Яцкоў Мікалай

Мікала́й Ада́мавіч Яцко́ў (псэўданімы: Адам Доман, Панас Прусак) — беларускі паэт, публіцыст, кампазытар-песеньнік.

Нарадзіўся 22 траўня 1959 годзе ў Магілёве. Бацька — Адам Фролавіч Яцкоў зь вёскі Даманы Чэрнеўскага сельсавету Дрыбінскага раёну Магілёўскай вобласьці, маці — Яўгенія Яўсееўна Яцкова (Шандыбкіна) зь вёскі Пудаўні Чэрнеўскага сельсавету Дрыбінскага раёну. Вучыўся ў магілёўскіх школах №№ 11, 12, 27 і 29. Скончыў Магілёўскае культасьветвучылішча імя Н. К. Крупскай (1977 г.), а потым Менскі інстытут культуры (1981 г.). Служыў у войску (1981—1983 г.г.). З 1981 году працуе дырэктарам Брылёўскага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёну.

Выступае як паэт. Свае творы друкаваў у мясцовых і рэспубліканскіх пэрыядычных выданьнях, у калектыўных зборніках «Дняпроўскія хвалі», «Матчына слова», «Тутэйшы шляхціч», у хрэстаматыі для старэйшых клясаў «Сэрцам роднага слова краніся».

Выдаў зборнікі паэзіі «Міколавы прыпеўкі» (2005 г.), «Кракаўскія сшыткі» (2005 г.), «Хрышчацік» (2007 г.)

Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (рэкамэндацыі Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законьнікава і Эдуарда Акуліна).

Як публіцыст друкаваўся у рэспубліканскіх і ўсесаюзных выданьнях.

Актыўна выступае як кампазытар-песеньнік. Напісаў каля 1000 песень на вершы беларускіх паэтаў. Зьяўляецца аўтарам песенных зборнікаў «Гронка бэзу» (у сааўтарстве з Тамашом Ляшонкам) і «Знічка» (у сааўтарстве з Іванам Карэндай). Песьні Міколы Яцкова друкаваліся ў шматлікіх выданьнях, у аўтарскіх зборніках Васіля Карпечанкі «Толькі з табою», Генадзя Рыкоўскага «Лісце клёнаў залатое» і «Звёздная россыпь», Віктара Сухарава «Ненаписанная картина», Івана Цітаўца «Ёсць любоў у мяне», Сяргея Панізьніка «Дабравест», Надзеі Салодкай «Апошняя квадра». Выпусьціў кампакт-дыскі: «Пуцяводная ніць» (на вершы Станіслава Валодзькі), «Успомніце хоць раз» (на вершы Р.Барадуліна), «Мае сны без цябе пустыя» і «Непрычалены човен» (на вершы Э. Акуліна), «Знічка» (на вершы Івана Карэнды), «Врата» (на вершы Валянціна Барадзіна), «Не боюсь я тебя потерять» (на вершы Мікалая Траянава). Песьні М.Яцкова ўвайшлі ў рэпэртуар народнага артыста Беларусі Мікалая Скорыкава, заслужаных артыстаў Рэспублікі Беларусь Нэлі Багуслаўскай, Надзеі Мікуліч, Леаніда Нікольскага. Іх выконваюць Уладзімер Ухцінскі, Збыслаў Белы, ансамбаль «Любо-Дорого». Песьні таксама ўключаліся ў канцэртныя праграмы Дзяржаўнага аркестра эстраднай і сымфанічнай музыкі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінбэрга.

У ліпені 2003 году прадставіў тры канцэртныя праграмы на вершы беларускіх паэтаў на міжнароднай сустрэчы «Беларускі Трыялог» у г. Крынкі (Польшча).

Аўтар музыкі афіцыйна зацьверджанага гімну Магілёва (у сааўтарстве з Аляксандрам Шлеянковым).

 

Яцкоў Мікалай :: Выданьні

Хендэрсан Брус, Яцкоў Мікола - пераклад, Лонданская ноч

Лонданская ноч

Хендэрсан Брус, Яцкоў Мікола - пераклад

We had to leave our house behind, They said "Don't worry", but we had to mind. We'd lived in it for years you see, But now it was owned by the sea. Болей »


Яцкоў Мікола, Мы - асветнікі заўжды!

Мы - асветнікі заўжды!

Прамова на VІ З'ездзе Беларускага прафесійнага Саюза работнікаў культуры

Яцкоў Мікола

Добры дзень! Вітаю шчыра Прафсаюза грамаду! Сёння ўзяў я ў рукі ліру, Сёння ўзяў сваю дуду, Каб паэзіяй узвысіць Гэты наш высокі сход. Болей »


Пысін Аляксей, Яцкоў Мікола, Твае далоні

Твае далоні

песні

Пысін Аляксей, Яцкоў Мікола

Мікалай Адамавіч Яцкоў нарадзіўся 22 мая 1959 г. ў Магілёве. Скончыў Магілёўскае культасветвучылішча імя Н.К.Крупскай, а потым Мінскі інстытут культуры. Служыў у войску. З 1981 года працуе дырэктарам Брылёўскага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёна. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Актыўна выступае як кампазітар-песеннік. Напісаў каля 1000 песен на вершы беларускіх паэтаў. Аўтар песенных зборнікаў "Гронка бэзу" (на вершы Тамаша... Болей »


Баравікова Раіса, Яцкоў Мікола, Вяртанне

Вяртанне

песні

Баравікова Раіса, Яцкоў Мікола

Раіса Андрэеўна Баравікова нарадзілася 11 мая 1947 г. у вёсцы Пешкі Бярозаўскага раёна Берасцейскай вобласці ў сям'і служачага. Пасля заканчэння Бярозаўскай сярэдняй школы пачала працаваць у быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя» літсупрацоўнікам. Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве. Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусь-фільм», у газетах «Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», часопісе... Болей »


Галубовіч Леанід, Яцкоў Мікола, Забыць цябе

Забыць цябе

песні

Галубовіч Леанід, Яцкоў Мікола

Леанід Міхайлавіч Галубовіч нарадзіўся 12 жніўня 1950 г. у вёсцы Вароніна Клецкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Грыцэвіцкай сярэдняй школы Клецкага раёна, затым слуцкай прафесійна-тэхнічнай навучальні № 97 працаваў электрыкам на Жабінкаўскім цукровым заводзе. Служыў у Савецкай Арміі. Працаваў электрыкам на прадпрыемствах Слуцка, Жабінкі, Клецка. У 1989 г. скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Працав... Болей »


Куляшоў Аркадзь, Яцкоў Мікола, Птушка залатая

Птушка залатая

песні

Куляшоў Аркадзь, Яцкоў Мікола

Аркадзь Аляксандравіч Куляшоў нарадзіўся 6 лютага 1914 г. ў в. Самацэвічы Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў. Першы верш апублікаваў у 1926 г. у клімавіцкай акруговай ґазеце «Наш працаўнік». Вучыўся ў Мсціслаўскім педтэхнікуме, на літаратурным факультэце Беларускага вышэйшага педагагічнага інстытута. Болей »


Пісьмянкоў Алесь, Яцкоў Мікола, Сустрэчы і памяць

Сустрэчы і памяць

Пісьмянкоў Алесь, Яцкоў Мікола

Заходзіць дзед, прыносіць скрынку І дастае са скрынкі скрыпку, І кажа ціха: -- Вось... Бяры... Цябе Бог выбраў для ігры. Бяры. бяры, не будзе лішняй. Яна ў мяне з часоў Францішка... Болей »


Аўруцін Анатоль, Яцкоў Мікола - пераклад, Лінія лёсу

Лінія лёсу

Аўруцін Анатоль, Яцкоў Мікола - пераклад

Анатолий Юрьевич Аврутин родился в 1948 г. в Минске. Автор многих поэтических сборников. Лауреат Международных Литературных премий. Член-корреспондент Петровской Академии наук и искусств. Награждён медалями им.М.Шолохова и им.М.Джалиля. Первый секретарь Союза писателей Беларуси. Болей »


Яцкоў Мікола, Хрышчацік

Хрышчацік

Кіеўскі сшытак

Яцкоў Мікола

Мікола Яцкоў - паэт, перакладчык, кампазітар. Жыве ў вёсцы Брылі Магілёўскага раёну. Пра сябе Мікола Яцкоў піша: "Нарадзіўся ў горадзе, але жыву ў вёсцы і зусім аб гэтым не шкадую. Тут фантастычныя ўмовы для творчасці, а гэта для меня вельмі важна. Пішу вершы на беларускай мове і песні на вершы іншых паэтаў. Колькасць песен ужо пераваліла за 800 - гэта, як я кажу, ужо цэлы пласт беларускай культуры. Як кажуць слухачы, песні гэтыя маюць ... Болей »


Прусак Панас, Дзень волі

Дзень волі

Міколавы апавяданні

Прусак Панас

Паэтычна-вершаванае апісаньне аднаго дня з жыцьця магілеўскай апазыцыянераў-змагароў. Гэты твор – спроба працягу даўняй традыцыі ананімнай вершаванай сатыры, які можна параўнаць са знакамітым “Сказам пра Лысую гару” што выйшла з-пад пяра невядомага аўтара ў 70-я гады 20 стагодзьдзя. Як раз праз сатырычнае апісаньне падрыхтоўку да сьвяткаваньня Дня Волі паказвае на жыцьцё сучаснай апазыцыі і актывістаў у рэгіёнах. На першы погляд персана... Болей »