Юры Весялкоўскі — эміграцыйны беларускі гісторык і публіцыст. Нарадзіўся 2 студзеня 1924 г. у Новым Сьвер-жані. У 1942 г. пачаў навуку ў Беларускай Настаўніцкай Сэмінарыі ў Нясьвіжы. Вясною 1944 г. у групе шасьцідзесяці сэмінарыстаў накіраваны ў афіцэрскую школу Бе-ларускай Краёвай Абароны. У канцы чэрвеня школу эвакуіравалі ў Прусію, а яе вучняў накіравалі на францускі фронт. У канцы жніўня 1944 г. уцёк да францускай партызанкі і быў інтэрнаваны амэрыканцамі. Як грамадзянін II Рэчы Паспалітай быў пераведзены ў польскі ваенны лягер у Марсыліі. Пасьля абучэньня 27 сьнежня 1944 г. накіраваны ў польскія падразьдзяленьні, якія змагаліся ў Італіі.
Пасьля вайны пераехаў у ВялІкабрытанію. Жыве ў Лёндане. У 1947 г. быў адным з закладчыкаў Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі. Дзеяч Хрысціяньскага Аб'еднаньня Беларускіх Работнікаў — да 1962 г. яго сакратар. Рэдактар часопісаў „Аб'еднаньне" (1948-1962), „Званіца" (1974-1976) і двухмесячніка „Голас Часу" (1989-1996).
Аўтар кніг прысьвечаных гісторыі Беларусі:
- Дарогі рымскіх папаў на Усход (1992);
- Што прывяло Армію Краёву на Беларусь? (1995);
- Беларусь у Першай Сусьветнай вайне (1996);
- Няясна мроіліся новыя дарогі (1997);
- Нарысы па гісторыі Беларусі. Частка I — да 1384 г. (1998).
- Па сьлядах Другой сусьветнай вайны (2002).








