Чыгрын Сяргей

Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме.

Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчыны „Газеты Слонімскай” і загадчыкам літаратурнай часткі Слонімскага беларускага драматычнага тэатра.

Выдаў зборнікі паэзіі „Шчырая Шчара” (1993), „Горад без цябе” (1999), „Лірыка” (2007), кнігі гісторыка-краязнаўчых артыкулаў „Янка Купала і Слонімшчына” (1993), „Родам са Слонімшчыны” (2003), „Пакліканыя на родны парог” (2005), „Чамяры і чамяроўцы” (2006). „У пошуках слонімскіх скарбаў” (2007), „Беларуская Беласточчына” (2008), „Тэатр у Слоніме” (2008) і іншыя.

Уклаў і выдаў у Беластоку літаратурную спадчыну С. Грынкевіча, Ф. Грышкевіча, У. Казлоўшчыка („Вяртанне да сваіх”, 1999), а таксама гістарычныя нарысы М. Шкялёнка („Беларусь і суседзі”, 2003).

На беларускую мову пераклаў вершы французскіх і ўкраінскіх паэтаў. Пераклаў таксама п’есы А. Хайта, К. Манье, Э. Успенскага, К. Гальдоні, А. Астроўскага, С. Міхалкова, С. Пракоф’евай, Н. Абрамцавай, Г. Лабакіна, К. Папова, М. Каляды і іншых драматургаў. Многія спектаклі па п’есах гэтых драматургаў пастаўлены на сцэне Слонімскага беларускага драмтэатра і іншых тэатраў Беларусі. Напісаў таксама п’есу для дзяцей „Белая Мышка” (пастаўлена ў 2005 годзе). Аўтар шматлікіх паштовак, буклетаў, плакатаў, прысвечаных гісторыі Беларусі.

 

Чыгрын Сяргей :: Publications

pdf
Грынкевіч Станіслаў, Грышкевіч Франук, Казлоўшчык Уладыслаў, Чыгрын Сяргей - укладанне, Вяртанне да сваіх

Вяртанне да сваіх

Грынкевіч Станіслаў, Грышкевіч Франук, Казлоўшчык Уладыслаў, Чыгрын Сяргей - укладанне

Comeback By Stanislau Hrynkevich, Franuk Hryshkevich, Uladyslau Kazloushchyk The book comprises works by authors who were condemned, criticized and banished from the official history of Belarusian literature. It is time for them to come back to literature as their works are now available to Belarusian readers. The three tragic figures – Stanislau Hrynkevich, Franuk Hryshkevich and Uladyslau Kazloushchyk – were born in the Bialystok ... More »»


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Пакліканыя на родны парог

Пакліканыя на родны парог

Гісторыка-краязнаўчыя артыкулы

Чыгрын Сяргей

Артыкулы, якія склалі гэтую кнігу, аб’яднаны адной скразной думкай — нагадаць чытачам пра забытых, малавядомых, але таленавітых і шчырых беларусаў, якія моцна любілі сваю Бацькаўшчыну і свой народ. Некаторыя з іх загінулі на чужыне, у бядоце і сталінскіх лагерах. Сёння прыйшоў час паклікаць іх у Беларусь. More »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Чамяры і чамяроўцы

Чамяры і чамяроўцы

Гісторыка-краязнаўчы нарыс

Чыгрын Сяргей

Гэта кніга прысвечана вёсцы Чамяры Слонімскага раёна і яе знакамітым людзям. Аўтар расказвае пра гісторыю вёскі, пра тыя падзеі, якія адбываліся там на працягу многіх стагоддзяў, але найперш у 20-х — 30-х гадах ХХ стагоддзя. Пад адну вокладку сабраны аповед і пра слынных чамяроўцаў — вядомых людзей Беларусі. More »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, У пошуках слонімскіх скарбаў

У пошуках слонімскіх скарбаў

Гісторыка-краязнаўчыя, журналісцкія і літаратурныя нататкі

Чыгрын Сяргей

Ці можа Слонім стаць турыстычным горадам? Цікава, якое месца ў развіцці турызму займае і можа заняць сёння старажытны беларускі горад Слонім? Як сказалі ў Слонімскім бюро падарожжаў і экскурсій, горад над Шчарай у найбліжэйшы час абавязкова павінен стаць турыстычным горадам. Хаця сёння людзі, якія прыязджаюць у гэты горад, знаёмяцца толькі з адным маршрутам Слонім—Жыровічы. Вядома, наведваюць яны і раённы краязнаўчы музей, які прымае шт... More »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Тэатр у Слоніме

Тэатр у Слоніме

Гісторыка-краязнаўчыя і мастацтвазнаўчыя артыкулы

Чыгрын Сяргей

Леў Сапега ў Слоніме. У маім хатнім архіве захоўваецца копія акта Слонімскага раённага краязнаўчага музея ад 30 верасня 1944 года, у якім пералічаны разрабаваныя падчас Другой сусветнай вайны слонімскія каштоўнасці. Сярод пералічаных скарбаў, якія зніклі са слонімскага музея, пад нумарам адзін запісана шахматная дошка з дзвюх палавінак з чорнага дрэва і слановай касці гетмана Льва Сапегі (XVI cт.). Дзякаваць Богу ў музеі да сённяшніх дз... More »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Беларуская Беласточчына

Беларуская Беласточчына

Гісторыка-краязнаўчыя і літаратурныя артыкулы

Чыгрын Сяргей

У кнізе аўтар расказвае пра знакамітых беларусаў Беласточчыны, пра іх жыццё, дзейнасць і творчасць, а таксама пра беларускія калектывы, гурткі і выданні ХХ стагоддзя на Беласточчыне. More »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Родам са Слонімшчыны

Родам са Слонімшчыны

літаратурна-краязнаўчыя партрэты

Чыгрын Сяргей

Сяргей Чыгрын нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. У 1974 годзе закончыў Хадзявіцкую няпоўную сярэднюю школу, а ў 1977 годзе — тэатральнае аддзяленне Магілёўскага культасветвучылішча. Служыў у войску. У 1985 годзе скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Жыве ў Слоніме, працуе намеснікм галоўнага рэдактара «Газеты Слонімскай». More »


mp3
Запольская Яна, Чыгрын Сяргей, Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Сяргея Чыгрына

Запольская Яна, Чыгрын Сяргей

Сяргей Чыгрын - Беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае аддзяленне Магілёўскай культасветвучэльні і філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Працуе загадчыкам аддзела культуры і спадчы... More »


pdf
Чыгрын Сяргей, Лірыка

Лірыка

Чыгрын Сяргей

У кніжку-малютку ўвайшлі вершы Сяргея Чыгрына пра каханне, напісаныя ў розны час. More »


pdf
epub
Чыгрын Сяргей, Янка Купала і Слонімшчына

Янка Купала і Слонімшчына

Чыгрын Сяргей

Yanka Kupala and the Slonim District is yet another research paper by Syarhey Chyhryn, a Slonim-based journalist and local history expert. Chyhryn examines links between the great poet and the Slonim district. Although Yanka Kupala was not born and never lived there, his poetry inspired many creative people. In 1927, the Belarusian School Society opened the Yanka Kupala Library in the village of Krakota outside Slonim. Kupala’s pl... More »»


First   Previous   [1-9]   Next   Last