 1997 г.). Аўтар кніг:

  1. “Нябесная сірвента”, паэзія (1994),
  2. “Пляц волі”, дакументальна-гістарычны раман пра станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў 10–20-х гадах ХХ стагоддзя (2001),
  3. рамана “Круг” (2006),
  4. літаратуразнаўчых манаграфій “Зваротныя дарогі” (2001) і “Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускай літаратуры” (2002), а таксама шэрагу публікацый у друку.

Піша на беларускай мове. Вершы і проза перакладаліся на расейскую, украінскую, польскую, літоўскую, балгарскую, ангельскую і шведскую мовы. У 1998 годзе стаў кандыдатам філалагічных навук, у 2002-м абараніў доктарскую дысертацыю (прызначаная прэзідэнтам Беларусі Вышэйшая атэстацыйная камісія назвала яе варожай дзяржаўнай ідэалогіі – і адмяніла рашэнне Навуковага савета па абароне). У 2004 годзе ўзнагароджаны Ганаровай граматай БДУ. З 2002 года старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Узнагароджаны Прэзідэнтам Украіны ордэнам “За заслугі” ІІІ ступені.

 

Пашкевіч Алесь :: Publications

Пашкевіч Алесь, Рух

Рух

Аповесць

Пашкевіч Алесь

Гэтая кніга — пра вынаходнікаў і нафтамагнатаў, паўстанцаў і цароў, разведчыкаў і здраднікаў, а найперш — пра тых, хто шчыра любіць сваю радзіму. Гэта, па сведчанні крытыкаў, “сучасны еўрапейскі раман, кампактны і цэльны, які зацягвае і не адпускае да самага фіналу... Твор напісаны яснай літаратурнай мовай, рухавым незамыленым стылем. Агулам ліха распрацаваны індустрыяльны сюжэт з некалькімі паралельнымі лініямі, якія сыходзяцца (і без ... More »


Пашкевіч Алесь, Карусь Каганец

Карусь Каганец

“Кроў з крыві беларуса...”

Пашкевіч Алесь

Казімір Рафаіл Кастравіцкі (Карусь Каганец) (1868–1918) — славуты беларускі драматург, паэт, празаік, грамадскі дзеяч, перакладчык, мастак, скульптар, карыкатурыст, фалькларыст, этнограф, мовазнаўца, актор, педагог, аўтар першага беларускага “Буквара”, стрыечны дзядзька сусветнавядомага паэта Гіёма Апалінэра. Яго постаць — самабытная і цікавая з’ява ў культурным і грамадскім жыцці Беларусі канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў. More »


Пашкевіч Алесь, Сімъ побѣдиши

Сімъ побѣдиши

Раман, эсэ.

Пашкевіч Алесь

Раман “Сімъ побѣдиши” — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар Іван Жахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон, — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары; першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін.... More »


Пашкевич Алєсь, Майдан Волі

Майдан Волі

Роман-хроніка

Пашкевич Алєсь

Роман-хроніка Алєся Пашкевича “Майдан волі” створений на основі нових матеріалів, сьогоднішнього бачення знакових історичних подій на Білорусі (і в Україні) першої половини ХХ століття. У творі мистецьки досліджений білоруський громадсько-літературний і політичний рух, життєписи багатьох діячів національного відродження, освітлені невідомі і маловідомі сторінки білоруського піднесення, життя білоруської діаспори у Литві, Латвії, Чехії, ... More »


Пашкевіч Алесь, Круг

Круг

Раман-біяграфія

Пашкевіч Алесь

"Круг" - мастацка-дакументальны аповед пра зямныя і творчыя шляхі паэта Уладзімера Дубоўкі (1900-1976) і лёс ягонага пакаленьня. Фрагменты гэтай кнігі гучалі на радыё "Свабода" (2002 г.), у скарочаным варыянце яна друкавалася ў газеце "Народная воля" (2004 г.), цалкам была апублікавана ў часопісе "Дзеяслоў" (2004 г.) More »


Сiнькова Людміла, Пашкевіч Алесь, Праграма па гiсторыi беларускай лiтаратуры ХХ стагоддзя

Праграма па гiсторыi беларускай лiтаратуры ХХ стагод...

для студэнтаў фiлалагiчнага факультэта спецыяльнасцяў: D 21 05 01 – "Беларуская філалогія"; D 21 05 02 – "Руская філалогія"; D 21 05 02 – "Славянская філалогія"; D 21 05 05 – "Замежная філалогія"

Сiнькова Людміла, Пашкевіч Алесь

Праграма складзена на аснове выданняў: "Гiсторыя беларускай савецкай лiтаратуры: Праграма для унiверсiтэтаў / Складальнiкi: Дз. Я. Бугаёў, В. В.Казлова, I. Я. Навуменка.– Мн., Вышэйшая школа, 1986; "Праграма па гiсторыi беларускай лiтаратуры (1945–1997 гадоў.) для студэнтаў фiлалагiчнага факультэта" / Складальнiкi: Л.Дз.Сiнькова, П. I. Навойчык, а таксама новых распрацовак аўтараў-складальнікаў. У "Праграме" знайшлi адлюстраванне найб... More »


Пашкевіч Алесь, Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускага прозе замежжа XX стагоддзя

Канцэпцыя нацыянальнага быцця ў беларускага прозе за...

Манаграфія

Пашкевіч Алесь

Актуальнасць тэмы даследавання. На працягу многіх стагоддзяў асноўнай задачай мастацтва было адлюстраванне чалавечага быцця, даследаванне маральнага і духоўнага станаўлення чалавецтва. Канцэптуалізацыя нацыянальнага быцця, увасабленне народнага менталітэту, светапогляду – першаснае прызначэнне мастацкай літаратуры. Вывучэнне названай ідэйна-праблемнай парадыгмы складала і складае зместавую аснову і навукі пра літаратуру. Прыярытэтнымі і... More »


Пашкевіч Алесь, Зваротныя дарогі

Зваротныя дарогі

Проза беларускай эміграцыі Хх стагоддзя

Пашкевіч Алесь

Літаратурная творчасць беларускай эміграцыі - значная частка агульнанацыянальнага прыгожага пісьменства, хоць і бяднейшая колькасна на асобы-постаці, і менш вывучаная, чым літаратура на абшарах Беларусі-метраполіі. Вывучэнне літаратурнай творчасці эміграцыі дае не толькі плён фактурны, фактаграфічны, яно пашырае нацыянальнае мастацтва новымі імёнамі, тэмамі, праблемамі, моўна-выяўленчымі сродкамі, робіць свае ўдакладненні асноўных канц... More »


Пашкевіч Алесь, Пляц Волі

Пляц Волі

Раман-дакумент

Пашкевіч Алесь

The historical documentary novel Freedom Square by Ales Pashkevich focuses on developments that testified to Belarusians’ resolve in fight for freedom in their country. Freedom Square is not only one of Minsk’s squares. This is the heart of a free Belarus. The place is linked to the uprising and fight for independence of the Belarusian National Republic (BNR) and struggle against the Nazi occupiers. The novel consists of several par... More »»


Пашкевіч Алесь, Нябесная сірвента

Нябесная сірвента

Вершы

Пашкевіч Алесь

Сірвента — песня на ваяцкі лад у старажытнасці. Яна ўслаўляла стойкасць ратнікаў, дух змагання, ваярскую чыннасць. Нябесная сірвента — гэта яшчэ i боль за пакуты роднай зямлі, словы любові да Мінуўшчыны, да Бацькаўшчыны, да ўсяго існа беларускага... More »


First   Previous   [1-4]   Next   Last