Яўген Мірановіч у 1980 годзе закончыў гісторыю на Факультэце Гуманітарных Навук Філіялу Варшаўскага Ўнівэрсытэту ў Беластоку. Пасьля працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдніх школах. Доктарскую дысэртацыю на тэму Беларуская нацыянальная меншасьць у Народнай Польшчы 1944-1949 (Białoruska mniejszość narodowa w Polsce Ludowej 1944-1949) абараніў у 1990 г. на Факультэце Журналістыкі й Палітычных Навук Варшаўскага Ўнівэрсытэту, а габілітацыйную працу „Нацыянальная палітыка Польскай Народнай Рэспублікі” (Polityka narodowościowa PRL) ў 2000 годзе на Факультэце Гістарычных Навук Варшаўскага Ўнівэрсытэту.
У гадох 1992-1997 быў галоўным рэдактарам Тыднёвіка Беларусаў у Польшчы „Ніва”. Зараз зьяўляецца прафэсарам Ўнівэрсытэту ў Беластоку й займае пасаду кіраўніка Катэдры Беларускай Культуры Ўнівэрсытэту ў Беластоку ды рэдактара Беларускага Гістарычнага Зборніка (Białoruskie Zeszyty Historyczne).
Ягоныя кнігі: Беларусы ў Польшчы (Białorusini w Polsce 1944-1949, Warszawa 1993); Нацыянальныя меншасьці ў Польшчы — суаўтар (Mniejszości narodowe w Polsce, Warszawa 1998); Гісторыя дзяржаваў сьвету ў XX ст. Беларусь (Historia państw świata w XX wieku. Białoruś, Warszawa 1999); Навейшая гісторыя Беларусі, Беласток 2000, Нацыянальная палітыка Польскай Народнай Рэспублікі (Polityka narodowościowa PRL, Białystok 2000); падручнік для агульнаадукацыйных ліцэяў Гісторыя Беларусі ІX-XX ст.ст. (Historia Białorusi IX-XX w., Białystok 2001); падручнік для студэнтаў Гісторыя Беларусі ад паловы XVІІІ да канца XX ст. (Historia Białorusi od połowy XVIII do końca XX wieku, Białystok 2002), ды 60 іншых навуковых публікацыяў.










