Хаўстовіч Мікола

Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.

Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).

 

Хаўстовіч Мікола :: Выданьні

Хаўстовіч Мікола, склад., Беларуская літаратура: другая палова ХІХ стагоддзя, Частка другая

Беларуская літаратура: другая палова ХІХ стагоддзя

Хрэстаматыя. Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Хаўстовіч Мікола, склад.

У другой частцы хрэстаматыі змешчаны найбольш значныя мастацкія творы Новай беларускай літаратуры эпохі Рамантызму (другая палова ХІХ ст.), вывучэнне якіх прадугледжана праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры Варшаўскага універсітэта. Болей »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск сёмы

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У сёмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта”, прысвечаны светлай памяці дацэнта кафедры дацэнта Л.К. Тарасюк, ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў і аспірантаў кафедры, а таксама матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Францішка Уршуля Радзівіл у польскай і беларускай культуры”. Болей »


Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд., Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літаратурных узаемасувязяў

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх літ...

Матэрыялы V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў

Хаўстовіч Мікола, Рагойша В.П., рэд.

У зборніку змешчаны матэрыялы навуковай канферэнцыі – чарговых V Міжнародных Ракаўскіх чытанняў “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і працэс міжславянскіх культурных узаемасувязей”, якія адбыліся непадалёку ад марцінкевічаўскай Люцінкі – у вёсцы Пяршаі Валожынскага раёна 20 чэрвеня 2004 года. Болей »


Хаўстовіч Мікола, Запрудскі Ігар, Тарасюк Любоў, Гісторыя беларускай літаратуры (XVIII–XIX стст.)

Гісторыя беларускай літаратуры (XVIII–XIX стст.)

Вучэбная праграма для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці 1-21 05 01 Беларуская філалогія

Хаўстовіч Мікола, Запрудскі Ігар, Тарасюк Любоў

Гісторыя беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў – адна са складковых частак агульнага курса гісторыі беларускай літаратуры, які выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Даследаванні беларускай літаратуры XVIII–XIX стагоддзяў з кожным годам пашыраюць яе кантэкст. А гэта патрабуе стварэння новай канцэпцыі літаратурнага працэсу XVIII–XIX стагоддзяў у Беларусі. Грунтуючыся на тым лепшым, што было ў папярэдніх пр... Болей »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск шосты

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У шосты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Чацвёртых студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2004), а таксама літаратурныя творы ХVІІ–ХІХ стст., перакладзеныя на сучасную беларускую мову. Болей »


Баршчэўскі Ян (Хаўстовіч Мікола - укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі), Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяд...

Баршчэўскі Ян (Хаўстовіч Мікола - укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі)

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўвалмся. У фант... Болей »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск пяты

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У пяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў, аспірантаў і магістрантаў кафедры, асобныя матэрыялы Трэціх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С. Х. Александровічу (снежань 2003), а таксама літаратурныя творы ХVІІІ–ХІХ стст., перакладзеныя на сучасную беларускую мову. Болей »


Хаўстовіч Мікола, Мастацкі метад Яна Баршчэўскага

Мастацкі метад Яна Баршчэўскага

Хаўстовіч Мікола

Упершыню ў беларускім літаратуразнаўстве даследуецца спецыфіка мастацкага метаду Яна Баршчэўскага, вытокі і эвалюцыя мастацкай умоўнасці ў яго творчасці. У манаграфіі арганічна спалучаны панарамны разгляд твораў пісьменніка і мастацкая інтэрпрэтацыя найбольш значных тэкстаў Кніга разлічана на літаратуразнаўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных і культуралагічных спецыяльнасцяў ВНУ. Болей »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск чацвёрты

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

Чацвёрты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” падрыхтаваны да 10-ай гадавіны з дня стварэння кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У яго ўвайшлі артыкулы сяброў кафедры, асобныя матэрыялы Другіх студэнцкіх навуковых чытанняў, прысвечаных С.Х. Александровічу (17 снежня 2002), а таксама літаратурныя творы ХVІ–ХІХ стст., перакладзеныя на сучасную беларускую мову. Болей »


Хаўстовіч Мікола, На парозе забытае святыні

На парозе забытае святыні

Творчасць Яна Баршчэўскага

Хаўстовіч Мікола

Манаграфія Міколы Хаўстовіча прысьвечаная творчасьці ды літаратурна-мастацкаму сымбалізму творчасьці “бацькі беларускай літаратуры” – Яну Баршчэўскаму. Менавіта Ян Баршчэўскі – ўпершыню ў сваіх творах апявае – Беларусь, а не Літву, як Адам Міцкевіч ды іншыя філяматы і філярэты. Мікола Заўстовіч поўна, канцэптуальна дасьледуе прозу пісьменьніка – аўтара бадай найбольш містычнай кнігі пра Беларусь “Шляхціц Завальня”. Доўгі час творчасьць ... Болей »