Пацюпа Юрась

Нарадзіўся я, Юрась Пацюпа, 13 сакавіка 1965 году ў Полацку, калі бацькі былі студэнтамі Полацкага ляснога тэхнікуму — бацька прыехаў у гэты слаўны беларускі горад з Магілеўшчыны, з Касьцюковіцкага раёну, а маці — з Горадзеншчыны, зь Лідзкага. Усё маленства, як сябе помню, прайшло на Лідчыне, у дзеда ў Дамэйках — тыповай каталіцкай заходнебеларускай вёсцы, разьбітай на хутары. Жыцьцё на ўлоньні прыроды ў натуральным моўным асяроддзі стала найважнейшым чыньнікам маёй біяграфіі. Дагэтуль мая мова, у сваёй аснове — з Дамэек, пішучы вершы, я ўяўляю перш-наперш дамэйскую прыроду.

А вучыцца я пачаў у мястэчку Азёры, што ў Горадзенскім раёне, дзе на той час працавалі бацькі. Цьвёрды ж намер стаць паэтам зьявіўся ў 1982 годзе, разам зь першым каханьнем, калі радкі ўзьнікалі самыя сабою, і ў дзень пісалася па некалькі тэкстаў.

Пасьля школы, не паступіўшы ў унівэрсытэт, я вучыўся ў Лідзкай вучэльні на электрыка, потым — служыў у ракетных войсках на Ўкраіне. Пасля перамяніў пачатковы намер стаць гісторыкам і зьвязаў сваё жыцьцё з філялёгіяй.

Рабіць даводзілася на розных працах. Найцікавейшы досьвед меў, працуючы з 1988 па 1990 год у Бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры СП БССР, а з 1990 па 1992 год — у музэі народнага дойлідзтва, што ў Строчыцах пад Менскам. З 1992 году да нядаўняга часу так ці йнакш абарачаўся ў Горадзенскім унівэрсытэце: загаднікам лябараторыі, асьпірантам катэдры беларускай культуры, а з 1996 па 2007 год — выкладнікам гэтай самай катэдры.

Цяпер – рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Выдаў кнігу вершаў «Ноч» (1991), падрыхтаваў яшчэ дзьве кнігі паэзіі, кнігу крытычных артыкулаў, уклаў кнігу перакладаў паэзіі Івана Франка — усё гэта чакае свайго выдаўца. У 1997 годзе стаў ляўрэатам часопіса «Крыніца» за найлепшую паэтычную публікацыю году. Найбуйнейшыя навуковыя публікацыіі меў у часопісе «ARCHE»: «Страла Зэнона: Рытмалягічны трактат» (2004) і «Крывіцкі лексыкон: Слоўнік-дэтэктыў» (2007). Сябра беларускага Пэн-цэнтру й Саюзу пісьменьнікаў (старога).

 

Пацюпа Юрась :: Выданьні

Запольская Яна, Пацюпа Юрась, Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Юрася Пацюпы

Запольская Яна, Пацюпа Юрась

Нарадзіўся Юрась Пацюпа 13 сакавіка 1965 года ў Полацку. Вучыцца пачаў у мястэчку Азёры, што ў Гродзенскім раёне, дзе на той час працавалі бацькі. Пасьля школы, не паступіўшы ва ўнівэрсытэт, вучыўся ў Лідзкай вучэльні на электрыка, потым - служыў у ракетных войсках на Ўкраіне. Па войску - перамяніў пачатковы намер стаць гісторыкам і зьвязаў сваё жыцьцё з філялёгіяй. У час навучаньня ў Горадні ва ўнівэрсытэце зблізіўся з такімі паэтамі я... Болей »


Пацюпа Юрась, Сабака

Сабака

вершы, эсэ, панегірыкі

Пацюпа Юрась

«Хай будзе беларускі постмадэрнізм», - сказаў Юрась Пацюпа ў канцы 80-х гг. мінулага стагоддзя i напісаў вершы, пра якія сказана: «Тут Дыяген Сінопскі і Францішак Багушэвіч на падпітку, абняўшыся, пяюць савецкія гімны», Газета «Літаратура і мастацтва» ў 1993 г. паспяшалася паведаміць, быццам кніга «Сабака» ўжо выйшла. I схлусіла! Што ж... цяпер гэты зборнік можна лічьшь сімулякрам «другога» выдання, калі «першае» - віртуальнае. Болей »


Грамадзянская адукацыя ў Польшчы і Беларусі, Брашура 6

Грамадзянская адукацыя ў Польшчы і Беларусі

Распавялі мне калісці гісторыю пра аднаго польскага мужыка, які на зломе І9-20 стагоддзяў пражыў колькі часу ў Амерыцы. Па вяртанні пытаюцца ў яго, ці падабалася яму ў той Амерыцы. Выявілася, што ўсё яму падабалася, але з адным выняткам. - З якім выняткам? - Пэўна ведаеце, што там, у той Амерыцы існуе дэмакратыя... - Ну ведаем, але гэта хіба добра? - А ці ведаеце, што ў той дэмакратыі ўладу мае большасць? - Ну ведаем, ведаем – і што з г... Болей »


ARCHE, 11(62)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

11(62)2007

Цэнтральная публікацыя нумару больш як на 300 старонак — "Кароткі нарыс беларускага пытаньня". Гэта пераклад працы, якая выйшла друкам у 1928 г. у Варшаве і была прызначаная для службовага карыстаньня агентаў польскіх спэцслужбаў. Кніга прэзэнтуе найбольш поўны збор дакумэнтаў, фактаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага нацыянальнага руху таго пэрыяду. Таксама ў нумары: дасьледаваньне Элісы Бэмпард "Ідышысцкі экспэрымэнт у савецкім Мен... Болей »


ARCHE, 06(57)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

06(57)2007

У нумары: манаграфія чэскага сацыёляга Міраслава Гроха "У нацыянальных інтарэсах. Патрабаваньні й мэты эўрапейскіх нацыянальных рухаў ХІХ ст. у параўнаўчай пэрпэктыве", дасьледаваньне Алега Латышонка "Студэнты зь Вялікага Княства Літоўскага перад рэктарскім судам Кракаўскага ўнівэрсытэту ў 1469—1536 гг.", а таксама артыкулы, прысьвечаныя беларускаму нацыятварэньню і бягучым палітычным працэсам. Болей »


ARCHE, 03(54)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(54)2007

Цэнтральная публікацыя нумару — "слоўнік-дэтэктыў" Юрася Пацюпы "Крывіцкі лексыкон". Слоўнік заснаваны на лексыцы цэнтральнай і паўночнай Беларусі, г.зн. "крывіцкага арэалу" беларускай мовы. Яшчэ ў выпуску: аналітыка Эндру Уілсана "Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контрарэвалюцыйнай тэхналёгіяй»", а таксама цыкль публікацый пра мясцовыя выбары 2007 году. Болей »


ARCHE, 11(51)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

11(51)2006

У гэтым нумары: рэзанансная рэцэнзія Алеся Смалянчука "Плебейскія нацыі і імперскія перыферыі" на зборнік "Западные окраины Российской империи" (Москва: Новое литературное обозрение, 2006), праніклівае дасьледаваньне Валянціна Грыцкевіча "Справа аб замаху Барыса Каверды на Пятра Войкава. Яшчэ адзін міт пра этнічнага беларуса". Друкуецца пераклад на беларускую мову аповесьці майстра чэскай псыхалягічнай прозы Яраслава Гаўлічка "Пагібель ... Болей »


ARCHE, 09(49)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

09(49)2006

Асноўная публікацыя нумару — "Разгон. Успаміны дэпутатаў Вярхоўнага Савету ХІІ скліканьня". Яна складаецца з запісаных гісторыкам Яўгенам Анішчанкам успамінаў дэпутатаў Вярхоўнага савета 12 скліканьня, якія ўзялі ўдзел у галадоўцы пратэсту ў знак пратэсту супраць плянаванага Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму (адбыўся 14 траўня 1995 году). Галадоўка была гвалтоўна спынена супрацоўнікамі міліцыі і спэцслужб у Доме ўраду ў ноч з 11 на 12... Болей »


ARCHE, 04(44)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

04(44)2006

У нумары — аналітыка аб прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году ("Пачатак рэвалюцыі духу" Віталя Сіліцкага, "Хто лепш засвоіў урокі Памаранчавай рэвалюцыі?" Эндру Уілсана, і інш.). Яшчэ ў нумары: крытычны артыкул Андрэя Катлярчука "Нацыянальнае канструяваньне Міцкевіча, або What Tomas Venclova did not say in Harvard" і бэстсэлер Патрыка Оўржадніка "Эўрапеана. Кароткі нарыс гісторыі дваццатага стагодзьдзя". Болей »


ARCHE, 01-02(41,42)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

01-02(41,42)2006

У нумары: крытычны артыкул Андрэя Казакевіча "«Druvis»: праект балцкае ідэнтычнасьці", дасьледаваньне Ёжэфа Бёрача і Магуа Саркар "Што такое Эўрапейскі Зьвяз?", агляд крыніцаў Анатоля Сідарэвіча "Антон Луцкевіч: ад краёвасьці да незалежніцтва (1916—1918)", п'еса "Каханак" нобэлеўскага ляўрэта Гаралда Пінтэра і інш. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя