Кандратаў Мікола

Мікола (Мікалай Мікалаевіч) Кандратаў нарадзіўся ў 1957 годзе ў вёсцы Замосце Талачынскага р-на Віцебскай вобл., дзе і правёў дзяцінства. Пасля атрымання поўнай сярэдняй адукацыі ў 1974 годзе паступіў у Мінскі педагагічны інстытут на матэматычны факультэт і праз чатыры гады атрымаў дыплом аб вышэйшай адукацыі і спецыяльнасць матэматыка.

Амаль на працягу года выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту г. Вілейкі. У 1979 – 80 гадах служыў у войску. Пасля дэмабілізацыі пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў г. Мінск, уладкаваўся на працу праграмістам у Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі, дзе працуе да гэтага часу.

З 1994 года пачаў складаць вершы на беларускай мове. У 1997-1999 гадах быў слухачом Авестыйскай астралагічнай школы Паўла Глобы, што значна змяніла яго светапогляд. У 2002 годзе выдаў першую кнігу вершаў “Возера Рудакова" у выдавецтве “Беларускі кнігазбор" за ўласны кошт.

З 2002 па 2005 год вучыўся ў Беларускім Калегіюме на аддзяленні філасофіі і літаратуры. У 2003 года стаў сябрам суполкі “Літаратурны квартал" (з 2004 году – “Літаратурнае прадмесце"), заснаванай пры газеце “Літаратура і мастацтва". Удзельнік паэтычнага тэатра “АРТ-С” пад кіраўніцтвам паэтаў Аксаны Спрынчан і Зміцера Арцюха.

За час пасля выхаду першай кнігі друкаваўся ў супольных паэтычных зборніках “Літаратурны квартал" (2003), “Дзень паэзіі 2005”, часопісах “Паміж", “Дзеяслоў", “Маладосць”, “Полымя", газеце “Літаратура і мастацтва" і іншых. Вершы Міколы запісваліся і гучалі на канале “Культура" Беларускага радыё, а ў 2008 годзе – на Радыё “Свабода" у “Начной чытанцы".

Перакладае з расейскай паэзіі на беларускую мову. У 2008 годзе у выдавецтва “Мастацкая літаратура" выйшла новая кніга вершаў і перакладаў “Вершы і зоркі".

З восені 2009 года – сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

 

Кандратаў Мікола :: Выданьні

Маладосць, 06 (703) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

06 (703) 2012

ЧАСОПІC «БЯРОЗКА» ДАВІДЗЮК Марына, Разумець сэрцам. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Дзянісава Святлана, Як на свет нарадзіўся Янка ЖДАНОВІЧ Іван, Зялёная душа і… трыдзясятае царства КАДЗЕТАВА Валянціна, Артыкул 7 «б». Аповесць КАНДРАТАЎ Мікола, Жыццёвы калідор Васіля Быкава КАПУСТА Жанна, Вы яшчэ не чыталі... Апавяданне КАРПЕЧАНКА Міхась, Заазерскі «Стоўнхэндж» КЛІМКОВІЧ Ірына, «На гранай нядзелі ру... Болей »


Маладосць, 04 (701) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

04 (701) 2012

Багдановіч Ірына, Магдалена Радзівіл і нацыянальнае адраджэнне ВАРАБЕЙ Марына, Калі пахне вішня. Вершы. Упершыню ў «Маладосці» Грышчук Наста, Навум Гальпяровіч: «Трэба ў нешта верыць» Дзянісава Святлана, СЕЛЯНІНАЎ Аляксей, Сёе-тое пра перспектывы мінулага ЖУК Ігар, Цывілізацыйны акт «зорнага неба»: нататкі на палях адной кнігі пра літаратуру ЗУБРЫЦКІ Эдуард, Мой зямны самы чысты ўспамін. Вершы КАНДРАТАЎ Мік... Болей »


Маладосць, 03(700) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

03(700) 2012

АРЦЁМАЎ Аляксей, Пачынаецца радасць, а з ёю вясна… Вершы БУДОВІЧ Таццяна, Шчаслівая тут і цяпер. Вершы БЫЛЬ Віталь, Кантракт. Апавяданні Дзянісава Святлана, Жаночыя апавяданні Дзянісава Святлана, Чатыры кубачкі гарбаты ДУЧЫЦ Людміла, Аздобы — даспадобы КАНДРАТАЎ Мікола, Народжаныя пад знакам рыб Качаткова Паліна, Сны і ўспаміны — усё, што ў мяне ёсць. Абразкі КАШАРА Аляксандр, Звужэнне будучыні ... Болей »


Маладосць, 02 (699) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

02 (699) 2012

У госці да «Маладосці». Таленавіты чалавек — таленавіты ва ўсім Весялуха Марына, Цнатлівасць — шлях да славы Грышчук Наста, «Цяпер можаш ісці да Аўрамчыка» Дзянісава Святлана, Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць ЗАНЕЎСКАЯ Ірына, Вялікі князь Вялікага Княства Запрудскі Ігар, «Міг нетутэйшае лагоды»: паэтычныя «сны-неспадзевы» Міхася Стральцова ЗЭКАЎ Анатоль, «Ты і спёка, ты і сцюжа…» Вершы КАНДРАТАЎ... Болей »


Маладосць, 01 (698) 2012

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

01 (698) 2012

БАРАВІК Максім, «Разам мы — святло й агонь зямлі…» Вершы БРАВА Алена, Рай даўно перанаселены. Аповесць Васючэнка Пятро, Трэці семестр Вэй Ван, Кітайская класічная паэзія Гальпяровіч Навум, Кітайскі дзённік, або Падарожжа ў Паднябесную ГОЛУБ Андрэй, Хірург. Апавяданне Грышчук Наста, «…А як жа Зося Гоман?» Дзянісава Святлана, Гульні ў дочкі-маці Дзянісава Святлана, Сівец Таццяна, У госці да «Маладос... Болей »


Маладосць, 6 (679) 2010

Маладосць

штомесячны грамадска-палітычны і навукова-папулярны ілюстраваны часопіс

6 (679) 2010

Амаль заўжды пасля чарговага працоўнага адпачынку штосьці здараецца... Вяртаешся ў Мінск, а тут і вестка... На гэты раз — сумная. У Маскве пайшоў з жыцця паэт Андрэй Вазнясенскі. З яго імем звязана цэлая эпоха, найперш у расійскай паэзіі, але гэтая эпоха нейкім чынам тычыцца і нас. Ва ўсялякім выпадку, старэйшых пакаленняў айчыннай літаратуры, чыё станаўленне адбывалася ў былой агульнай краіне СССР. Туды, у тое даўно прамінулае жыццё і ... Болей »


Маладосць, 08(645)2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

08(645)2007

* КАЛЯНДАР «Маладосці». Жнівень * АНІШЧАНКА Мікалай, Дабрачыннасці запатрабуе жыццё * БАРАВІКОВА Р., Незаўважаны «бум» * БУДОВІЧ Таццяна, «Я ж в яе влюбіўся...». Серыял. Марычка. * ГОМАН Зоська, Папытай у кнігарні * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі * ЗАПРУДСКІ Ігар, Чытайце Брыля, чытайце Панчанку! * ЗУБКОЎСКІ Браніслаў, У вянку квяцістым Пухавіччыны * КАВАЛЕЎСКІ Арцём, Аддаленасць і аддан... Болей »


Полымя, 6 (980) 2011

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

6 (980) 2011

«Беларуская цывілізацыя мае даўнія традыцыі». Гутарка Зіновія Прыгодзіча з Адамам Мальдзісам АНДРАЮК Серафім, Слова шчырае, палкае ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір, Сем гадоў у ЦК. Раман-дзённік. Працяг ДУБАШЫНСКІ Раман, Канцэпты прыпавесцей Васіля Быкава КАВАЛЕНЯ Аляксандр, Гераічнасць і трагедыя 1941 года: забыццю не падлягае КАНДРАТАЎ Мікола, Прага. ***Белыя змеі… Кроплі дажджу. ***Што можна новага сказаць… У адказ спада... Болей »


Полымя, 09(935)2007

Полымя

літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

09(935)2007

* Легенды ХХ стагоддзя. Максім Танк. * Метрыка літаратурная * ГАПЕЕЎ Валерый, Кропка на карце * ІСАЕНКА Уладзімір, У сэрцы Палесся * КАЗЛОВА Вольга, Мой хросны бацька * КАМЕЙША Казімір, Хутар Няшота. Боль вясны маёй. Шлях, які не пройдзеш двойчы. Восеньскае. Нізок. ***На новы лад перавяла... ***Сцежкамі аж на край свету... ***«Адвязі мяне ў лета!»... * КАНДРАТАЎ Мікола, ***Твой голас нечакана сціх... Ноч пе... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя