Артымовіч Надзея

Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца, то ў Бельску грае старая музыка, а ў свеце дзейсніцца свята, у якое прысвячаемся і мы.

Сваімі кароткімі вершамі яна закранае, асягае, урэчаіснівае тое нешта, што не мае наймення і што ў прадмеце праяўляецца як прыкмета, у назоўніку як прыкметнік і найменнем яму становіцца сам верш.

У падаснове яе твораў угадваецца сістэма, і тыя настойлівыя лічэбнікі, якія раз-пораз аб'яўляюцца ў яе вершах, ускоснае пацвярджэнне гэтаму.

Учытваючыся ў вершы Надзеі Артымовіч, прыходзіш да інтуітыўнай высновы пра таемную роднасць мастацтва і навукі, паэзіі і матэматыкі, да адчування, што паэзія . сколак ці галіна нейкай старажытнай веды, калі рэчаіснасць мыслілася і спасцігалася інакш, чым цяпер, і была (а можа, насампраўды ёсць і цяпер) інакшай.

Ёсць паэты, у творчасці якіх за вершамі не відаць паэзіі. У творчасці Надзеі Артымовіч, наадварот, увесь час заяўляе аб сабе істота паэзіі.

Яе вершы тым і таму істотныя: за іхняй вонкавай несамавітасцю тоіцца глыбіня невымоўнасці, якая, аднак, углядаецца ў нас знаёмымі вобразамі і прамаўляе знаёмымі галасамі. І, можа, урэшце, якраз таму, што вобразы і галасы вынікаюць з глыбіні невымоўнасці, яны аказваюцца знаёмымі.

У сплытчэлым і спрасцелым свеце ўсё больш выказанага і ўсё менш месца для выказвання. Гэтае месца амаль што ўжо выспа.

З горлам, падстаўленым пад вецер, безабаронным і гатовым вымавіць слова, якое само захоча вымавіцца (і таму менавіта горла), Надзея Артымовіч скіроўваецца на сваю, зберажоную ёю ад наступу сушы, выспу.

 

Артымовіч Надзея :: Publications

Артымовіч Надзея, Жоўтая музыка

Жоўтая музыка

Артымовіч Надзея

Yellow Music Nadzeya Atrymovich Nadzeya's poems are a touch, a face-to-face contact. Every word is an image, every thought is a poem. Artist and musician Aleh Kabzar, one of few people who managed to combine Nadzeya's lyrics with music, said that her poetry is like Chinese paintings on old paper with images blurred as if hidden in the dark. You cannot make out the image but you know it is there. Nadzeya's every piece is a series of ... More »»


Артымовіч Надзея, Адплывае спакойнае неба

Адплывае спакойнае неба

Артымовіч Надзея

The Quiet Sky Sails Away Nadzeya Atrymovich An unprepared, insensitive and shallow-hearted person will not understand her life or poetry. Her words like paths or like symbols find the way to one's heart and resonate with sensitive people only. To understand her poetry one should be able to read her thoughts with one's heart, otherwise her words will remain just words without any hidden sense and connection. Nadzeya Atrymovich's p... More »»


Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь, Дзверы

Дзверы

Тэкст і кантэкст

Артымовіч Надзея, Разанаў Алесь

The collection features poems by two authors known for their offbeat thinking and unusual perception of the world. The Door is notable for combining Nadzeya Artymovich’s verses and comments by Ales Razanau who elaborates on the poems’ topography and highlights meanings hidden in their hermetic space, introducing the context to the reader. Obviously, the offered interpretation is neither complete nor the only one possible, quite the co... More »»


Артымовіч Надзея, Сезон у белых пейзажах

Сезон у белых пейзажах

Артымовіч Надзея

Творчасць Надзеі Артымовіч убераглася ад інерцыі, уласцівай айчыннаму вершаскладанню; яна піша вершы не таму, што ўмее пісаць, а таму, што, па сутнасці, яны ўжо напісаны, і напісаны самой сутнасцю: яна дае ім выявіцца, вымавіцца, вымалявацца, вытлумачыцца, зрабіцца прысутнымі, і калі гэта здараецца, то ў Бельску грае старая музыка, а ў свеце дзейсніцца свята, у якое прысвячаемся і мы. More »


Артымовіч Надзея, Роздумы

Роздумы

Артымовіч Надзея

Надзея Артымовіч нарадзілася 18 лютага 1946 г. у вёсцы Аўгустова на Бельшчыне, адкуль ужо летам гэтага года сям'я пераехала ў Бельск. Тут прайшло яе дзяцінства, тут хадзіла ў пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Б. Тарашкевічіа. У 1965-1967 гг. студыявала русістыку ў Настаўніцкай студыі іў Беластоку, а пазней – беларускую філалогію ў Варшаўскім універсітэце, які закончыла ў 1972 г. У наступныя гады пражывала ў Варшав... More »


Крыніца, 6 (12) 1994

Крыніца

Штомесячны культуралагічны часопіс

6 (12) 1994

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую частку. “Крыніца” абмяркоўвае актуальныя праблемы народаў СССР, а пасля знікнення Савецкага Саюза аналізуе палітычную, эканаміч... More »