Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

 

Арлоў Уладзімер :: Publications

Арлоў Уладзімір, Танцы над горадам

Танцы над горадам

Тры аповесці

Арлоў Уладзімір

Беларускі ПЭН-цэнтр, Радыё Свабода і Еўрарадыё прадстаўляюць кнігі з шорт-ліста прэміі Ежы Гедройца 2018 года. Кніга - Уладзімір Арлоў "Танца над горадам" (1 месца прэміі). Гэта кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола амат... More »


pdf
Арлоў Уладзімер, Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань

Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань

Балады

Арлоў Уладзімер

Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы. More »


pdf
Арлоў Уладзімір, Танцы над горадам

Танцы над горадам

Тры аповесці

Арлоў Уладзімір

Гэта новая кніга Уладзіміра Арлова, аднаго з самых улюбёных беларускіх празаікаў апошніх трыццаці гадоў. Героі аповесці «Танцы над горадам», што дала назву кнізе, — самнамбулы. Удзень яны незнаёмыя паміж сабой, а ўначы ўтвараюць сваё таемнае брацтва. Для шырокага кола аматараў метафізічных вандровак. Кніга атрымала Прэмію Гедройца ў 2018 годзе. More »


Арлоў Уладзімір, Айчына, частка першая

Айчына

маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі

Арлоў Уладзімір

Кнігу, якая выходзіць у дзвюх частках, склалі цікавыя, спазнаваўчыя і надзвычай багата ілюстраваныя апавяданні з гісторыі Беларусі. Першая частка ахоплівае час ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. Для дзяцей, падлеткаў і ўсіх, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй і культурай у папулярным выкладзе. More »


pdf
Арлоў Уладзімер, Імёны Свабоды, Выданьне трэцяе, дапрацаванае й дапоўненае

Імёны Свабоды

Арлоў Уладзімер

Дапоўненае выданьне. 300 партрэтаў герояў беларускай свабоды – ад лідэраў паўстаньняў XVIII стагодзьдзя да палітвязьняў XXI-га. Кніга — дапаможнік для напісаньня раманаў, здыманьня фільмаў, абароны дысэртацыяў, зьмены назваў плошчаў ды іншага. У кнізе выкарыстаныя фатаздымкі Пітэра Бэнінджэра, Вячаслава Дубінкі, Анатоля Клешчука, Джона Кунстатэра, Глеба Лабадзенкі, Георгія Ліхтаровіча, Сяргея Плыткевіча, Дзяніса Раманюка, Язэпа Чаховіча... More »


Арлоў Уладзімер, Уладзімер Арлоў. Кнігі ў фармаце ePub, mobi, fb2

Уладзімер Арлоў. Кнігі ў фармаце ePub, mobi, fb2

Выбраныя творы

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага. У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам. Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі. Першыя... More »


pdf
Арлоў Уладзімер, Пакуль ляціць страла

Пакуль ляціць страла

100 пытаньняў пісіменьніку

Арлоў Уладзімер

Пра мужа мне раскажы, Муза, які жыве ў дарозе Ад часу, калі сьцяг яго любы чырвоны на белым Барбар на стужкі ірваў і сьмяяўся, і паэт у гісторыку Даў клятву: ніколі не адмовіць нікому, хто кліча і хоча Пачуць зь першых вуснаў праўду пра ўсё, што было На зямлі гэтай, пра герояў і юдаў яе, пра нядолю і славу, Пра каханьне і здраду, балі і бітвы, перамогі і страты, Якія ня страчаны конча, а ёсьць вечным скарбам, Нашай казной невычэрпнай, п... More »


pdf
Арлоў Уладзімер, Сьвецяцца вокны ды нікога за імі/ Śvieciacca vokny dy nikoha za jimi

Сьвецяцца вокны ды нікога за імі/ Śvieciacca vokny d...

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў выдаў пяць паэтычных кніг. Адна зь іх — «Паром празь Ля-Манш», пера­ство­ра­ная па-польску знакамітым перакладчыкам Ада­мам Паморскім, прынесла аўтару міжнаро­дную прэмію «Эўрапейскі паэт свабоды» (Гда­ньск, 2010). Пад гэтаю вокладкай выбраныя вершы мінулых гадоў сустрэліся з напісанымі ў апошні час. Падтрымліваючы даўнюю традыцыю беларускай лацінкі, Уладзімер Арлоў выпускае сваю новую кнігу ў дзьвюх вэрсіях. More »


pdf
Арлоў Уладзімер, Герасімовіч Зьміцер, Краіна Беларусь Вялікае Княства Літоўскае

Краіна Беларусь Вялікае Княства Літоўскае

Ілюстраваная гісторыя

Арлоў Уладзімер, Герасімовіч Зьміцер

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя энохі. У кнізе змешчаныя блізу дзвюх тысяч ілюстрацый, у тым ліку унікальныя летапісныя мініяцюры, сярэлнявечныя гравюры, рэлкія фотаз... More »


pdf
mobi
fb2
epub
Арлоў Уладзімер, Ля Дзікага Поля

Ля Дзікага Поля

Гістарычныя апавяданні. Аповесць. Эсэ

Арлоў Уладзімер

Мінулае начы ў табары зноў бачылі Белагаловую. Яна прыходзіла ўжо трэці раз i забрала трэцяе жыццё. Пярэпалах сярод нямецкіх наймітаў, прысланых маркграфам магдэбургскім, узняўся раніцою, калі недалічыліся рыцара Зігфрыда фон Бока. Ягоны намёт стаіць побач з абозам караля i вялікага князя, значыцца, Белагаловая прайшла зусім побач. Першым i другім яе абраннікамі былі вугорцы. Тыя браты-блізняты, што не пахавалі Белагаловую разам з астат... More »


First   Previous   [1-15]   Next   Last

Арлоў Уладзімер :: Others publications

Апошняя жанчына Казановы. Вершы (0)

22-03-2010, 21:12

Твор Уладзімера Арлова намінаваны да прэміі Залаты апостраф Карэктура зноў вычытваю карэктуру твайго цела тэкст штораз зьлёгку іначыцца зьдзіўляючы сьвежымі сэнсамі рухомай пунктуацыі (...) More »

Так захочацца. Вершы. (0)

30-08-2009, 12:52

ПОЛАЦАК    у даўкім віне восеньскага паветра іду па бруку сярод старых камяніц пад сьцягам адзіноты   ТАЛІНСКАЯ ГАЛУБКА   талінская галубка жыве на царкве Олевістэ зь якой у яснае (...) More »

Незалежнасьць - гэта... (0)

01-12-2008, 09:50

Незалежнасьць - гэта калі ты зьявісься на сьвет у радзільні, дзе няма сама стэрыльных на зямлі прусакоў, затое ёсьць аднаразовыя шпрыцы й пялюшкі.Незалежнасьць - гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, (...) More »

< Previous 1 Next >