Хаўстовіч Мікола

Мікола Хаўстовіч, гісторык літаратуры, перакладчык. Нарадзіўся ў 1959 г. на Случчыне. Пасля заканчэння сярэдняе школы служыў у войску. У 1980–1985 гг. вучыўся на філалагічным факультэце БДУ. У 1985–1988 гг. працаваў настаўнікам на Случчыне. У 1988–1991 гг. вучыўся ў аспірантуры пры кафедры беларускае літаратуры, пасля – выкладчык названае кафедры. З 1993 г. выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры гісторыі беларускае літаратуры. З 2000 г. – загадчык кафедры гісторыі беларускае літаратуры. У кастрычніку 2005 года камандзіраваны на кафедру беларусістыкі Варшаўскага універсітэта.

У 1993 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Беларускі літаратурна-грамадскі рух 30–40 гг. ХІХ ст.”, а ў 2003 г. – доктарскую дысертацыю “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага і развіццё беларускай літаратуры 30–40 гг. ХІХ ст.” Даследуе беларускую літаратуру XVIII–ХІХ стагоддзяў.

Аўтар кніг: “Гісторыя беларускай літаратуры 30−40-х гг. ХІХ ст.” (2001), “На парозе забытае святыні” (2002), “Мастацкі метад Яна Баршчэўскага” (2003), “Айчына здалёку і зблізку (Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі)” (2006), “Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага” (2008), “Шляхамі да беларускасці” (2010); апублікаваў два выпускі навукова-літаратурнага альманаха “ХІХ стагоддзе” (1999, 2000), зборнік тэкстаў “Беларуская літаратура XVIII–XIX стст.” (2000), хрэстаматыю для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “беларуская філалогія” “Беларуская літаратура”. Ч. 1−3. (2006); з’яўляецца рэдактарам і ўкладальнікам “Працаў кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” (Вып. 1–10, 2000–2009) і сурэдактарам зборніка “Acta Albaruthenica” (Вып. 3, 5–10, 2003, 2005–2010); а таксама ўкладальнікам і перакладчыкам кніг: Ян Баршчэўскі. “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1990, 1996, 2005, 2009), Саламея Пільштынова. “Авантуры майго жыцця” (1993, 2008), Ян Баршчэўскі. “Выбраныя творы” (1998), Ігнацы Ходзька. “Успаміны квестара” (2007), Станіслаў Станкевіч. “Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі” (2010), Ігнацы Яцкоўскі “Аповесць з майго часу, альбо Літоўскія прыгоды” (2010).

 

Хаўстовіч Мікола :: Publications

Масальскі Эдвард Тамаш, Хаўстовіч Мікола, прадмова, пераклад з польскае мовы і камента, Пан Падстоліц, Альбо чым мы ёсць і чым быць можам

Пан Падстоліц, Альбо чым мы ёсць і чым быць можам

Масальскі Эдвард Тамаш, Хаўстовіч Мікола, прадмова, пераклад з польскае мовы і камента

Шмат якія літаратурныя творы пісьменнікаў, якія нарадзіліся і жылі на Беларусі (сённяшніх беларускіх землях), мы толькі цяпер маем магчымасць увесці ў беларускі кантэкст. Усё ХХ ст. амаль усе польскамоўныя аўтары ХІХ ст. былі нам “чужыя” альбо “напалову чужыя”: Ян Баршчэўскі, Ян Чачот, Аляксандар Рыпінскі, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, Вінцэсь Каратынскі і інш. адно толькі фрагментарна прысутнічалі ў беларускай прасто... More »


Хаўстовіч Мікола, Шляхамі да беларускасці

Шляхамі да беларускасці

Нарысы, артыкулы, эсэ

Хаўстовіч Мікола

Пад найменнем “беларуская літаратура” мы павінны разумець усю літаратуру беларускага народа, г. зн. прыгожае пісьменства ад пачатку ХІ ст. да нашых дзён. За гэты час шмат разоў і карэнным чынам змяняліся гістарычныя ўмовы жыцця беларускага народа, але, думаецца, абавязкова захоўвалася духоўная сувязь з мінулым, у большай або меншай ступені заўсёды ўлічваўся мастацкі вопыт папярэднікаў. Развіццё беларускага літаратуразнаўства дазволіла ў... More »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск дзесяты

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У дзесяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў кафедры, а таксама аспірантаў і студэнтаў-семінарыстаў. More »


Хаўстовіч Мікола, Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага

Жыццё і творчасць Рамуальда Падбярэскага

Хаўстовіч Мікола

Ramual Padbyareski, a publisher, local history and folklore scholar, died on 22 October 1856 in exile in Russia’s Arkhangelsk province. He was born and completed a school in Vilnius and earned a degree from Moscow University. Padbyareski lived in Petersburg for a long time. He published magazines, almanacs, but he was best known for the publication of Yan Barshcheuski’s Nobleman Zawalnia, or Belarus in Fantastic Stories. Padbyareski was... More »»


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск дзевяты

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У дзевяты выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы супрацоўнікаў кафедры, а таксама аспірантаў і студэнтаў-семінарыстаў. More »


Хаўстовіч Мікола, рэд., Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, выпуск восьмы

Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяр...

Навуковы зборнік

Хаўстовіч Мікола, рэд.

У восьмы выпуск навуковага зборніка “Працы кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта” ўвайшлі артыкулы студэнтаў-выпускнікоў кафедры, а таксама супрацоўнікаў і студэнтаў. More »


Ходзька Ігнацы, пер. з польскае мовы і каментары - Хаўстовіч Мікола, Успаміны квестара

Успаміны квестара

Ходзька Ігнацы, пер. з польскае мовы і каментары - Хаўстовіч Мікола

This is the first Belarusian-language reissue of a book by Ihnatsy Khodzka (pol. Ignacy Chodzko), a prominent writer who lived in Belarus in the early 19th century. The volume is about members of Polish nobility (szlachta) and magnates in the last few years of Rzeczpospolita (the Polish Commonwealth) in late 18th century. The stories are told as recollections of an old quaestor. Ihnatsy Khodzka wrote his works in Polish, so many Belarus... More »»


Хаўстовіч Мікола, Айчына здалёку і зблізку

Айчына здалёку і зблізку

Ігнацы Яцкоўскі і Аляксандар Рыпінскі

Хаўстовіч Мікола

Fatherland from Long and Close Distance: Ignacy Jackowski and Alyaksandr Rypinski by Khaustovich Mikola Despite long-standing Belarusian literature research traditions, scholars are still unsure about who wrote some 19th century works included in Belarusian literature reader books. In his research paper Mikola Khaustovich attempts to throw some light on the “dark spots” of the 19th century Belarusian literature to unravel myths perpe... More »»


Хаўстовіч Мікола, склад., Беларуская літаратура: 1901–1920, Частка трэцяя

Беларуская літаратура: 1901–1920

Хрэстаматыя. Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Хаўстовіч Мікола, склад.

У трэцяй частцы хрэстаматыі змешчаны найбольш значныя мастацкія творы (поўнасцю або ва ўрыўках), напісаныя ў 1900−1920 гг., вывучэнне якіх прадугледжана праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры Варшаўскага універсітэта. More »


Хаўстовіч Мікола, склад., Беларуская літаратура: другая палова XVIII – першая палова ХІХ стст., Частка першая

Беларуская літаратура: другая палова XVIII – першая ...

Хрэстаматыя. Дапаможнік для польскіх студэнтаў па спецыяльнасці “Беларуская філалогія”

Хаўстовіч Мікола, склад.

У першай частцы хрэстаматыі змешчаны найбольш значныя мастацкія творы Новай беларускай літаратуры эпохі Рамантызму (другая палова XVIII – першая палова ХІХ стст.), вывучэнне якіх прадугледжана праграмай курса гісторыі беларускай літаратуры Варшаўскага універсітэта. More »


First   Previous   [1-4]   Next   Last