Багадзяж Мікалай

Багадзяж Мікалай Канстанцінавіч - прафесійны гісторык, журналіст, пісьменнік-публіцыст. Нарадзіўся 16.05.1957 у в.Траянаўка Барысаўскага раёна Мінскай вобл. У 1984 скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам у вясковых школах Барысаўскага і Дзяржынскага раёнаў Мінскай вобл., у аддзеле археалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

Шмат гадоў сумяшчаў заняткі археалогіяй і журналістыку. Прафесійнай журналістыкай пачаў займацца з 1990. Працаваў у газетах «Чырвоная змена», “Новой народной газете”, «Цэнтральнай газеце», часопісах “Несси», «Бярозка» і «Неман». Член Саюза журналістаў СССР з мая 1990; член Союза пісьменнікаў Беларусі з 2006.

Аўтар шэрагу публіцыстычных кніг па гісторыі Беларусі, самыя вядомыя з якіх: «Сыны зямли Беларускай» (Мн., «Народная асвета», 2002), “Слава і няслаўе” (Мн. “Народная асвета”, 1995, сумесна з І.Масляніцынай), “Радзивиллы — Несвижские короли” (Мн., “Триоль”, 1997, сумесна з І.Масляніцынай), “Радзивиллы в эпоху интриг и авантюр” (Мн., “Триоль”, 2003, сумесна з І.Масляніцынай ), “Жанчыны, найбольш знакамітыя ў гісторыі Беларусі” (Мн., “Юніпак”, 2008, сумесна з І.Масляніцынай ), «Беларусь далетапісная” (Мн., “Літаратура і мастацтва”, 2010, сумесна з І.Масляніцынай), “София Слуцкая» (Мн., «Четыре четверти», 2012, сумесна з І.Масляніцынай).

Гістарычны кансультант дакументальных тэлефільмаў студыі “Летапіс”: “Гаспадыні Нясвіжа”, “Нясвіжскі фарны”, “Нясвіжскія адлюстраванні” (рэж. трылогіі Л.Гедравічус), мастацкай стужкі “Анастасія Слуцкая” (рэж. Ю. Елхоў). Адзін са сцэнарыстаў трынаццацісерыйнага дакументальнага тэлепраекта: “Беларусь. Летопись времён” (рэж. Л.Снігірова, БТ, 2008)

 

Багадзяж Мікалай :: Выданьні

Дзеяслоў, 73

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

73

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. Болей »


Маладосць, 10(647)2007

Маладосць

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

10(647)2007

* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Кастрычнік * БАГАДЗЯЖ Мікола, Паляніца Настасся * Багдановіч Ірына, Дарагавіцкія песні Зоф’і Манькоўскай * БАРАВІКОВА Р., Не тыя норавы, не тыя густы, альбо Прыгожыя радкі прыгожых мужчын * Бутэвіч Анатоль, Маладыя гады — маладыя жаданні. Драма * ГРЭШНЫ Зміцер, Гарыць... У віхуры вар’яцтва. Жывая куля. * ГУЧОК Яўген, Сонечная ўсмешка. * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нататкі. ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя