Краўцэвіч Аляксандр

Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.

Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.

У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.

Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).

Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.

У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.

Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Бібліяграфія асноўных прац:

  1. А.К. Майстар наш продак. Мінск: Народная асвета, 1990. 88 с.
  2. Краўцэвіч А.К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14-18 стст.: Планіроўка, культурны слой. Мінск: Навука і тэхніка, 1991. 171 с.
  3. Краўцэвіч А.К., Якшук Г.М. Стары Мір. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. 85 с.
  4. Краўцэвіч А.К. Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. 46 с.
  5. Краўцэвіч А.К. Гродзенскі замак. Мінск: Юнацтва, 1993. 47 с.
  6. Здановіч Н.І., Краўцэвіч А.К., Трусаў А.А. Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка. Мінск: Навука і тэхніка, 1994. 152 с.
  7. Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. Мінск: Беларуская навука, 1998 208 с.
  8. Краўцэвіч А.К. Вялікі князь Вітаўт. Мінск: Юнацтва, 1998. 48 с.
  9. Краўцэвіч А.К. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. 2-е выданне. Жэшаў, 2000. – 238 с.
  10. Krawcewicz Aleksander. Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego. Białystok: Wydawnictwo Wyższej Szkoły Ekonomicznej w Białymstoku, 2003. – 191 s.
  11. Краўцэвіч А.К. Міндаўг-Mindauh: Пачатак гаспадарства: нарыс. Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. – 163 с. іл.

Рэдагаванне:

Навуковы рэдактар:

  1. З глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культуралаг. зб. Вып. 1. Мн.: Навука і тэхніка, 1996 . 288 с., іл.
  2. З глыбі вякоў. Наш край: Гіст.-культуралаг. зб. Вып. 2. Навук. рэд. А.К.Краўцэвіч; Уклад. В.У.Шаблюк. Мн.: Беларуская навука, 1997. 240 с.: іл.
  3. Аляксееў Л.В. Гродна і помнікі Панямоння. Мн.: Беларуская навука, 1996. 191 с.: іл.

Рэдактар:

  1. Ярмонт Е. В тени замка Гедимина. Воспоминания детства. Гродно: КЛФ “Сталкер”, 1995. 176 с.: ил.
  2. Гістарычны Альманах: Навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс. 1998 – 2008. Т. 1 14.
  3. Biuletyn historii pogranicza. Białystok, 2000 2008. nr 1 8 – намеснік рэдактара.

Біяграфічныя звесткі змешчаныя:

  1. Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя. Мн., 1993. С. 341.
  2. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1997. Т. 4. С. 254.
  3. Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Гродна, 1999. С. 250.
  4. Пяткевіч А.М. Людзі культуры з Гарадзеншчыны. Гродна, 2000. С. 163.
  5. Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 2. Мн., БелЭн, 2006. С. 144.

 

Краўцэвіч Аляксандр :: Publikacje

Краўцэвіч Аляксандр, Краіна пагранічча

Краіна пагранічча

Выбраныя творы

Краўцэвіч Аляксандр

У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова-папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працы вядомага беларускага навукоўцы і грамадскага дзеяча з Гародні, напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў. Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню. “У першы том збору твораў увайшлі ненавуковыя творы — гэта эсэ, публіцыстыка, рэфлексіі, рэпартажы, якія былі напісаныя ў прамежку з сярэдзіны 80-х мінулага стагоддзя да сённяшняга дня. Там ёсць, н... Więcej »


Краўцэвіч Аляксандр, Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага

Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248 — 1341 гг.)

Краўцэвіч Аляксандр

Вялікае Княства Літоўскае дзейнічала на еўрапейскай палітычнай арэне амаль пяць з паловай стагоддзяў — ад высокага сярэднявечча да навейшага часу (1248 — 1795 г.). У кнізе першыя этапы гісторыі ВКЛ прадстаўленыя ў еўрапейскім і беларускім гістарычным кантэксце. Więcej »


Краўцэвіч Алесь, Гедымін (1316 - 1341)

Гедымін (1316 - 1341) = Hiedymin. (1316 - 1341)

Каралеўства Літвы i Русі = Kingdom of Lithuania and Rutenia

Краўцэвіч Алесь

Нарыс з серыі «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», прысвечаны вялікаму князю Гедыміну, напісаны прафесійным гісторыкам. Усе пададзеныя гістарычныя факты, а таксама высновы аўтара, грунтуюцца на навуковым аналізе гістарычных крыніц. Кніга будзе прыдатная як тым, хто навучаецца ці вучыць гісторыі, так і ўсім аматарам. Więcej »


Кравцевич Александр, Смоленчук Александр, Токть Сергей, Белорусы: нация Пограничья

Белорусы: нация Пограничья

Кравцевич Александр, Смоленчук Александр, Токть Сергей

В коллективной монографии предпринята попытка увидеть влияние цивилизационного Пограничья («Запад»/«Восток» Европы) на судьбы белорусской нации. В контексте этого Пограничья авторы рассматривают основные вехи политической и культурной истории белорусских земель до конца XVIII в., анализируют особенности формирования белорусской нации в XIX – начале XX в. и затрагивают проблему культуры памяти на примере Второй мировой войны. Więcej »


Краўцэвіч Алесь, Рыцары і дойліды Гародні

Рыцары і дойліды Гародні

Краўцэвіч Алесь

7-я кніга серыі «Гарадзенская бібліятэка». Яна складаецца з трох навэлаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар’еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая, падобнага кшталту, кніга прысвечаная Гародні. Więcej »


Краўцэвіч Алесь, Міндаўг

Міндаўг

Пачатак вялікага гаспадарства

Краўцэвіч Алесь

Aleś Kraucewicz, Mendog W ostatnim czasie bardzo popularne stało się śledzenie losów postaci historycznych, w tym władców stojących na czele państw. Historia Białorusi również kieruje swoją uwagę na te sprawy. Przykładem może być postać Mendoga- pierwszego kniazia Wielkiego Księstwa Litewskiego. Jemu to poświęcona jest książka Alesia Kraucewicza „Mendog. Początek Wielkiego Hospodarstwa”. Rozpatrywanie zagadnienia autor rozpoczyna doś... Więcej »»


Krawcewicz Aleksander, Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego

Powstanie Wielkiego Księstwa Litewskiego

Krawcewicz Aleksander

Dzieje Wielkiego Księstwa Litewskiego od dawna fascynują polskich badaczy. Polska nauka historyczna w XIX w., a następnie w okresie międzywojennym ubiegłego wieku wybitnie przyczyniła się do opracowania koncepcji genezy tego państwa. Do dnia dzisiejszego aktualne są monografie z tego zakresu autorstwa Henryka Paszkiewicza i Henryka Łowmiańskiego powstałe w latach 30. XX w. Niniejsza praca w znacznym stopniu opiera się na dorobku polskie... Więcej »


Краўцэвіч Аляксандр, Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Краўцэвіч Аляксандр

Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага - адна з самых важных у гісторыі Беларусі, паколькі ў гэтай дзяржаве адбылося фарміраванне беларускага народа. Кніга складаецца з аналізу беларускай, польскай, летувіскай, расейскай і інш. гістарыяграфій генезы ВКЛ і аўтарскай версіі ўзнікнення беларуска-літоўскага гаспадарства. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэнне названай дзяржавы было праявай і арганічнай часткай буйнейшай з'явы ў гіс... Więcej »


Краўцэвіч Аляксандр, Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага

Краўцэвіч Аляксандр

Problematyka powstania Wielkiego Księstwa Litewskiego jest w historii białoruskiej jedną z najtrudniejszych i najbardziej ideologizowanych. Warto powiedzieć, że bardzo długo historycy białoruscy prawie wcale nie zastanawiali się nad rozstrzygnięciem tego problemu, po prostu nikt się tym nie zajmował. Historycy ze Wschodu i z Zachodu patrzyli zaś na WKL nie z pozycji badawczych, ale z pozycji politycznych i ideologicznych. W ciągu ostatn... Więcej »»


Краўцэвіч Аляксандр, Гродзенскі замак

Гродзенскі замак

нарыс

Краўцэвіч Аляксандр

Szkic historyczny poświęcony sercu Grodna- Zamkowi Grodzieńskiemu. W tym właśnie miejscu rozpoczęła się chwalebna historia miasta nad Niemnem. Historyk Aleś Kraucewicz opowiada o przeszłości Zamku Grodzieńskiego i próbuje przybliżyć młodym czytelnikom wielką i dramatyczną historię jednego z zachodnich szańców Wielkiego Księstwa Litewskiego. W książce przedstawiona została historia zamku od czasów powstania do współczesnych. Interesują... Więcej »»


Pierwsza   Poprzednia   [1-43]   Następna   Ostatnia