Бартосік Зьміцер

Мама мая — расейка, чыстая, карэнная. Я па маці ніжагародзец мо ў 10-м ці 15-м калене. Там ёсьць вёска Канстанцінава, адкуль мой род. Так што і сормаўскія работнікі, і, ня выключана, жыхары тае начлежкі, дзе Горкі знайшоў пэрсанажаў п’есы "На дне", — мая радня. Старая начлежка дагэтуль стаіць у Ніжнім Ноўгарадзе, і, калі я праходжу ля яе, маё сэрца ёкае. У маім родзе з боку маці былі і басякі, і заможныя купцы: купец Бяляеў, вышэйшай гільдыі, уладальнік трох бандарных радоў на славутым ніжагародзкім кірмашы, дэпутат гарадзкой думы, уладальнік трох велічэзных даходных дамоў у Ніжнім Ноўгарадзе. Яны і дагэтуль стаяць.

Па бацьку ж я — несапраўдны паляк, польскай мовы ня ведаю. Дый паходзіў мой род па бацьку з Адэсы. Мой прадзед, Франц Бартосік, гандляваў рыбай на Прывозе. Таму ў мяне вялікія сумневы наконт ягонай polskości… Вядома, якія палякі гандлявалі рыбай на Прывозе.

У школу я пайшоў у Усьць-Каменагорску. Мае бацькі — тэатралы: ён — рэжысэр, яна — акторка, і мы ўвесь час блукалі па Расеі, пакуль не прыехалі ў Казахстан. Там я стаў усьведамляць сябе. І нават ведаў пару казахскіх словаў. Маім настаўнікам быў міліцыянт, які ахоўваў гатэль у Алма-Аце, дзе мы гастралявалі. Бацькі матляліся па ўсёй Азіі, але маці хацела адтуль вырвацца. Я быў на палове трэцяй клясы (1978 год), калі тата абрадаваў — мы паедзем у Беларусь. Што такое Беларусь, я ня ведаў. Нешта такое далёкае! У мяне былі асацыяцыі з Барусіяй. Мяне ўразіла, што тут людзі маюць сваю мову. Я не пачуў яе, натуральна, на вуліцах Гомелю. Але ўбачыў у шапіку часопіс "Вожык". Доўга, уражаны, ламаў галаву, што ж гэта азначае. Запытаўся ў аднаклясьнікаў. Потым пачуў у радыёпастаноўцы: "На сьцяне вісела "маланка" (газэта такая школьная). Так уваходзіў у кантэкст. Я быў «освобождён» ад беларускай мовы. І яшчэ адзін чалавек з усяе клясы быў вызвалены, таксама расеец. І так выйшла, што толькі мы ўдвух можам падтрымаць гутарку на беларускай мове. Астатнім аднаклясьнікам, гомельскім беларусам, гэта "ня нада, яны нармальна разгаварывают".

У мяне абсалютна спакойны, лянівы тэмпэрамэнт. Я большую частку жыцьця баўлю на канапе. Гэта жыцьцёвыя абставіны мяне часам падкідваюць. Было і вельмі хранова, і вельмі клясна. Шмат чаго ёсьць узгадаць.

Я мілы, культурны, рафінаваны інтэлігентны хлопчык. Я ня ўмею біцца, ня ўмею ўдарыць чалавека па твары. Ня ўмею прыгожа дастаць нож і ўсьміхнуцца фіксай, хаця фікса ў мяне ёсьць.

Я маю толькі адну сур’ёзную гісторыю на сумленьні, яна таксама апісаная ў кнізе: я ратаваў і ня выратаваў тапельку. У вадзе мне здавалася, што яшчэ пару сэкунд — і я пайду зь ёй на дно. А на беразе — што мне не хапіла пары сэкунд, каб яе выцягнуць. У мяне не было досьведу ратаваньня, была халодная вада, ужо ляжаў сьнег. Я адпусьціў яе руку! Самы страшны досьвед, калі адпускаеш чалавека...

Бартосік Зьміцер :: Publikacje

Бартосік Зьміцер, Быў у пана верабейка гаварушчы…

Быў у пана верабейка гаварушчы…

Падарожжы Свабоды

Бартосік Зьміцер

У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не пераходзілі,... Więcej »

Бартосік Зьміцер, Чорны пісталет

Чорны пісталет

Апавяданьні з уласнага жыцьця

Бартосік Зьміцер

Poeta, bard Źmicier Bartosik swoją pierwszą wydaną książką zadziwił i zaskoczył czytelników. Można było przypuszczać, że pierwsze wydanie Bartosikowej twórczości, to będą wiersze, a tu – niespodziewanie -proza. Opowiadania z własnego życia. I jaki tytuł - „Czarny pistolet”. Dopóki się nie przeczyta, wyobraźnia podpowiada stereotypowe obrazki: Stirlitz, James Bond, kryminał, poszukiwanie skarbów, a koniec końców - wojna. A tu po prostu ż... Więcej »»

Наша Ніва, 1 (39) 1996

Наша Ніва

беларуская газэта

1 (39) 1996

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Więcej »

Наша Ніва, 7-8/1995

Наша Ніва

беларуская газэта

7-8/1995

Наша Ніва, 1/1995

Наша Ніва

беларуская газэта

1/1995

Наша Ніва, 7/1994

Наша Ніва

беларуская газэта

7/1994

Наша Ніва, 6/1994

Наша Ніва

беларуская газэта

6/1994

Наша Ніва, 1/1994

Наша Ніва

беларуская газэта

1/1994

Наша Ніва, 15/1993

Наша Ніва

беларуская газэта

15/1993

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Więcej »

Бартосік Зьміцер, Падарожжы Свабоды, 19.05.2017

Падарожжы Свабоды

Працяг падарожжа ў вёску Суднікі

Бартосік Зьміцер

Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа - міжнародная мэдыйная арганізацыя, якая перадае навіны і інфармацыю для краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Сярэдняй Азіі, Расеі, Блізкага Ўсходу і Балканаў. Перадача «Падарожжы Свабоды» - паездкі карэспандэнтаў радыёвяшчаньня па гарадах і вёсках Беларусі. Богам забытыя і абрабаваныя людзьмі храмы беларускага Ўсходу — цікавейшыя за раскручаныя турыстычныя аб’екты, вядомыя нам зь дзяцін... Więcej »

Pierwsza   Poprzednia   [1-26]   Następna   Ostatnia