Артымовіч Надзея

Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца, то ў Бельску грае старая музыка, а ў свеце дзейсніцца свята, у якое прысвячаемся і мы.

Сваімі кароткімі вершамі яна закранае, асягае, урэчаіснівае тое нешта, што не мае наймення і што ў прадмеце праяўляецца як прыкмета, у назоўніку як прыкметнік і найменнем яму становіцца сам верш.

У падаснове яе твораў угадваецца сістэма, і тыя настойлівыя лічэбнікі, якія раз-пораз аб'яўляюцца ў яе вершах, ускоснае пацвярджэнне гэтаму.

Учытваючыся ў вершы Надзеі Артымовіч, прыходзіш да інтуітыўнай высновы пра таемную роднасць мастацтва і навукі, паэзіі і матэматыкі, да адчування, што паэзія . сколак ці галіна нейкай старажытнай веды, калі рэчаіснасць мыслілася і спасцігалася інакш, чым цяпер, і была (а можа, насампраўды ёсць і цяпер) інакшай.

Ёсць паэты, у творчасці якіх за вершамі не відаць паэзіі. У творчасці Надзеі Артымовіч, наадварот, увесь час заяўляе аб сабе істота паэзіі.

Яе вершы тым і таму істотныя: за іхняй вонкавай несамавітасцю тоіцца глыбіня невымоўнасці, якая, аднак, углядаецца ў нас знаёмымі вобразамі і прамаўляе знаёмымі галасамі. І, можа, урэшце, якраз таму, што вобразы і галасы вынікаюць з глыбіні невымоўнасці, яны аказваюцца знаёмымі.

У сплытчэлым і спрасцелым свеце ўсё больш выказанага і ўсё менш месца для выказвання. Гэтае месца амаль што ўжо выспа.

З горлам, падстаўленым пад вецер, безабаронным і гатовым вымавіць слова, якое само захоча вымавіцца (і таму менавіта горла), Надзея Артымовіч скіроўваецца на сваю, зберажоную ёю ад наступу сушы, выспу.

 

Артымовіч Надзея :: Publikacje

Артымовіч Надзея, Жоўтая музыка

Жоўтая музыка

Артымовіч Надзея

Nadzieja Artymowicz, Żółta muzyka Twórczość Nadziei – dotyk, spotkanie, każde słowo – obraz, każda myśl – wiersz. Kiedyś malarz i muzyk Aleh Kabzar, jeden z niewielu, komu udało się połączyć doskonale wiersze Nadziei z muzyką, powiedział, że jej poezja „podobna jest do chińskich akwarel na starym papierze, gdzie obraz rozmywa się i niby schowany we mgle jest niewidoczny, ale wiadomo, że tam jest”. Tak samo jest ze słownymi obrazami ... Więcej »»


Артымовіч Надзея, Адплывае спакойнае неба

Адплывае спакойнае неба

Артымовіч Надзея

Nadzieja Artymowicz, Odpływa spokojne niebo Człowiek nieprzygotowany, nieczuły, obojętny na piękno świata nie zrozumie ani jej życia, ani jej poezji. Jej słowa-tropy, słowa-neologizmy, słowa-symbole można przyjąć tylko sercem, zrozumieć nie umysłem, a duszą, ale tylko duszą subtelną i czułą. Żeby zrozumieć jej poezję, trzeba nauczyć się myśleć sercem, gdyż inaczej słowa, które w jej duszy przekształciły się w poezję, pozostaną dl... Więcej »»


Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь, Дзверы

Дзверы

Тэкст і кантэкст

Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь

W jednej okładce znalazły się utwory dwojga autorów, których łączy niebanalne myślenie, nietypowe spojrzenie na świat. Zbiorek „Dźwiery” (Drzwi) nietypowy jest przez to, że równolegle z wierszami Nadziei Artymowicz zawiera i ich czytelniczy komentarz – marginalia poety Alesia Razanawa, które ustalają ich topografię i aktywizują ukryte dość hermetyczne sensy, tworząc kontekst dialogu. Proponowane tu odczytanie sensów, elementów czy temat... Więcej »»


Артымовіч Надзея, Сезон у белых пейзажах

Сезон у белых пейзажах

Артымовіч Надзея

Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца, то ў Бельску грае старая музыка, а ў свеце дзейсніцца свята, у якое прысвячаемся і мы. Więcej »


Артымовіч Надзея, Роздумы

Роздумы

Артымовіч Надзея

Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, адкуль ужо летам гэтага года сям'я пераехала ў Бельск. Тут прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. студыявала русістыку ў Настаўніцкай студыі іў Беластоку, а пазней – беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 г. У наступныя гады пражывала ў Варшав... Więcej »


Крыніца, 6 (12) 1994

Крыніца

Штомесячны культуралагічны часопіс

6 (12) 1994

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканаміч... Więcej »