Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст.

Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love” (Кіеў, 2005); “Święta Nowego Rocku” (Wrocław, 2006); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008.

Укладальнік паэтычных анталёгіяў “Сувязьразрыў/Зв’язокрозрив” (Кіеў, 2006) і “Pępek nieba/Пуп неба” (Wrocław, 2007).

Стала друкуецца ў часопісах “Дзеяслоў” і “ARCHE”, альманаху “pARTizan”, тыднёвіку “Наша Ніва”. Вядзе блог: http://khadanovich.livejournal.com

Перакладае вершы з ангельскай (Дж. Дон, Э. Дыкінсан, У.Б. Ейтс, У.Х. Одэн, Л. Коэн), францускай (Ж. дэ Нэрваль, Ш. Бадлер, С. Малярмэ, Г. Апалінэр, М. Карэм), літоўскай (Г. Радаўскас ды інш.), польскай (К.І. Галчыньскі, Ч. Мілаш, З. Гэрбэрт), расійскай (М. Цьвятаева, І. Бродзкі, Г. Айгі), украінскай (Ю. Андруховіч, С. Жадан).

Выкладае літаратуру ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і Беларускім Нацыянальным Гуманітарным Ліцэі імя Я. Коласа. Кіраўнік “Перакладчыцкай Майстэрні” пры Беларускім Калегіюме.

Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Арганізатар некалькіх конкурсаў для маладых літаратараў.

Ляўрэат прэміі часопіса “Крыніца” (1999), часопіса “Сучасність” (Кіеў, 2006), часопіса “Современная поэзия” (Масква, 2007), прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” (2007), прэміі “Крышталь Віленіцы” (Славенія, 2008).

Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў у Беларусі і за яе межамі (у Калюмбіі, Ірляндыі, Літве, Нямеччыне, Польшчы, Расіі, Славакіі, Славеніі, Украіне, Чэхіі і Швайцарыі). Пераможца некалькіх міжнародных паэтычных слэмаў. Вядучы некалькіх беларускіх паэтычных слэмаў.

Вершы Хадановіча перакладаліся на ангельскую, гішпанскую, грузінскую, італьянскую, латыскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расійскую, славацкую, славенскую, украінскую, чэскую, швэдзкую мовы.

 

Хадановіч Андрэй :: Выданьні

Дзеяслоў, 14

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

14

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін Рыгор, Каб застацца... * Геніюш Ларыса, “Не любіла ў жыцьці я ценяў...” * Дашкевіч Алег, Кабанчык * Іваноў Віктар, Подыхі ... Болей »


Дзеяслоў, 12

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

12

* Акудовіч Валянцін, Вялікая здрада * АРАШОНАК АРЦЁМ, Маўчу * Багданава Галіна, Рыцар сваёй Беларусі * Брыль Янка, Запісы * Бураўкін Генадзь, Адзінокая зорка * Варонік Святлана, Гліняны сьвет * Велет Цемрык, Я вяртаюся ў горад * Жукоўскі Тадэвуш, Белы каменьчык * Зянкевіч Сяргей, "Той, хто саджае на палю", альбо Вандроўка ў край Дракулы * Лукша Міра, Акно * Мяльгуй Анатоль, Паўстаньне эл... Болей »


Дзеяслоў, 05

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

05

* Кнігапіс * Слова ад Дзеяслова / Нашыя аўтары * Арлоў Уладзімер, Букет залатых бясьсьмяротнікаў * Багданава Галіна, Дуэт * Барадулін Рыгор, Каб на зямлі жыцьцю цяплей было... * Быкаў Васіль, Апалягетыка інтэграцыі * Гібок-Гібоўскі Алесь, Ці далёка нам яшчэ да Беларусі? * Гіль Мікола, Быў у мяне Магнат * ГРЫШКЕВІЧ Сяргей, Перамагчы ў чалавеку страх * Дашчынскі Алесь, Полацк жывы літаратурай ... Болей »


Калосьсе, 9/2001

Калосьсе

Літаратурна-мастацкі альманах

9/2001

Райнэр Марыя Рыльке ЛЕБЕДЗ * Генадзь Айгі ВЕРШЫ * Вінцэсь Мудроў ЦІТАВЕЦ * Андрэй Хадановіч вершы * Iгар Сідарук ЯК ЧОРТ ПРАГНУЎ СІРОЧАГА ХЛЕБА ПАД’ЕСЬЦІ * Людка Сільнова МАНДРАГОРАВЫ КОРАНЬ * Пятро Васючэнка Хведар Набілкін — беларускі касінер * Вера Ліпская Поўнач коціцца ў пакой * Iван Фурсевіч МІШКА-АБУШОК * Гала Гара вершы * Альгерд Бахарэвіч Гюнтэр Вальдхоф і яго крэдыторы * Алесь Аркуш — Сяргей Дубавец СКАЖА ТОЙ, ХТО НАРОДЗІЦЦА..... Болей »


Хадановіч Андрэй, Прыватная калекцыя

Прыватная калекцыя

У гасцях у Андрэя Хадановіча

У кожнай праграме Вы спаткаецеся са знакамітымі ды папулярнымі постацямі культурнага жыцця Беларусі. Яны распавядуць пра адметныя для іх рэчы: улюбёныя кнігі, музыку, фільмы. Адкрыюць перад намі свет сваіх захапленняў. Пакажуць, што іх натхняе і дадае творчых сілаў. Мы пазнаёмім Вас з самымі цікавымі падзеямі культурнага жыцця Беларусі. Падкажам, куды варта зазірнуць, і чаго ні ў якім разе нельга прапусціць. Глядзіце нас што другі паняд... Болей »


Хадановіч Андрэй, Шнуркі

Шнуркі

Хадановіч Андрэй

Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »


Хадановіч Андрэй, Вершы з кнігі

Вершы з кнігі "Нататкі таткі"

Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Перакладае вершы з ангельскай (Дж. Дон, Э. Дыкінсан, У.Б. Ейтс, У.Х. Одэн, Л. Коэн), францускай (Ж. дэ Нэрваль, Ш. Бадлер, С. Малярмэ, Г. Апалінэр, М. Карэм), літоўскай (Г. Радаўскас ды інш.), польскай (К.І. Галчыньскі, Ч. Мілаш, З. Гэрбэрт), расійскай (М. Цьвятаева, І. Бродзкі, Г. Айгі), украінскай (Ю. Андруховіч, С. Жадан). Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру. Ся... Болей »


Хадановіч Андрэй, Будкін Сяргей, Жывая чытанка / Андрэй Хадановіч / Бэрлібры

Жывая чытанка / Андрэй Хадановіч / Бэрлібры

Бэрлібры, фрагмэнты

Хадановіч Андрэй, Будкін Сяргей

Андрэй Валер'евіч Хадановіч нарадзіўся 13 лютага 1973 года ў Менску. Паэт, перакладчык, літаратар, бард. Навучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. Скончыў расейскае аддзяленьне філфаку БДУ, асьпірантуру пры БДУ. Выкладае замежную (францускую) літаратуру на філялягічным факультэце ў БДУ. Таксама выкладае ў Ліцэі імя Коласа і Беларускім калегіюме. Чалец Зьвяза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЕН-Цэнтра. Займаецца інтэлектуальны... Болей »


Першая   Папярэдняя   [6-6]   Наступная   Апошняя