Качаткова Паліна

Качаткова (Сцепаненка) Паліна -- даследчык творчасці Максіма Багдановіча, музеязнаўца, літаратар, журналіст. Нарадзілася 26 лютага 1968 г. у г. Орша; скончыла філфак БДУ, з 1990 па 1998 год працавала ў Літаратураным музеі Мак сіма Багдановіча ў Мінску. Прымала ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі экспазіцыі Літаратуранага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Багдановіча 7-а), а таксама філіі музея ў вёсцы Ракуцёўшчына. Прымала ўдзел у падрыхтоўцы да друку мемуараў бацькі паэта, Адама Багдановіча – “Мои воспоминания” (Нёман, 1994, 5-8).

Адна з арганізатараў навуковай канферэнцыі “Лёс нацыянальнай культуру на паваротах гісторыі” (1993), адна укладальніц выданняў, падрыхтаваных літаратурным музеем Максіма Багдановіча -- Архіўныя матэрыялы да жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, сшытак 1 і 2, Мн., 1995-1996, с. 58;

Адна з аўтарак артыкулу па музеязнаўству, у якім абагулены досвед сварэння экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча ў Мінску (Вера Мікута, Паліна Качаткова. Вянок экспазіцыі. З вопыту пабудовы экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Мастацтва. 12, 1992 г.). Адна з аўтараў пуцевадзіцеля па музею ( Мікута В., Качаткова П., Шубіна Т. Літаратурны музей Максіма. Багдановіча. Мн., 1996).

Падчас вучобы ў Беларусім дзяржаўным універсітэце (1985-1990) брала ўдзел у дзейнасці нелегальных нацыянальна арыентаваных моладзевых аб’яднанняў, з 1990 па працавала ў музеі Максіма Багдановіча, падчас працы ў музеі далучалася да праваабрончай ініцыятывы “Вясна-96” – займалася падрыхтоўкай перадач для рэпрасаваных удзельнікаў масавых акцый пратэсту і складаннем спісаў затрыманых. У жніўня 1998 года звольнілася з музея і перайшла на сталую працу ў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў “Гастарбайтар” (2008), “Сыс пра Сыса” (2010), “Пустазелле” (2011), “Прычына смерці – прочарк” (2011) і “Убыл по приговору” (2012) -- пра прблему смяротнага пакарання ў Беларусі.

Адна з аўтарак кнігі «Трагедия на Немиге» (Вільня 2000 год).

Аўтар аповесці Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча пра юнацкія гады М.Багдановіча.

Аўтар зборніка навэлаў Начныя размовы (існуе ў электронным выглядзе ў беларускай інтэрнэт-бібліятэцы на сайце Kamunikat.org).

Аўтар кнігі прозы “Матылі” (2012 год).

 

Качаткова Паліна :: Publikacje

pdf
Качаткова Паліна, Начныя размовы

Начныя размовы

Зборнік аповедаў

Качаткова Паліна

Увечары 29 верасьня 2002 году чытаю фрагменты дакументальнай кнігі — пра жыцьцё, каханьне і сьмерць — рэальныя гісторыі ў электронным вы¬глядзе. Гудзе вентылятар у старым кампутары, спальвае пыл. На клавіятуру ўпаў жоўты ліст з кітайскага клёніка, што расьце ў керамічным вазоне на стале. Клёнік з аранжавымі кветкамі-ліхтарыкамі стварае ілюзію адчыненага ў сад вакна. За балконнымі шыбамі — восеньскі змрок. Туман паўзе праз жоўтую глініст... Więcej »


pdf
epub
Качаткова Паліна, Паэт

Паэт

Аповесць пра Максіма Багдановіча

Качаткова Паліна

Кнiгi бываюць розныя. Сярод iх ёсць, напрыклад, кнiгi напiсаных мужчынамi ад iмя жанчын i наадварот. Вы калi-небудзь думалi пра гэта? Яраслаўскi паэт. А. Цiтоў сведчыў аб тым, што Максiм Багдановіч iмкнуўся пiсаць ад першай асобы пад жаночым прозвiшчам: "Максiм Адамавiч прымаў блiзкi ўдзел у яраслаўскай газеце "Голас", дзе мы нярэдка сустракалiся. Аднойчы я прачытаў у газеце невялiкi верш пад назвай "Осенью" за подпiсам "Ек. Февралева".... Więcej »


pdf
epub
Качаткова Паліна, Матылі

Матылі

Навелы

Качаткова Паліна

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся: Ёсць словы, якія не варта казаць. Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць. Давайце пагаворым пра матылёў. Матыль — гэта матыль, прыгажосць. Ён ніколі не сядзе ні на што брыдкае. Ці матылі нейкім чынам звязаныя з тым, з іншым светам? Крылатая Душа-Псіхея? Не ведаю. Магчым... Więcej »


pdf
epub
Качаткова Паліна, Зялёны сон

Зялёны сон

Аповеды

Качаткова Паліна

17 снежня ў беластоцкім гіпермаркеце жанчына зняла з паліцы маленькае шкляное начынне з надпісам «Водар свята». Пакруціла ў руках, паспрабавала панюхаць, але абяцаны водар быў надзейна схаваны пад шклом. Пакуль не набудзеш рэч, не раскрыеш маленькую колбачку, водару свята не адчуеш. Як уяўляецца свята? Вось так, адразу — не думаючы. Як на каляднай паштоўцы (нездарма ж іх малююць) — дамок пад заснежнымі дрэвамі, у двары жывая ўпрыгожаная... Więcej »


Качаткова Паліна, Гняздо-2

Гняздо-2

Аповесць, апавяданні

Качаткова Паліна

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У 2013 годзе яе кніга прозы ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае аповесць «Паэт» пра таямніцы жыцця Максіма Багдановіча і яго сяброўства з Дыядорам Дзябольскім, а таксама 15 містычных апавяданняў. Апавяданні апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Уз... Więcej »


Качаткова Паліна, Матылі

Матылі

Навелы

Качаткова Паліна

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. Зараз вы трымаеце ў руках яе першую кнігу мастацкай прозы. Чытайце — і здзіўляйцеся: Ёсць словы, якія не варта казаць. Ёсць рэчы, пра якія лепш не ведаць. Давайце пагаворым пра матылёў. Матыль — гэта матыль, прыгажосць. Ён ніколі не сядзе ні на што брыдкае. Ці матылі нейкім чынам звязаныя з тым, з іншым светам? Крылатая Душа-Псіхея? Не ведаю. Магчым... Więcej »


pdf
Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю

Беларускае жаночае апавяданьне

У кнізе сабраныя найлепшыя жаночыя апавяданьні 1991—2007 гадоў у выбарцы "Нашай Нівы". Адным са шляхоў абмеркаваньня кнігі «Жанчыны выхо­дзяць з-пад кантролю» меўся адказ на пытаньне, ці сьцьвярджае яна факт існаваньня феномену беларускае жаночае прозы, пытаньне, якое адразу ж пераўтварылася ў рытарычнае. Да ўсяго, як выявіліся, яго, феномену, вызначальныя рысы не зьвязаныя (за рэдкім выняткам) са звыклым наборам фірмовых складнікаў у м... Więcej »


pdf
Дзеяслоў, 02

Дзеяслоў

02

* Аўтары нумару * Слова ад Дзеяслова * АНДРУХОВІЧ ЮРЫ, "...Трэба дастуквацца да людзей, трэба актыўней іх заахвочваць...". Інтэрвію * Астравец Сяргей, Каўтун. Неверагоднае апавяданьне * Базылёва Вольга, Сьляпое сонца * Барадулін Рыгор, Бога і маму ў душы нашу. Вершы * Васючэнка Пятро, Бэзавая аблачынка ІІ * Вярцінскі Анатоль, Тром грацыям * Галубовіч Леанід, Недавершаная Беларусь * Геніюш Лар... Więcej »


pdf
Дзеяслоў, 05

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

05

* Кнігапіс * Слова ад Дзеяслова / Нашыя аўтары * Арлоў Уладзімер, Букет залатых бясьсьмяротнікаў * Багданава Галіна, Дуэт * Барадулін Рыгор, Каб на зямлі жыцьцю цяплей было... * Быкаў Васіль, Апалягетыка інтэграцыі * Гібок-Гібоўскі Алесь, Ці далёка нам яшчэ да Беларусі? * Гіль Мікола, Быў у мяне Магнат * ГРЫШКЕВІЧ Сяргей, Перамагчы ў чалавеку страх * Дашчынскі Алесь, Полацк жывы літаратурай ... Więcej »


pdf
Дзеяслоў, 11

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

11

* Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * Барысевіч Юрась, Быць і выглядаць * Буцаці Дзіна, Стварэньне * Быкаў Васіль, Прыпавесьці * Васілеўскі Пётра, Конны помнік Ціміразеву * Вішнёў Зміцер, Салата для гурмана. Думкі пад маянэзам ветру * Гіль Мікола, Як я вучыўся катацца на веласіпедзе * Дракахруст Аляксандар, Што было - тое было * Дранько-Майсюк Леанід, Цацачная крама. Казка для вялікіх і малых ... Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-3]   Następna   Ostatnia