Ніна Баршчэўская

Ніна Баршчэўская нарадзілася 29 чэрвеня 1956 году ў вёсцы Козьлікі на Беласточчыне. Вучылася ў Агульнаадукацыйным ліцэі зь беларускай мовай навучаньня ў Бельску Падляшскім, а затым у Катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту, зь якою зьвязаная па сёньняшні дзень. У дыплёмнай (1980) і кандыдацкай працах (1988) закранала пытаньні польска-беларускага моўнага памежжа й дыялектызмаў у беларускай літаратурнай мове. У 2004 годзе абараніла доктарскую дысэртацыю Беларуская эміграцыя – абаронца роднае мовы. Зьяўляецца прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту. Аўтарка звыш 50 навуковых публікацый.

З 1992 году зьвязаная зь Беларускай службай Польскага радыё. Займае пасаду кіраўніка рэдакцыі.

Ніна Баршчэўская :: Выданьні
Прадметам дысэртацыі зьяўляецца аналіз публікацыяў, зьмешчаных на старонках беларускага эміграцыйнага друку, у якіх абмяркоўваюцца пытаньні беларускае мовы. У працы разглядаецца сузалежнасьць паміж правапіснымі нормамі й вымаўленьнем; падаюцца фанэтычныя, марфалягічныя, сынтаксічныя й лексычныя асаблівасьці; паказваецца значэньне беларусізацыйных працэсаў для будаваньня нацыянальнае тоеснасьці; прыводзяцца, з аднаго боку, прыклады русыфікацыі беларускае мо[...] »»»
Ніна Баршчэўская :: Блогі

1. Тыднёвік „Бацькаўшчына”, які выходзіў у Мюнхэне ў гадох 1947-1966, час ад часу зьмяшчаў публікацыі пра беларусаў у паваеннай Польшчы. Закраналіся такія тэмы, як: рэпатрыяцыя (...)

»»»

1. Беларускія эміграцыйныя газэты вялікую ўвагу зьвярталі на ўмовы разьвіцьця беларускай культуры на цэлым сьвеце, між іншым, таксама ў Польшчы. Трэба заўважыць, (...)

»»»

1. Навукова-літаратурны часопіс „Веда” выдаваўся на беларускай мове Крывіцкім (Беларускім) навуковым таварыствам. Выходзіў у гадох 1951-1954 у Нью-Ёрку. Галоўным рэдактарам (...)

»»»

1. Сярод моўных і мовазнаўчых праблемаў, а таксама тых пытаньняў, якія шчыльна зьвязаныя зь гісторыяй народу і ягонай мовай, варта назваць такія тэмы, як: найменьні (...)

»»»

4. Росквіт беларускае дзяржаўнасьці, культуры, літаратуры й асьветы назіраўся ў XVІ ст., які таму й называецца Залаты векам.  Гэта быў век адраджэньня беларускага (...)

»»»
Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 Наступная