Ігар Сідарук

Нарадзіўся ў 1964 г. у г. Кобрыні, што на Берасьцейшчыне.

Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1986 годзе. Зьведаў спэцыяльнасьці ад заліўшчыка гарачага мэталю да карэспандэнта незалежнае прэсы. Цяпер працуе загадчыкам літаратурнае часткі Берасьцескага тэатру лялек.

Літаратурную дзейнасьць распачаў з сярэдзіны 80-х гадоў. З пачатку 90-х спрабуе сябе як драматург. На сёньняшні дзень па п”есах І. Сідарука ажыццёўлена некалькі пастановак, у тым ліку ў тэатрах лялек. Першая пастаўленая п’еса – фарс-абсурд “Галава” – пабачыла сьвет у траўні 1992 году на сцэне Тэатра нацыянальнае драматургіі “Вольная сцэна” у пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысэра Валеры Мазынскага. Цяпер тэатр рэпрэсаваны й спыніў сваё існаваньне. Дарэчы, п’еса “Галава” была перакладзеная на гішпанскую мову ды пастаўленая на Кубе. Аднак ніхто з нашых суайчыньнікаў там яе, на жаль, не пабачыў…

І ўсё ж асноўны напрамак дзейнасьці І. Сідарука як драматурга – дзіцячая творчасьць. Апошняя работа – п’еса “Залатая табакерка”, створаная паводле беларускіх народных казак,— у 2001 г. займела Гран-пры на Міжнародным штогадовым тэатральным фэсьце “Белая Вежа”. З гэтым спэктаклем Берасьцейскі тэатр лялек у чэрвені 2002 г. выправіўся ў г. Равэнсбург (Нямеччына) на Фэст тэатраў лялек, а таксама на гастролі па іншых гарадох.

Аўтар паэтычных зборнікаў “Чарнабел” (1991 г.), “Саната Арганата” (1993 г.), “Моўкнасць” (1998), зборніка прозы “Квадратная варона”. Друкуючы аповед “Выкраданьне вепрука” з апошняй названай кнігі, беларускі часапіс “ARCHE” напісаў пра аўтара так: “І. Сідарук – празаік-фантасмагорык, драматург-сюррэаліст, выказьнік маргінальнай сьвядомасьці, майстар чорнага бурлеску…”

Гэты “майстар” таксама стваральнік выдання для дзяцей “Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука”, якое сёньня мае пасьпяховы працяг у беластоцкае газэце “Ніва”.

І. Сідарук – сябра й адзін са стваральнікаў літаратурнае суполкі “Таварыства Вольных Літаратараў”.

Творы друкаваліся ў беларускіх часопісах “Крыніца”, “Маладосць” ды іншых, а таксама ў некаторых замежных выданьнях.

Жанаты, мае дзьвюх дзяўчынак: Дар’ю ды Яну

http://litara.net
Ігар Сідарук :: Publikacje
Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Саната Арганата" (1993,[...] »»»
Ihar Sidaruk, Kwadratowa wrona Tom prozy pisarza z Kobrynia Ihara Sidaruka pt. „Kwadratowa wrona” zawiera utwory napisane w różnych latach. Są w nim różne gatunki narracyjne- nowele i opowiadania przynajmniej częściowo osadzone w świecie realistycznym, jak i opowieści fantasmagoryczne. Czytając kolejne utwory mimowolnie doszukujemy się związków między bohaterami, porównujemy ich losy. Każdy utwór jest samodzielną skończoną historią, jednak we wszystkic[...] »»»
Самы скандальны паэтычны зборнік беларускай літаратуры першай паловы 90-х. Выйшаў (1994) у легендарнай тэвээлаўскай сэрыі “Паэзія новай генэрацыі”. Вершы аб’яднаны ў два разьдзелы: 1. Танкі бяз хоку 2. Арганаўтыка. У апошні разьдзел акрамя вершаў уключаны чатыры міні-аргазм-паэмы: “Споведзь самагубцы”, “Споведзь зьняверцы”, “Споведзь цнатліўца”, “Споведзь ганарліўца”. Пасьля выхаду “Санаты Арганаты”, пасьля пастаноўскі В. Мазынскім п’есы Сідарука “Галава” [...] »»»
Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Саната Арганата" (1993,[...] »»»
Аўтар нарадзіўся ў 1964 годзе ў г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1986 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, працаваў настаўнікам на Салігоршчыне, потым карэспандэнтам у газетах "Кобрынскі веснік", "Брестский курьер". З 1993 г. - загадчык літаратурна-драматургічнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Літаратурную дзейнасць распачаў з сярэдзіны 1980-х гадоў. І. Сідарук - аўтар паэтычных кніжак "Чарнабел" (1991, Кобрын), "Саната Арганата" (1993,[...] »»»
* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец Сяргей, Флот каўчэгаў. Аповед пра пакінуты рай * Барадулін Рыгор, На мове камянёў... * Быкаў Васіль, Прыклад далёкага сябра * Вяцкая Ксеня, [...] »»»
* Проза жыцьця. З сучаснай шведскай прозы. Біргіта Тротцыг. Сьціг Класан. Аляксандра Крунквіст * Размова пра новую кнігу Валянціна Акудовіча "Код адсутнасьці" * Фарбы Беларусі зьнітаваныя з небам. Гутарка Анатоля Мяльгуя з Леанідам Шчамялёвым * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, "Песьня пра зубра" як паляўнічы сімулятар * Барадулін Рыгор, Вечаровая малітва * Бортнік Леаніла, "Божа, як жа цяжка было на душы!" Мая проза жыцьця * Вашкевіч Андрэй, [...] »»»
* Правінцыйная сталіца * Рэцэнзіі, агляды * Абламейка Сяргей, Канстатацыі * Андрасюк Міхась, Пан Носік * Аркуш Алесь, ... * Аркуш Алесь, Полацкія запісы * Астравец Сяргей, Югаслаўскі варыянт * Бонды Эган, Дзявочы дзёньнік * Бурса Анджэй, ... * Ваячак Рафал, ... * Глёбус Адам, Далакопнік * Гумянюк Юры, Нататнік экстрэмала * Дабравольская Анжаліна, ... * Дашына Ярына, ... * Дзівашэвіч Васі[...] »»»
Райнэр Марыя Рыльке ЛЕБЕДЗ * Генадзь Айгі ВЕРШЫ * Вінцэсь Мудроў ЦІТАВЕЦ * Андрэй Хадановіч вершы * Iгар Сідарук ЯК ЧОРТ ПРАГНУЎ СІРОЧАГА ХЛЕБА ПАД’ЕСЬЦІ * Людка Сільнова МАНДРАГОРАВЫ КОРАНЬ * Пятро Васючэнка Хведар Набілкін — беларускі касінер * Вера Ліпская Поўнач коціцца ў пакой * Iван Фурсевіч МІШКА-АБУШОК * Гала Гара вершы * Альгерд Бахарэвіч Гюнтэр Вальдхоф і яго крэдыторы * Алесь Аркуш — Сяргей Дубавец СКАЖА ТОЙ, ХТО НАРОДЗІЦЦА... * Сяргей Шыдлоўскі[...] »»»
ARCHE, 01(06)2000
* Апытаньне ARCHE * Панславізм: думkа і злачынствы * Славянсkая Еўропа * Адамовiч Славамiр, Турэмны дзёньнiк: ад Усьпеньня да Калядаў * Блатны Іван, Чэскi пацыент * Бэн'ямiн Вальтэр, Расейскiя дэбаты па-нямецку * Глёбус Адам, Шавiнiст расейскi * Драшкавiч Вук, Нож * Дычэў Івайла, Камунiстычная кастрацыя ды таемныя радасьцi нацыянал-фалiзму * Дэбэляк Алеш, Сутоньне ідалаў Успамiны пра былую Югаславiю * Курко[...] »»»
Pierwsza   Poprzednia   [1-2]   Następna   Ostatnia