Бічэль Данута

Нарадзілася 03.12.1937 (па іншай версіі 01.01.1938) у вёсцы Біскупцы Лідзкага павета Наваградзкага ваяводзтва (цяпер Лідзкі раён Гарадзенскай вобласці), паэтка, грамадзкая дзяячка.

Скончыла пэдагагічную вучэльню ў Наваградку, у 1962 скончыла аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры гісторыка-філялягічнага факультэту Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры гарадзенскай школы працоўнае моладзі. З 1982 - старшы навуковы супрацоўнік Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалягічнага музэю. З 1982 зьбірае матэрыялы, якія тычацца жыцьця і творчасьці Максіма Багдановіча. Праз руплівасьць Дануты Бічэль у 1986 адкрытая музэйная экспазыцыя «Дом Максіма Багдановіча», дзе Спадарыня Данута працавала дырэктаркай (да 1998).

Вядомая ў Горадні й краіне грамадзкая дзяячка. Адна з арганізатараў і актыўных удзельнікаў суполкі Максіма Багдановіча, зь верасьня 1988 - у БНФ. Брала ўдзел у мітынгах, якія праходзілі ў Горадні. Каардынавала дзейнасьць рэгіянальных суполак у Гарадзенскай вобл. Была адным зь ініцыятараў выпуску самвыдавецкай газэты «Рэанімова».

Уваходзіла ў групу падтрымкі кандыдата ў дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР М.Ткачова ў 1990. Перад выбарамі ў горадзе зьявіліся ўлёткі, на якіх быў зьмешчаны фотаздымак з часопісу «Политический собеседник» (да 1989 - «Коммунист Белоруссии») з надпісам «Яна сярод тых, чые рукі ў крыві нявіннага беларускага народа...». Як сьцвярджае Данута Бічэль, гэтай акцыяй ёй «стваралі імідж дурной (псыхаватай) вясковай паэткі».

Цяпер займаецца грамадзкай, літаратурнай, асьветніцкай дзейнасьцю.

Сяргей Сахараў http://slounik.org

 

Бічэль Данута :: Publications

Бічэль Данута, Мост святога Францішка

Мост святога Францішка

Бічэль Данута

Кніга «Мост святога Францішка» – працяг папярэдняй кнігі Дануты Бічэль «Хадзі на мой голас» (2008, Гародна-Вроцлаў). Але аснову той кнігі склалі ўспаміны пра вялікіх сяброў, настаўнікаў, вядомых у Беларусі і нават у свеце, такіх як Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Ларыса Геніюш, Уладзімір Караткевіч, Наталля Арсеннева, Чэслаў Мілаш, Янка Брыль, Аляксей Карпюк… У гэтай кнізе аўтар апавядае пра людзей духоўна прыгожых, якія ж... More »


Бічэль Данута, Ойча наш...

Ойча наш...

цыкл вершаў

Бічэль Данута

Цыкл вершаў «Ойча наш...» вядомай паэткі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы Дануты Бічэль — гэта паэтычнае асэнсаванне малітвы Панскай, кожнага яе радка, a таксама вельмі асабісты, кранальны зварот дзіцяці да Нябеснага Айца, у якім удала i тонка знітавана долінае з горнім. Гэта сапраўдная паэзія, натхнёная i асвечаная малітваю. More »


Бічэль Данута, Хадзі на мой голас

Хадзі на мой голас

Бічэль Данута

The book Follow My Voice by renowned Hrodna-based poet Danuta Bichel features stories about prominent people who she met or whose works influenced her. At the beginning, the book takes the reader to Bichel’s native village of Biskuptsy. Every story tells about someone’s fate in the context of historical developments. It includes profiles of Hrodna’s prominent residents and people associated with the city. As the author notes, the book i... More »»


Бічэль Данута, Нараджэнне Езуса Хрыста, нашага Збаўцы

Нараджэнне Езуса Хрыста, нашага Збаўцы

Вершаваная батлейка

Бічэль Данута

Shepherds, Maryya, Josaf and the newly born Baby -- the Bible story of the birth of Jesus Christ told in verse. The versed play by Danuta Bichel is equally good for a puppet show and for children’s and adult theater companies. The verses are is easy to remember; while the play’s simple language does not require any editing. The play can be used for a radio show both for children and adults. The story is told by angels that break the new... More »»


Бічэль Данута, Стакроткі ў вяночак Божай Маці

Стакроткі ў вяночак Божай Маці

Вершы

Бічэль Данута

Абраз Маці Божай Будслаўскай — самы сціплы ў сваей прыгажосці. Малітоўнае агляданне яго з любоўю - падстава для глыбокай малітвы. Да Вастрабрамскай Божай Маці Міласэрнай — пачуццё на ўзроўні гістарычнай традыцыі, агульначалавечага яднання i дзіцячай казкі. У Вострую Браму нашых бабуляў вяла глыбокая вера ў тое, што Маці Божая вырашае ўсе беды адразу i канчаткова. Да Белагрудскай Божай Маці Міласэрнай у аўтаркі шмат асабістых пачуццяў i ... More »


Бічэль Данута, На белых аблоках сноў

На белых аблоках сноў

Вершы

Бічэль Данута

Кніга духоўных вершаў аб шчасці яднання з праўдай Хрыстовай, якую нясуць Яго пасланнікі па дарогах сусвету; аб шчасці наведвання святых месцаў і месцаў аб'яўлення Маці Божай, аб шчасці далучэння да хрысціянскай супольнасці вялікіх святых у самым пачатку беларускай малітвы. More »


Бічэль Данута, Снапок

Снапок

выбраныя вершы

Бічэль Данута

У кнігу выбранага «Снапок» укладзены вершы з адзінаццаці зборнікаў. Паэтэсе ў жыцці пашэнціла на сяброўства з вялікімі жанчынамі Беларусі — Ларысай Геніюш і Зоськай Верас. У заходняй вёсцы Біскупцы ды ў другіх вёсках і мястэчках Гародзеншчыны яшчэ не высахлі крынічкі словаў і вобразаў, а Гародня спрыяе ўсё давесці да толку. Зборнік збіраўся шчыра і любоўна. More »


Бічэль Данута, Нядзелька

Нядзелька

Вершы

Бічэль Данута

Зборнічак вершаў "Нядзелька" - гэта плён працы аднаго года і вяртанне да некаторых ранейшых вершаў, якія адпавядаюць святочным думкам; пераробкі - зусім не канчатковыя папраўкі, а новыя варыянты ў нядзельнвм настроі тых самых, надрукаваных у папярэдніх зборнічках, вершаў. Спяваюць жа ў розных вёсках па-рознаму тыя самыя песні. Старасць, стома - гэта нядзелька, гэта шчаслівае вяртанне да бясконцага Божага Свята... More »


Бічэль Данута, Чобат Алесь, Ты не самотны...

Ты не самотны...

Бічэль Данута, Чобат Алесь

Зборнік вершаў "Ты не самотны..." — падарунак Максіму Багдановічу да 80 гадоў з дня яго смерці двух паэтаў з Гродна, якія працуюць у Музеі Максіма Багдановіча, якія гэты музей стварылі. Алесь Чобат апісаў у вершах долю Паэта, а Данута Бічэль па-жаночы прызналася Яму ў любові, паколькі Ён у сваім доме жывы, Яго несмяротная душа — у Яго несмяротнай паэзіі, паколькі ў Бога няма падзелу на жывых і мёртвых. Два паэты натхнёныя Яго натхненнем... More »


Бічэль-Загнетава Данута, Гараднічанка

Гараднічанка

Вершы

Бічэль-Загнетава Данута

Зборнік вершаў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Дануты Бічэль-Загнетавай ахоплівае творы для дзяцей, напісаныя паэткай на працягу дваццаці гадоў. Шчыра і пранікнёна, па-сяброўску распавядае яна юным чытачам аб Радзіме, яе лясах і пушчах, рэках і азёрах, звярах і птушках. More »


First   Previous   [1-4]   Next   Last