be

Голуб Юрка

Голуб Юрка

Юрка Голуб нарадзіўся 20 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Горна Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта працаваў на Гродзенскай студыі тэлебачання і ў абласной газеце «Гродзенская праўда». Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1971 г.

10 гадоў узначальваў Гарадзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў. Паэт, перакладчык. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя А.Куляшова. Аўтар кніг паэзіі “Гром на зялёнае голле”, “Дрэва навальніцы”,”Векапомнае поле”,”Сын небасхілу”, Поруч з дажджом”,”Зажураны камень”,”Брама зімы”,”Багра”.

Памёр Юрка Голуб 12 кастрычніка 2020 года ў Горадні.

Голуб Юрка. Выданьні

Птушыны радавод

Птушыны радавод

вершы
Голуб Юрка

У зборніку «Птушыны радавод» аўтар звяртаецца да крылатых насельнікаў нашых абшараў. Кожная з прадстаўленых у вершаваных радках птушак акрамя ўсяго вызначае і «сваю» літару беларускай азбукі. I атрымліваецца тое даступна, свежа і дасціпна.... Болей »

Брама зімы
pdf

Брама зімы

Кніга паэзіі
Голуб Юрка

Вершы паэта Юркі Голуба ўпэўнены ў моцы роднага слова, адкуль і вынікаюць, каб імкнуцца на абсяг людскасці. Гэты зборнік атрымаў аўтарскую метрыку на існасць за дзесяць гадоў таму, але яго сёлетняе з'яўленне сведчыць, што паэтычны радок можа часова затрымацца ў дарозе да чытача, але ні ў якім разе не... Болей »

Багра
pdf

Багра

вершы, паэма
Голуб Юрка

Багра – новая кніга паэзіі Юркі Голуба, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, згуртавала ў сабе творы, пакліканыя жыццём. Вершы абгрунтаваны пранізлівай думкай, насычаны адмысловай метафарай, выкананы выразным і дакладным радком майстра з адметным почыркам і светапоглядам. Паэма “Заснежаны... Болей »

Znad Niemeńskich stron
pdf

Znad Niemeńskich stron


Hołub Jurka

Jurka Hołub - białoruski poeta. Urodził się 20 października 1947 roku w pobliżu Zelwy na Grodzieńszczyźnie. Ukończył Wydział Filologiczny na Białoruskim Państwowym Uniwersytecie w Mińsku. Pracował jako dziennikarz w telewizji i w prasie. Laureat Literackiej Nagrody im. Arkadzia Kulaszowa. W stołecznych... Болей »

Сын небасхілу
pdf

Сын небасхілу

вершы
Голуб Юрка

Паэт Юрка Голуб (нарадзіўся ў 1947 г., жыве і працуе ў Гродне), аўтар кніг «Гром на зялёнае голле», «Дрэва навальніцы», «Незабыўнае поле», «Помню пра цябе», мае свой творчы голас, сваю манеру пісьма. Арыгінальныя па думцы і на выкананні, насычаныя нечаканымі метафарамі і параўнаннямі, яго вершы хвалююць... Болей »

Помню пра цябе
pdf

Помню пра цябе

вершы
Голуб Юрка

У чацвёртай па ліку кнізе вершаў паэт застаецца верным сваім вытокам — непаўторнай Бацькаўшчыне, глыбінным карэнням чалавечай душы, усяму, што створана людскім розумам і рукамі... Болей »

Векапомнае поле
pdf

Векапомнае поле

Вершы
Голуб Юрка

«Векапомнае поле» — трэцяя кніга паэта. Наша радзінная зямля, якая нясе ў сабе балючую памяць пра барозны варожых танкавых гусеніц, а цяпер, абходжаная людскімі рукамі, дае чалавеку сілу і хлеб. У зборнік уключаны вершы двух апошніх гадоў.... Болей »

Дрэва навальніцы
pdf

Дрэва навальніцы

лірыка
Голуб Юрка

«Дрэва навальніцы» — другая кніга маладога паэта. З юнацкім захапленнем піша аўтар пра непаўторную прыгажосць роднага краю, вядзе шчырую гаворку с нашым сучаснікам, якому, як і самаму паэту, выпала шчасце дбаць пра нашу будучыню.... Болей »

Скрыжалі памяці
pdf

Скрыжалі памяці

З творчай спадчыны пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны

У другую кнігу «Скрыжаляў памяці» ўвайшлі творы пісьменнікаў Беларусі, якія загінулі ў гады Другой сусветнай вайны. Уключаны таксама ўспаміны і артыкулы, прысвечаныя памяці гэтых літаратараў. Выданне прысвячаецца 60-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам.... Болей »

Літаратурная Беларусь 7 (155) 2019
pdf

Літаратурная Беларусь 7 (155) 2019

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Ці ведаеце вы, што натхняе ці, наадварот, астуджвае творчы патэнцыял пісьменніка? Сёлета Каралеўскае літаратурнае таварыства Брытаніі зрабіла даследаванне пад назвай «Мой уласны пакой». І ніцыятары даследавання натхніліся працай вядомай брытанскай пісьменніцы і літаратурнай крытыкесы Вірджыніі Вулф... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org