Юрась Барысевіч (1966, Мінск) — эсэіст, мастак, перакладчык (сярод іншага, пераклаў на французскую мову санеты Янкі Купалы). Пасьля службы ў войску вывучаў рамана-германскую філялёгію ў Менскім Дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце і выяўленчае мастацтва ў асьпірантуры пры Нацыянальнай Акадэміі навук. Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам у НВА “Інтэграл”, газэце “Культура”, Менскім інстытуце кіраваньня, газэце “Культура”, часопісах “Мастацтва” і The Green Cross Optimist.
Сябра БАЖ і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, удзельнік мастацкіх суполак “Другі фронт мастацтва”, Schmerzwerk, pARTisan. Быў адным з заснавальнікаў і “камісарам” (тэарэтыкам) авангарднай суполкі Бум-Бам-Літ. Аўтар кніг “Цела і тэкст” (1998) і Alter Nemo (2003), тэкстаў у зборніках “Анталогія беларускага інтэлектуалізму”, “Лінія фронту / Frontlinie”, “Тазік беларускі”, “Медыі і камунікацыі” ды інш., першым у Беларусі літаратурным аўдыёальбоме “Тазікі”. Прадстаўляў Беларусь на міжнародным літаратурным фэстывалі Vilenica (Славенія, 2005). Некаторыя тэксты перакладаліся на польскую, славенскую, ангельскую, украінскую, латышскую, нямецкую мовы. Перакладае мастацкія тэксты з французкай, ангельскай, польскай і нямецкай.
Барысевіч — удзельнік мастацкіх выставаў “Панарама” (Мінск — 1988), “Art-прагноз” (галерэя “У Пушкіна” — Віцебск, 1996), “Востры рэцыдыў дэкадансу” (Познань, Польшча — 1997), “Час. Прастора. Асоба” і “Новыя імёны” (Нацыянальная мастацкая галерэя, Мінск — 1998 і 2000), “Насценныя афрыкозы” (Дом літаратара — 1999), “Скрозь шкло” (Нацыянальная бібліятэка Беларусі — 1999), Lit-Art (Нацыянальны мастацкі музей — 2000), “Новае мастацтва Беларусі” (Цэнтр сучаснага мастацтва — Варшава, Польшча, 2000), pARTisan-art (Клермон-Фэран, Францыя — 2003), “Блазны” (Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры — 2003), “Апошні позірк” (Мінскі інстытут кіравання — 2004), “Універсум” (галерэя “Універсітэт культуры” – 2005), Terytoria (Гарадзкі цэнтр культуры, Люблін, Польшча — 2006), “Беларускія перспектывы” (галерэя Arsenal, Беласток, Польшча – 2008), Dach-IX (Нацыянальная мастацкая галерэя, Мінск – 2009). Чытаў лекцыі па сучасным беларускім мастацтве ў Варшаўскім унівэрсітэце, Любліне і Беластоку.
Міжнародныя фестывалі, у якіх браў удзел Барысевіч: “Нутраная Амерыка” (вёска Амерыка ў Магілёўскай вобл. — 1996), “Дзень муміфікатара” (Мінск, Гомель, Брэст — 2000), “1948” (Рыга, Латвія — 2001), “Інтэракцыі” (Пётркуў-Трыбунальскі, Польшча — 2001), “Нефармат” (Мінск — 2002, 2004-2006), “Навінкі” (Мінск, Нацыянальная мастацкая галерэя і Дзяржаўны музей сучаснага выяўленчага мастацтва — 1999, 2001-2009), Performance Art Meeting (Люблін, Польшча – 2005), Roznice (Плоцк - Варшава, Польшча, 2006), “Дні містецтва перформансу у Киеві” (2006), “Адсутнае беларускае мастацтва” (Музей нонконформизма, Санкт-Пецярбург – 2008), Міжнародны літаратурны фестываль імя Хармса “Четвероногая ворона” (Санкт-Пецярбург - 2008), European Performance Art Festival (Вапшава - 2008), Міжнародны літаратурны фестываль “Парадак словаў” (Мінск – 2008). Ляўрэат прэміі Саюзу беларускіх пісьменнікаў за лепшае эсэ на тэму “Вобраз ХХІ стагодзьдзя” (“Разьвітаньне з Адамам”), прэміі Саюзу беларускіх мастакоў “За неардынарную падачу сваёй творчасьці”.








