Хадановіч Андрэй

Андрэй Хадановіч (нар. у 1973, у Менску) – паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст.

Першая кніга “Листи з-під ковдри” выйшла не па-беларуску, а ва ўкраінскіх перакладах, ва Ўкраіне (Кіеў, 2002). Аўтар паэтычных кніг “Старыя вершы”, 2003; “Лісты з-пад коўдры”, 2004; “Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі”, 2005; “From Belarus with love” (Кіеў, 2005); “Święta Nowego Rocku” (Wrocław, 2006); “Сто лі100ў на tut.by”, 2007; “Бэрлібры”, 2008.

Укладальнік паэтычных анталёгіяў “Сувязьразрыў/Зв’язокрозрив” (Кіеў, 2006) і “Pępek nieba/Пуп неба” (Wrocław, 2007).

Стала друкуецца ў часопісах “Дзеяслоў” і “ARCHE”, альманаху “pARTizan”, тыднёвіку “Наша Ніва”. Вядзе блог: http://khadanovich.livejournal.com

Перакладае вершы з ангельскай (Дж. Дон, Э. Дыкінсан, У.Б. Ейтс, У.Х. Одэн, Л. Коэн), францускай (Ж. дэ Нэрваль, Ш. Бадлер, С. Малярмэ, Г. Апалінэр, М. Карэм), літоўскай (Г. Радаўскас ды інш.), польскай (К.І. Галчыньскі, Ч. Мілаш, З. Гэрбэрт), расійскай (М. Цьвятаева, І. Бродзкі, Г. Айгі), украінскай (Ю. Андруховіч, С. Жадан).

Выкладае літаратуру ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і Беларускім Нацыянальным Гуманітарным Ліцэі імя Я. Коласа. Кіраўнік “Перакладчыцкай Майстэрні” пры Беларускім Калегіюме.

Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Арганізатар некалькіх конкурсаў для маладых літаратараў.

Ляўрэат прэміі часопіса “Крыніца” (1999), часопіса “Сучасність” (Кіеў, 2006), часопіса “Современная поэзия” (Масква, 2007), прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” (2007), прэміі “Крышталь Віленіцы” (Славенія, 2008).

Удзельнік шматлікіх паэтычных фэстываляў у Беларусі і за яе межамі (у Калюмбіі, Ірляндыі, Літве, Нямеччыне, Польшчы, Расіі, Славакіі, Славеніі, Украіне, Чэхіі і Швайцарыі). Пераможца некалькіх міжнародных паэтычных слэмаў. Вядучы некалькіх беларускіх паэтычных слэмаў.

Вершы Хадановіча перакладаліся на ангельскую, гішпанскую, грузінскую, італьянскую, латыскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расійскую, славацкую, славенскую, украінскую, чэскую, швэдзкую мовы.

 

Хадановіч Андрэй :: Выданьні

Хадановіч Андрэй, Старыя вершы

Старыя вершы

Хадановіч Андрэй

Нішто, здаецца, не выклікала столькі нараканьняў у нашай літаратуры, як адсутнасьць у ёй інтэлектуалізму. Беларускі пісьменьнік заўсёды адчуваў сябе “сенам на асфальце”, а таму асабліва “не вытыркаўся”, розуму не дэманстраваў. Калі й зьяўляўся хто “дасьведчаны”, то, па-першае, адразу залічваўся ў арыгіналы; па-другое, у авангардысты; па-трэцяе, у вальнадумцы. Да нядаўняга часу пісьменьнік-інтэлектуал пачуваўся самотным, не раўнуючы Мэль... Болей »


Хадановіч Андрэй, Дэжа вю: перавыбранае

Дэжа вю: перавыбранае

Вершы з пяці кніг

Хадановіч Андрэй

Сам насам са швэдрам, што кінуты ў кут, сам насам са страчаным часам, сам насам з уласнай прысутнасцю тут, са столькім, што ўжо не сам насам, – знадворку, бо замак замкнуты стары, на пекную гледзячы зорку (знадворку адносна ўсяго, што ўнутры, – так блізка, што ўжо не знадворку), нарэшце стамлюся ад словаў, чужы у некалі скончанай спрэчцы, нарэшце спынюся на самай мяжы – так позна, што ўжо не нарэшце. Болей »


ARCHE, 10 (85) 2009

ARCHE

10 (85) 2009

Дзесяты сёлетні нумар часопіса ARCHE, цалкам прысвечаны літаратуры. У ім друкуецца вялікая дыскусія «Драпежныя вавёркі беларускага лесу», беларускі пераклад знакамітага твора Льюіса Кэрала «Скрозь Люстэрка, і Што ўбачыла там Аліса», новыя творы айчынных і замежных пісьменнікаў. Звяртаю ўвагу на публікаваны ў нумары тэкст майго аўтарства «Супэр-Марыё зь Вялікага Княства Літоўскага». Болей »


ARCHE, 10(73)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

10(73)2008

Нумар прысьвечаны польскаму паэту і драматургу Зьбігневу Гэрбэту. У выданьні публікуюцца творы Гэрбэрта і артыкулы, прысьвечаныя яго творчасьці. Сярод аўтараў нумара — Уладзімер Брытанішскі, Радаслаў Калета, Станіслаў Бараньчак, Марына Казлоўская, Марыя Вайцяшонак і інш. Болей »


ARCHE, 09(72)2008

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

09(72)2008

Цэнтральная тэма нумара — беларуская палітычная сцэна напярэдадні парламенцкіх выбараў у верасні 2008 г. Сярод аўтараў нумара — Віталь Сіліцкі, Ірына Віданава, Юры Чавусаў, Дзяніс Мельянцоў, Андрэй Дынько, Віктар Жыбуль, Эндру Ўілсан, Ноам Хомскі і інш. * Чаму я стаў грамадзкім актывістам, а мае аднаклясьнікі — не? * АЎРАМЕНКА ВАСІЛЬ, Ад дысыдэнта да імпэрыяліста. Аляксандар Салжаніцын і яго шлях * ВІДАНАВА ІРЫНА, «Новыя СМІ» як форма м... Болей »


ARCHE, 10(61)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

10(61)2007

У нумары — падрыхтаванае Аляксеем Дзермантам апытаньне "Каму належыць спадчына ВКЛ?" з удзелам Алеся Белага, Зігмаса Зінькявічуса, Вячаслава Насевіча і Ёнаса Трынкунаса, развагі Алеся Белага "Як разьмежаваць Літву ад Русі?", аналітыка Віталя Сіліцкага "Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму" і інш. Болей »


ARCHE, 07-08(58-59)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

07-08(58-59)2007

Адкрывае нумар рэцэнзія Андрэя Казакевіча на кнігу Валера Булгакава "Яшчэ адна гісторыя пра беларускі нацыяналізм". Андрэй Кіштымаў крытыкуе кнігу Пятра Петрыкава "Очерки новейшей историографии Беларуси (1990-е — начало 2000-х годов)". Яшчэ ў выпуску — геапалітычнае эсэ Алега Латышонка "Беларускі нацыяналізм і сутыкненьне цывілізацыяў". Друкуецца таксама працяг манаграфіі Міраслава Гроха "У нацыянальных інтарэсах. Патрабаваньні й мэты э... Болей »


ARCHE, 03(54)2007

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

03(54)2007

Цэнтральная публікацыя нумару — "слоўнік-дэтэктыў" Юрася Пацюпы "Крывіцкі лексыкон". Слоўнік заснаваны на лексыцы цэнтральнай і паўночнай Беларусі, г.зн. "крывіцкага арэалу" беларускай мовы. Яшчэ ў выпуску: аналітыка Эндру Уілсана "Беларусь паміж «каляровай рэвалюцыяй» і «контрарэвалюцыйнай тэхналёгіяй»", а таксама цыкль публікацый пра мясцовыя выбары 2007 году. Болей »


ARCHE, 12(52)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

12(52)2006

Асноўная публікацыя нумару: пераклад культавага раману канадзкага пісьменьніка Ўільяма Гібсана "Нэўрамантык", напісанага ў жанры кіпэрбанк. Таксама ў нумары: аналітыка Андрэя Казакевіча "Ідэалягічная інфраструктура беларускае палітыкі" і Міколы Рабчука "«Апошняя дыктатура ў Эўропе» — гэта Захад сур’ёзна?", а таксама іншыя тэксты. Болей »


ARCHE, 07-08(47-48)2006

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

07-08(47-48)2006

Нумар прысьвечаны чэскаму досьведу пераходу ад аўтарытарнага прасавецкага рэжыму да лібэральнай дэмакратыі заходняга тыпу. Разглядаюцца разнастайныя аспэкты гэтага працэсу: праграмы чэскіх дысыдэнтаў, адносіны чэскага каталіцкага касьцёлу і афіцыйнага рэжыму, дзейнасьць "Хартыі-77", антырэжымныя дэманстрацыі ў Празе, і г. д. Таксама ў нумары: артыкул Віталя Сіліцкага "Памятаць, што дыктатуры руйнуюцца" і яго рэцэнзія на кнігу Алега Алка... Болей »