Рыгор Сасна

Імя мітрафорнага протаіерэя, доктара багаслоўя Рыгора Сасны шырока вядома ў праваслаўным свеце. Яму, выхадцу Бельскай зямлі, што ў Падляскім ваяводстве Польшчы, за сваё жыццё ўдалося зрабіць незвычайна шмат для вывучэння гісторыі Праваслаўнай Царквы і праваслаўя. Пяру а. Рыгора належаць сотні артыкулаў і дзясяткі кніг, у тым ліку фундаментальныя кнігапісы, зборнікі дакументаў. Бадай, першым, хто аказаў уплыў на а. Рыгора як на будучага праваслаўнага пастыра і навукоўца, быў дырэктар Беларускага ліцэя ў Бельску Падляскам Яраслаў Кастыцевіч, выхадзец са святарскай сям'і. Вучоба ў Духоўнай семінарыі і Багаслоўскай акадэміі ў Варшаве, першыя гады службы ў прыходах на паўночным усходзе і ўсходзе Польшчы, дзе ён наяве ўбачыў трагедыю праваслаўных у XX стагоддзі, умацавалі яго ў думках аб неабходнасці глыбіннага спазнання гісторыі яго народа, гісторыі праваслаўя. З гэтага часу яго дэвізам становіцца выраз, які з'яўляецца свайго роду адказам на папулярнае ў Польшчы сцвярджэнне, што праваслаўе і праваслаўныя з'явіліся тут толькі "у царскія часы", г.з. у XIX ст., калі іх сюды нібы "завезлі з Расеі". "Ніхто нас сюды не прывозіў, мы жывем на гэтай зямлі з пачатку хрысціянізацыі гэтых земляў", - падкрэслівае а. Рыгор. Праблеме спрадвечнасці праваслаўя і Праваслаўнай Царквы ў Польшчы ён, як навуковец багаслоў, пачынае надаваць адмысловую ўвагу.

Так з'яўляюцца першыя вялікія працы а. Рыгора. Ён збірае дакументальныя матэрыялы па гісторыі тых або іншых праваслаўных прыходаў на Беласточчыне і піша аб іх монаграфічныя дакументаваныя нарысы. У поле ўвагі а. Рыгора трапляюць шматлікія мясцовасці, вядомыя сваім шматвяковым мінулым: мястэчка Крынкі, Заблудаў, дзе пры двары мясцовых праваслаўных магнатаў Хадкевічаў першадрукары Ян Фёдараў і Пётр Цімафеяў Мсціславец надрукавалі знакамітае "Вучыльнае Евангелле" у далёкім 1569 г. Адначасова ён пачынае актыўна супрацоўнічаць з беларускамоўнай газетай "Ніва", якая выходзіць у Беластоку. У ёй з'яўляецца мноства яго матэрыялаў, у тым ліку бібліяграфічных, прысвечаных роднаму краю. Тутака ж, у "Ніве" а. Рыгор пачынае стала весці адмысловую рубрыку, якую сам ён заве "Беларусікі".

Знаходзячыся на святарскім служэнні ў Сямятычах, ён піша шырокае даследаванне па гісторыі праваслаўя ў гэтым рэгіёне і публікуе яго ў 1983 г. У наступным годзе з'яўляецца першая кніга а. Рыгора "Bibliografia parafii prawosławnych na białostocczyźnie: Część alfabetyczna", выдадзеная Беластоцкім Навуковым Аб'яднаннем. Гэтая кніга адчыняе цэлую серыю яго манаграфій, прысвечаных гісторыі праваслаўных прыходаў на роднай Беласточчыне. Яна ўключае мноства даследчых навацый і па сутнасці ўяўляе сабой беспрэцэдэнтны прыклад навуковай літаратуры. Серыю гэтую, задуманую і ажыццёўленую а. Рыгорам, можна без перабольшання назваць шматтомнай гісторыка-дакументальнай энцыклапедыяй праваслаўнай Беласточчыны. Акрамя ўласна падрабязнага кнігапіса і гістарычнай хронікі ў яе ўвайшлі тамы, прысвечаныя іерархіі і прыхадскому кліру праваслаўнай Царквы на Беласточчыне, царкоўнай статыстыцы, скрупулёзна складзеныя на аснове аналізу шматлікіх тысяч дакументаў, у тым ліку сотняў аб'ёмных царкоўных метрычных кніг.


1

2

3

Рыгор Сасна :: Выданьні
Publikacja niniejsza składa się z czterech części. W pierwszej przedstawiliśmy dzieje włości orlańskiej oraz wsi Reduty i Szernie, z których pochodzą autorzy. Wprawdzie od kilkudziesięciu lat już tam nie mieszkają, ale sentyment do lat młodzieńczych sprawił, iż zapragnęli przybliżyć dzieje wsi, wzbogacając swą pracę o liczne fotografie. W 2007 roku mija 430 lat od pierwszej pisanej wzmianki o wsiach Reduty i Szernie. Druga część poświęcona jest rodom: Tro[...] »»»
Выданне пабудавана на фактычным матэрыяле з прыцягненнем дакументаў і фотаздымкаў. Старонкі кнігі здзіўляюць глыбінёй даследвання жыцця вёскі, а часам выклікаюць настальгічны сум па далёкіх часах дзяцінства, якое цесна было звязана з вёскай. У чарговы раз аўтары пакараюць глыбінёй свайго розуму і чысцінёй памкненняў. Кранае іх любасць да мастацкага слова, нацыянальнай даўніны і гісторыі. Лішні раз пераконваешся ў тым, які добры вынік дае гарманічнае спалуч[...] »»»
Na dość rozległym obszarze, leżącym w środkowym biegu rzek Orlanki i Łoknicy — dopływów Narwi, przed wiekami ulokowały się osady ludzkie, które w chrześcijańskiej dobie dały początek prawosławnej parafii Pasynki. Wspomniane rzeki, zasilane przez liczne źródła, od dawien dawna dawały wiele życiodajnych soków omawianym terenom. Ich czyste wody obfitowały w ryby, szeroką dolinę Orlanki porastały bujne trawy łąkowe, bystry nurt Łoknicy i jej wysokie brzegi zac[...] »»»
Кніжка “Святыя месцы і цудоўныя іконы” - вынік шматгадовай працы, пошукаў, падарожжаў, размоў, апрацаванняў знакамитага даследчыка, гисторыка, краязнащцы айца Рыгора Сасны. Гэта сотні гадзін, праведзеных у архівах розных гарадоў розных краін. Гэта неацанімы дар усім, хто быў, хто ёсць і хто будзе. “Святыя месцы і цудоўныя іконы” – сваеасаблівая энцыклапедыя, якая дазваляе зрабіць яшчэ адзін крок у сябе. Чалавеку, выхаванаму ў атэістычным грамадстве Савецка[...] »»»
Te parafie już nie istnieją. Ślady po nich - zarośnięte cmentarze, kępy drzew na dawnych cerkiewnych placach, nazwy uroczysk, nietypowa architektura niektórych katolickich świątyni - nie dla wszystkich są czytelne. Stanowią jednak część prawosławnego dziedzictwa, tyle że - zapomnianą. Książka księdza doktora Grzegorza Sosny i matuszki Antoniny Troc-Sosny pamięć o nim przywraca. Jest ona, swoistą, uporządkowaną alfabetycznie encyklopedią, w której każdy roz[...] »»»
Opisując dzieje podlaskich miejscowości, zamieszkałych przez prawosławnych Białorusinów, tym razem dotarliśmy do parafii wiejskiej. Dotychczas bowiem ukazały się nasze opracowania dotyczące dwóch miejscowości typu miejskiego: Bielska Podlaskiego oraz Orli. Oba te ośrodki w wielu okresach lub epizodach swej historii są twardo umiejscowione w ogólnych dziejach Rzeczpospolitej. Wydarzenia z dziejów parafii Ryboły mają raczej wymiar lokalny, co jednocześnie ob[...] »»»
W rozumieniu potocznym, zgodnie z tym czego nauczono nas w szkole, historię pojmujemy jako odwieczne zmaganie się państw, narodów, religii, kultur... W pamięci byłych uczniaków pozostają najczęściej mechanicznie tam wprowadzone abstrakcyjne pojęcia, daty, nazwiska panujących, miejsca bitew — słowem okruchy krwawej historii zmagań za rząd ciał i dusz. W zasadzie można by na takie przedstawianie i przyswajanie historii się zgodzić, gdyby... nie fakt, iż nie [...] »»»
Kult świętego Mikołaja Cudotwórcy, arcybiskupa Myr Licejskich był rozpowszechniony na ziemiach starej Rusi już od zarania chrześcijaństwa. Święty ten był szczególnie czczony w niższych i średnich warstwach społeczeństwa. Odwołując się do żywota św. Mikołaja, swym patronem obrali go żeglarze, a na naszych terenach — podróżnicy i kupcy. Ci ostatni właśnie niejednokrotnie stawali się fundatorami świątyń pod wezwaniem swego niebiańskiego patrona. Było tak praw[...] »»»
Sytuacyjne sprawozdania Wojewody Białostockiego w Białymstoku oraz Powiatowych Starostów Białostockiego, Bielskopodlaskiego i Sokólskiego w latach 1944-1948 »»»
Działalność wydawnicza Bractwa Młodzieży Prawosławnej w Polsce stanów swego rodzaju fenomen we współczesnej historii Cerkwo prawosławnej w naszy m kraju. Oto, po trwającym od II wojny światowej okresie skromnej aktywności wydawniczej Cerkwi, wynikającej nie tylko z przyczyn od Niej niezależnych, nastąpiło znaczne ożywienie tej formy działalności. Bractwa odegrało w tym procesie nie poślednią, a być może nawet czołową rolę. »»»
Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя