Пацюпа Юрась

Нарадзіўся я, Юрась Пацюпа, 13 сакавіка 1965 году ў Полацку, калі бацькі былі студэнтамі Полацкага ляснога тэхнікуму — бацька прыехаў у гэты слаўны беларускі горад з Магілеўшчыны, з Касьцюковіцкага раёну, а маці — з Горадзеншчыны, зь Лідзкага. Усё маленства, як сябе помню, прайшло на Лідчыне, у дзеда ў Дамэйках — тыповай каталіцкай заходнебеларускай вёсцы, разьбітай на хутары. Жыцьцё на ўлоньні прыроды ў натуральным моўным асяроддзі стала найважнейшым чыньнікам маёй біяграфіі. Дагэтуль мая мова, у сваёй аснове — з Дамэек, пішучы вершы, я ўяўляю перш-наперш дамэйскую прыроду.

А вучыцца я пачаў у мястэчку Азёры, што ў Горадзенскім раёне, дзе на той час працавалі бацькі. Цьвёрды ж намер стаць паэтам зьявіўся ў 1982 годзе, разам зь першым каханьнем, калі радкі ўзьнікалі самыя сабою, і ў дзень пісалася па некалькі тэкстаў.

Пасьля школы, не паступіўшы ў унівэрсытэт, я вучыўся ў Лідзкай вучэльні на электрыка, потым — служыў у ракетных войсках на Ўкраіне. Пасля перамяніў пачатковы намер стаць гісторыкам і зьвязаў сваё жыцьцё з філялёгіяй.

Рабіць даводзілася на розных працах. Найцікавейшы досьвед меў, працуючы з 1988 па 1990 год у Бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры СП БССР, а з 1990 па 1992 год — у музэі народнага дойлідзтва, што ў Строчыцах пад Менскам. З 1992 году да нядаўняга часу так ці йнакш абарачаўся ў Горадзенскім унівэрсытэце: загаднікам лябараторыі, асьпірантам катэдры беларускай культуры, а з 1996 па 2007 год — выкладнікам гэтай самай катэдры.

Цяпер – рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Выдаў кнігу вершаў «Ноч» (1991), падрыхтаваў яшчэ дзьве кнігі паэзіі, кнігу крытычных артыкулаў, уклаў кнігу перакладаў паэзіі Івана Франка — усё гэта чакае свайго выдаўца. У 1997 годзе стаў ляўрэатам часопіса «Крыніца» за найлепшую паэтычную публікацыю году. Найбуйнейшыя навуковыя публікацыіі меў у часопісе «ARCHE»: «Страла Зэнона: Рытмалягічны трактат» (2004) і «Крывіцкі лексыкон: Слоўнік-дэтэктыў» (2007). Сябра беларускага Пэн-цэнтру й Саюзу пісьменьнікаў (старога).

 

Пацюпа Юрась :: Выданьні

pdf
ARCHE, 11(51)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

11(51)2006

У гэтым нумары: рэзанансная рэцэнзія Алеся Смалянчука "Плебейскія нацыі і імперскія перыферыі" на зборнік "Западные окраины Российской империи" (Москва: Новое литературное обозрение, 2006), праніклівае дасьледаваньне Валянціна Грыцкевіча "Справа аб замаху Барыса Каверды на Пятра Войкава. Яшчэ адзін міт пра этнічнага беларуса". Друкуецца пераклад на беларускую мову аповесьці майстра чэскай псыхалягічнай прозы Яраслава Гаўлічка "Пагібель ... Болей »


pdf
ARCHE, 03(54)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(54)2007

Цэнтральная публікацыя нумару — "слоўнік-дэтэктыў" Юрася Пацюпы "Крывіцкі лексыкон". Слоўнік заснаваны на лексыцы цэнтральнай і паўночнай Беларусі, г.зн. "крывіцкага арэалу" беларускай мовы. Яшчэ ў выпуску: аналітыка Эндру Уілсана "Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контрарэвалюцыйнай тэхналёгіяй»", а таксама цыкль публікацый пра мясцовыя выбары 2007 году. Болей »


pdf
ARCHE, 02(22)2002

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

02(22)2002

Тэма нумару: Нашы дзеткі. У выданні публікаюцца згадкі пра дзяцінства (Зінаіда Бандарэнка, Ігар Марачкін, Юлія Дранчук, Уладзімір Цэсьлер і г.д.), аповеды пра дзяцінства (Аляксей Бацюкоў, Севярын Квяткоўскі, Ева Вежнавец, Леанід Галубовіч і інш.), гутарка са Зьміцерам Саўкам "Выхаваньне — гэта ня толькі мова", зацемкі Адама Глобуса "Дачка", а таксама "Алесіны прыгоды ў дзівоснай краіне" Люіса Керала і інш. Болей »


pdf
ARCHE, 03(26)2003

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(26)2003

Тэма нумару: Pax americana. У нумары: артыкулы Аляксандра Батуры, Нормана Мэйлера, Руслана Хестанава, Міхаэля Фройнда, Аліны Бельскай, Веры Рыч, Юрася Ліхтаровіча. Таксама ў нумары публікуюцца: вынікі апытаньня "ARCHE" "Ці добра ўчынілі адраджэнцы канца 80-х, зрабіўшы выбар на карысьць “тарашкевіцы”?"; стэнаграма круглага стала "Новы паліталягічны часопіс"; лірыка Юрася Пацюпы, Гюнтэра Граса і Альгерда Сташэвіча; дзёньнік Вячаслава Ада... Болей »


pdf
ARCHE, 04(33)2004

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(33)2004

Нумар прысьвечаны падвядзеньню вынікаў першай дзесяцігодкі Лукашэнкавага кіраваньня. "Каб ажыцьцявіць такую экспэртызу (менавіта экспэртызу, а не канчатковы прысуд), «бацьку» давялося паставіць у цэнтар шырокага абмеркаваньня і зацікаўленага дыялёгу" (з прадмовы да нумара). У выпуску: апытаньні "Чаму я галасаваў «за» Аляксандра Лукашэнку (ці «супраць»)?" і "Ці зьмянілася Вашае стаўленьне да Лукашэнкі за 10 гадоў?". Сярод аўтараў нумара ... Болей »


pdf
ARCHE, 05(34)2004

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(34)2004

Тэма нумара "Канец пераходнага пэрыяду" была навеяная рэфэрэндумам 2004, які адкрыў шлях да пажыцьцёвага прэзыдэнцтва А.Лукашэнкі, зьняўшы абмежаваньні па тэрмінах. Выпуск выйшаў пасьля таго, як часопісу было адмоўлена ў распаўсюджаньні праз аіфцыйныя кіёскі і кнігарні, таму ён пачынаецца з прадмовы "Шукайце нас у падпольлі". У нумары: аналітычныя артыкулы "Як Лукашэнка апраўдвае рэферэндум і свой рэжым", "Межы бюракратычнага аўтарытары... Болей »


pdf
ARCHE, 05(39)2005

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

05(39)2005

У гэтым нумары: Пяць позіркаў на Гарбачова (Аляксандр Фядута, Аляксандр Грыцанаў, Валянцін Акудовіч, Эрык Гобсбаўм, Чэслаў Чабану), гутарка з Генадзем Бураўкіным "Я не магу ня быць у апазыцыі да такой улады", "Сымон Якавюк: адраджэнец, спэкулянт, манархіст і савецкі дывэрсант" (Андрэй Вашкевіч, Дзяніс Нарэль) і інш. Сярод аўтараў нумара — Тарас Кузё, Мікола Кацук, Юры Чавусаў, Юры Пацюпа, Віктар Жыбуль, Аляксей Бацюкоў, Андрэй Ягораў, Я... Болей »


pdf
ARCHE, 04(44)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(44)2006

У нумары — аналітыка аб прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ("Пачатак рэвалюцыі духу" Віталя Сіліцкага, "Хто лепш засвоіў урокі Памаранчавай рэвалюцыі?" Эндру Уілсана, і інш.). Яшчэ ў нумары: крытычны артыкул Андрэя Катлярчука "Нацыянальнае канструяваньне Міцкевіча, або What Tomas Venclova did not say in Harvard" і бэстсэлер Патрыка Оўржадніка "Эўрапеана. Кароткі нарыс гісторыі дваццатага стагодзьдзя". Болей »


pdf
ARCHE, 11(62)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

11(62)2007

Цэнтральная публікацыя нумару больш як на 300 старонак — "Кароткі нарыс беларускага пытаньня". Гэта пераклад працы, якая выйшла друкам у 1928 г. у Варшаве і была прызначаная для службовага карыстаньня агентаў польскіх спэцслужбаў. Кніга прэзэнтуе найбольш поўны збор дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага нацыянальнага руху таго пэрыяду. Таксама ў нумары: дасьледаваньне Элісы Бэмпард "Ідышысцкі экспэрымэнт у савецкім Мен... Болей »


pdf
Сьвіцязь, 3/1994

Сьвіцязь

Гістарычна-культурны часопіс Гарадзеншчыны

3/1994

* "Сёньня я сябе адчуваю больш паэтам, чым грамадзянінам..." Зь Юры Гуменюком размаўляе Славамір Адамовіч * КНІЖНАЯ ПАЛІЦА * НАШЫ ЮБІЛЯРЫ * Абуховіч Альгерд, Дума а Каралю XII * Барскі Алесь, Лірычная ўтопія * Брусевіч Анатоль, Вершы * Гардзееў Юры, Гандлёвыя рады ў Наваградку * Дабравольская Анжаліна, Павуцінка. * Захарэвіч Аляксандр, Штармоўка. Сьвятло колішніх зорак. * Клэн Юры, "А што был... Болей »