Бібліятэка Бацькаўшчыны

Бібліятэка Бацькаўшчыны


Серыя “Бібліятэка Бацькаўшчыны” заснавана Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару. У серыі друкуюцца кнігі, прысвечаныя беларускай дыяспары (гісторыі і сучаснасці, падзеям і дзеячам, арганізацыям і друкаваным органам).

Патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэма беларускай дыяспары слаба даследавана ў Беларусі. Амаль траціна нашай нацыі пражывае па-за межамі краіны. Многія беларусы, з’ехаўшы з краіны, працягваюць з ёй повязь, засноўваючы беларускія асяродкі, школы, цэрквы, самаахвярна працуючы на карысць беларускай нацыі. Яны не толькі захоўваюць сваю беларускасць, але і становяцца іміджавымі цэнтрамі Беларусі ў краінах свайго пражывання. Аднак у самой Беларусі іх вялізны ўнёсак у развіццё беларускай нацыі застаюцца малавядомымі. Адна з асноўных прычын гэтага палягае ў адсутнасці спецыяльнай навуковай установы, якая б вывучала гісторыю і сучаснасць беларускай дыяспары, і галоўнае – збірала і сістэматызавала набыткі беларускай дыяспары. Таму часткова гэтую ролю ўзяло на сябе МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, заснаваўшы серыю “Бібліятэка Бацькаўшчыны”. Кнігі гэтай серыі – спосаб зрабіць беларускае замежжа бліжэй для суайчыннікаў у Беларусі, даць магчымасць навукоўцам і проста зацікаўленым асобам атрымаць інфармацыю па гісторыі, літаратуры, адукацыі, друку і іншых аспектах жыцця суайчыннікаў у той ці іншай краіне, а таксама даведацца пра вядомых беларусаў замежжа.

У серыі пабачылі свет кнігі:

«Месца выданьня — Парыж»: Выбраныя старонкі часопіса «Моладзь» (1948–1954)
«Беларусы ў бітве за Монтэ-Касіна»: Артыкулы, дакумэнты, аповесьць
Наталля Гардзіенка. «Беларусы ў Аўстраліі»: Да гісторыі дыяспары
Лявон Юрэвіч. «Мэмуары на эміграцыі»: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне
Марыя Ганько. «Каб сьведчылі пра Беларусь»: Жыцьцё й дзейнасьць Міколы Ганька
Ірына Варабей. «Там, дзе сэрца маё»: Публіцыстыка, пераклады, апавяданьні
«Эквівалент»: Зборнік эміграцыйнай прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Лявон Юрэвіч. «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага»: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947–2000) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
«Каханы горад»: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы (укладальнік Л. Юрэвіч)
Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне»: Выданьне другое, выпраўленае й дапоўненае (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Аляксандр Адзінец. «Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў»: Зборнік успамінаў
«Адзін Госпад, Адна Вера, Адзін Хрост»: Царкоўная гісторыя вачыма эміграцыі (укладальнік А. Любіч)
Валянціна Грыцук. «Мы стваралі сваю Беларусь»: Жыцьцё і дзейнасьць Аляксея Грыцука
«Урачыстасьць у садзе»: Драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя (укладальнік В. Нікіфаровіч) (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Кастусь Акула. «Заўтра ёсьць учора»: раман (аўтарызаваны пераклад з англійскай І. Варабей)
Алег Гардзіенка. “Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі. (Супольна з БІНІМ, ЗША)
Сяргей Шабельцаў. Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930—1960-я гг.): Зборнік дакументаў і ўспамінаў.
Наталля Гардзіенка. Беларусы ў Вялікабрытаніі.

У падсерыі «Людзі Беларусі» (заснавана ў 2008 г.) выдадзены:

Радзім Гарэцкі. «Браты Гарэцкія”.
Сяргей Шапран. «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах”: у 2-х тамах (Супольна з “Гарадзенскай бібліятэкай”)

У падсерыі “Пераклады” (заснавана ў 2010 г.) выдадзены:

Курт Вонэгут. “Бойня № 5 або Крыжовы паход дзетак”. Пераклад Паўла Касцюкевіча.
Паўлін Джонсан-Текеянўакей. “Легенды Ванкувера”. Пераклад Ірыны Варабей (у падрыхтоўцы)

Бібліятэка Бацькаўшчыны :: Выданьні

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон, Рада БНР (1947–1970)

Рада БНР (1947–1970)

Падзеі. Дакументы. Асобы

Гардзіенка Наталля, Юрэвіч Лявон

Кніга «Рада БНР (1947–1970): Падзеі. Дакументы. Асобы» (22-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») прысвечана 110-м угодкам з дня нараджэння першага Прэзідэнта паваеннай Рады БНР Міколы Абрамчыка (1903–1970). Змест выдання складаюць матэрыялы, звязаныя з дзейнасцю арганізацыі: пратаколы, дакументы, ліставанне, бібліяграфія, хроніка, біяграфічныя нарысы асобных дзеячаў. У гістарычным нарысе зроблена спроба асэнсавання асноўных напрамкаў гіс... Болей »


Юрэвіч Лявон, Шматгалосы эпісталярыум

Шматгалосы эпісталярыум

гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні

Юрэвіч Лявон

Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлікія і разнастайныя лісты беларусаў з розных краінаў, знойдзеныя, апрацаваныя і змешчаныя ў кнізе, дазваляюць прадставіць не толькі адметнасці... Болей »


Віцьбіч Юрка, Лшоно Габоо Бійрушалайм

Лшоно Габоо Бійрушалайм

Даваенная проза

Віцьбіч Юрка

Кніга Юркі Віцьбіча «Лшоно Габоо Бійрушалайм» — 19-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 годзе, — складаецца з найбольш адметных твораў даваеннай прозы, якія ўпершыню ў Беларусі публікуюцца асобным выданнем. Гэтыя тэксты сведчаць пра своеасаблівы стыль пісьменніка, што выразна вылучаўся з канонаў тагачаснага савецкага пісьменства. Акампануюць ім успаміны і лісты, прысвечаныя літаратурнаму працэсу... Болей »


Гардзіенка Наталля, Беларусы ў Вялікабрытаніі

Беларусы ў Вялікабрытаніі

Гардзіенка Наталля

Гэтая кніга, 18-я ў серыі "Бібліятэкі Бацькаўшчыны", прысвечана мінуламу і сучаснасці беларускай дыяспары ў Вялікабрытаніі. Аўтар разглядае гісторыю беларуска-брытанскіх кантактаў, перадумовы прыезду беларусаў у гэтую краіну ў 1940-я, працэс стварэння і дзейнасць нацыянальных арганізацый розных напрамкаў. Кніга Наталлі Гардзіенкі – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларускага жыцця ў Вялікабрытаніі. Аднак гэтая энцыклапедыя напісана так, шт... Болей »


Вонэгут Курт, Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак

дабраахвотна-прымусовыя скокі са сьмерцю

Вонэгут Курт

Курт Вонэгут-Малодшы, амэрыканец нямецкага паходжаньня ў чацьвертым пакаленьні, што цяпер жыве з усімі выгодамі на мысе Код (і зашмат курыць), які многа гадоў таму, калі быў пяхотным выведнікам войска ЗША, але ж так бы мовіць выведнікам па-за гульнёю (у якасьці ваеннапалоннага), зрабіўся сьведкам бамбаваньня гораду Дрэздэну (Нямеччына), гэтай «Флярэнцыі-на-Эльбе», і які можа пра тое распавесьці, бо ацалеў. Гэты раман месцамі напісаны ў ... Болей »


Гардзіенка Алег, Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі

Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі

(БККА)

Гардзіенка Алег

Цягам апошніх 200 гадоў выхадцы зь Беларусі шукалі лепшага жыцьця, прыгодаў, ці паратунку ў Новым Сьвеце. Асабліва масавы характар перасяленьне ў ЗША беларусаў набыла пасьля Другое Сусьветнае Вайны, калі сотні тысяч беларусаў, што ўцяклі ад савецкіх рэпрэсіяў спачатку ў Нямеччыну, а пасьля ў Злучаныя Штаты Амэрыкі. На схіле 40-х пачатку 50-х гадоў ХХ ст. ў Паўночнай Амэрыцы пачалі паўставаць беларускія эмігранцкія арганізацыі, сярод як... Болей »


Шабельцаў Сяргей, Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930-1960-я гг.)

Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээмігр...

Зборнік дакументаў і ўспамінаў

Шабельцаў Сяргей

У кнізе "Беларусы ў Аргенціне: грамадская дзейнасць і рээміграцыя ў СССР (1930-1960-я гг.)", што з'яшляецца 17-й у серыі "Бібліятэка Бацькаўшчыны", размешчаныя дакументы і ўспаміны пра беларускую дыяспару ў Аргенціне, а таксама пра рээмігрантаў, якія пераехалі з гэтай краіны ў СССР. Прадстаўленыя матэрыялы адлюстроўваюць светапогляд беларускіх імігрантаў, іх грамадскую і палітычгую дзейнасць ў Аргенціне, працэс іх рээміграцыі ў СССР і ў... Болей »


Шапран Сяргей, Васіль Быкаў, том 2

Васіль Быкаў

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Шапран Сяргей

Гэтая кніга, па сутнасці, — першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава, ці дакументальнага біяграфічнага летапісання народнага пісьменніка Беларусі. Сярод змешчаных тут матэрыялаў асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя архіўныя дакументы, рукапісы і эпісталярная спадчына В. Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944—1945 гг.; ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В. Астаф’евым, Р. Барадуліным, І. Дзядковым, В. Каве... Болей »


Шапран Сяргей, Васіль Быкаў, том 1

Васіль Быкаў

Гісторыя жыцця ў дакументах, публікацыях, успамінах, лістах

Шапран Сяргей

Васіль Быкаў – чалавек, не раз называны “ сумленьем Беларусі”, які праз сваю грамадзкую і жыццёвую паставу, безкампрамісна сьведчыў беларускую Праўду. Калі ў 2003 г. яго ня стала, узьнікла адчуваньне асірацэласьці і патрэба лепш пазнаць гэтага чалавека, што быў арыентырам для некалькіх пакаленьняў беларусаў. Ня гледзячы на тое, што незадоўга да сьмерці пабачыла сьвет аўтабіяграфічная кніга Васіля Быкава “ Доўгая дарога дадому”, цалкам б... Болей »


Барадулін Рыгор, Навошта

Навошта

Вершасказы, выказаныя Рыгорам Барадуліным, спарадкаваныя Алесем Камоцкім, у атачэньні фотаздымкаў Джона Кунстадтэра

Барадулін Рыгор

У 162-старонкавае выданне, укладзенае Алесем Камоцкім і надрукаванае сталічным выдавецтвам "Медысонт", увайшлі вершасказы Барадуліна, аздобленыя здымкамі амерыканскага дыпламата і фотамастака Джона Кунстадтэра, якія ён зрабіў у 2006—2009 гадах у вёсках беларускага Палесся. Дырэктар музея Алена Мацевасян назвала кнігу "ўдалай і унікальнай", а яе першую прэзентацыю — "гонарам для музея". А Алесь Камоцкі паведаміў, што аўтар выдання паабяц... Болей »