Аркуш Алесь

Алесь Аркуш — беларускі паэт, эсэіст, выдавец. Нарадзіўся 28 траўня 1960 году ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі політэхнікум і Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. З 1987 году жыве ў Полацку.

Пачаў друкавацца ў 1986 годзе. Уваходзіў у літаратурную суполку „Тутэйшыя”. Першая кніга, зборнік паэзіі „Вяртанне” (сэрыя „Бібліятэка часопіса „Маладосць”), выйшла ў 1988 годзе. Заснаваў і выдаў 6 нумараў літаратурнага альманаху „Ксэракс Беларускі”. Пісаў тэксты для полацкага рок-гурта „Мясцовы час”.

У 1993 годзе стварыў Таварыства Вольных Літаратараў.

Выдавец і галоўны рэдактар літаратурнага альманаху „Калосьсе”. Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі „Гліняны Вялес”. Аўтар тэксту гімна горада Полацка. Укладальнік двух полацкіх нумароў часопіса „ARCHE” (№ 3, 2004; №4,2009)

Стыпендыят фонду Ежы Гедройца (1997).

Аўтар шматлікіх зборнікаў паэзіі („Крылы ператворацца ў карэньні”, 1993; “Разьвітаньне з Танталам”, 1994; „Прывід вясны”, 2003; інш.) і эсэістыкі („Выпрабаваньне развоем”, 2000; „Аскепкі вялікага малюнку”, 2007; інш.)

Перакладаўся на расейскую, украінскую і польскую мовы, друкаваўся ў часопісах „Pobocza” (Więcbork), „Czas kultury” (Poznań), „Borussia” (Olsztyn), „Каrtkі” (Białystok) і розных калектыўных альманахах і зборніках.

 

Аркуш Алесь :: Publications

pdf
mobi
fb2
epub
Аркуш Алесь, Выбранае

Выбранае

вершы і паэма

Аркуш Алесь

Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць с... More »


pdf
mobi
fb2
epub
Аркуш Алесь, Аскепкі вялікага малюнку

Аскепкі вялікага малюнку

Аркуш Алесь

«Аскепкі...» — кніга не паэтычная, а эсэістычная. Пад вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмэнт карціны “Знакапіс на мапе майго лёсу” Аркушавай жонкі мастачкі Тацяны Козік, сабраныя асноўныя эсэ і артыкулы Алеся Аркуша, якія друкаваліся ў пэрыёдыцы за розныя гады. У першым эсэ ў кнізе Аркуш піша пра горад, у якім ён нарадзіўся, пражыў ладную частку свайго жыцьця, пасьля чаго трапіў у Полацак. Той горад — Жодзіна. Нягледзячы на тое, што Аркуш ... More »


pdf
mobi
fb2
epub
Аркуш Алесь, Проста ў сярэдзіну

Проста ў сярэдзіну

Вершы

Аркуш Алесь

Новаму беларускаму гораду насамрэч болей як тысячу год, калі пачынаць лічыць ад Рагвалода. Новы беларускі горад, бадай, напалову складаецца з новых беларускіх вершаў, прынамсі, тое, што прынята называць паэзіяй урбаністычнай, зрабіла неацэнены ўнёсак у стварэньне, а дакладней – аднаўленьне беларускай гарадзкой сьвядомасьці. Новы беларускі верш ствараўся пры дапамозе “асадкі” і “аркуша”, вяртаючы ў побыт старыя словы. Алесь Аркуш ёсьць с... More »


pdf
mobi
fb2
epub
Аркуш Алесь, Вяртанне

Вяртанне

Вершы

Аркуш Алесь

Першая паэтычная кніжка Алеся Аркуша – споведзь нашага маладога сучасніка перад людзьмі, перад Радзімай. Імклівыя рытмы веку, урбанізацыя, няпростыя пошукі свайго шляху жывуць у вершах паэта. More »


pdf
Аркуш Алесь, Выпрабаваньне развоем

Выпрабаваньне развоем

артыкулы, эсэ, гутаркі, інтэрвію

Аркуш Алесь

У кнігу ўключаны тэксты, якія ў 90-х гадох друкаваліся ў газэтах "Наша Ніва", "Літаратура і мастацтва", "Культура" (у дадатку -- літаратурна-філязофскім сшытку "ЗНО"), часопісе "Czas kultury " (Познань) і іншых выданьнях і выклікалі шырокі розгалас у беларускіх інтэлектуальных колах. More »


pdf
mobi
fb2
epub
Аркуш Алесь, Крылы ператворацца ў карэньні

Крылы ператворацца ў карэньні

Вершы

Аркуш Алесь

Нарадзіўся ў горадзе вялікіх амбіцыяў – Жодыне. Дакладней у мястэчку, якому лёсіла вырабляць самыя вялікія аўтамабілі ў Эўропе. У семь гадоў пачаў хадзіць у дзіцячую бібліятэку, што месьцілася ў вялікай драўлянай хаце. Раней у ёй жыў мясцовы поп, а побач стаяла царква, якую зьнесьлі неўзабаве пасьля майго зьяўленьня на сьвет. Менавіта ў гэтай хаце ў 1960 годзе й быў я таемна ахрышчаны. Вучоба ў элітарным наргасе мяне пераканала, што быц... More »


pdf
mobi
fb2
epub
Аркуш Алесь, Прывід вясны

Прывід вясны

Вершы

Аркуш Алесь

Гэта першая кніга Алеся Аркуша, якая выходзіць у Менскім выдавецтве. Доўгі час лідэр Таварыства Вольных Літаратараў выдаваў свае зборнікі альбо ў Полацку, альбо за мяжою. У "Прывідзе вясны" аўтар паставіў за мэту стварыць канцэптуальны зборнік – з агульным тэмбрам паэтычнага маўленьня, скразной тэмай, сюррэалістычным зьместам. Некаторыя з гэтых вершаў ужо сталі хрэстаматыйнымі, увайшлі ў розныя анталёгіі, калектыўныя зборнікі: "Катрынка... More »


pdf
mobi
fb2
epub
Аркуш Алесь, Разьвітаньне з Танталам

Разьвітаньне з Танталам

Вершы

Аркуш Алесь

Нарадзіўся ў горадзе вялікіх амбіцыяў – Жодыне. Дакладней у мястэчку, якому лёсіла вырабляць самыя вялікія аўтамабілі ў Эўропе. У семь гадоў пачаў хадзіць у дзіцячую бібліятэку, што месьцілася ў вялікай драўлянай хаце. Раней у ёй жыў мясцовы поп, а побач стаяла царква, якую зьнесьлі неўзабаве пасьля майго зьяўленьня на сьвет. Менавіта ў гэтай хаце ў 1960 годзе й быў я таемна ахрышчаны. Вучоба ў элітарным наргасе мяне пераканала, што быц... More »


pdf
Аркуш Алесь, Козік Барыс, Брызгалаўка

Брызгалаўка

Жодзінскія аповеды, успаміны і вершы

Аркуш Алесь, Козік Барыс

Успаміны дзяцінства: дзедава хата і бацькоўскія прысады... не, або так: чароўная сіметрыя двара і запаветныя аркі... Новая кніга Алеся Аркуша "Брызгалаўка" — не пра тое і не пра тое. Прыгадваючы, Аркуш малюе трэцюю Беларусь, што прарасла бетонам проста пасярод палеткаў. Глядзець, як азёры ўтвараюцца з торфакапальняў, вадаспады — з водаачышчальных канструкцыяў, а як краявід пачынаюць фармаваць не толькі блізкі ўзлесак, але і фабрычныя ко... More »


Аркуш Алесь, Бурдыка Павал, Тайніца

Тайніца

Аркуш Алесь, Бурдыка Павал

Алесь Аркуш (Козік) нарадзіўся ў 1960 годзе ў Жодзіне. Скончыў Жодзінскі палітэхнікум. Служыў у войску. Працаваў канструктарам на БелАЗе. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Зараз працуе карэспандэнтам газэты "Знамя новостройки" (Наваполацак). Сябра літаратурнай суполкі "Крыніцы". Павал Бурдыка нарадзіўся ў в. Заборцы Докшыцкага раёна. Служыў у войску. Працаваў рэгуліроўшчыкам на радыёзаводзе. Скончыў Белдзяржуніве... More »


First   Previous   [1-45]   Next   Last

Аркуш Алесь :: Others publications

Новая кніга Алеся Аркуша і Барыса Козіка “Брызгалаўка” - фрагмэнт (0)

11-12-2008, 12:08

СЬВЯТЛО ВЯСНЫ Вясной сьвятло зусім іншае. Яно лагоднае. Не, інакш. Яно галаграмнае. Яно набывае новыя аб’ёмы, новую глыбіню. У яго можна ўвайсьці і зьнікнуць. Заблукаць, заблу-каць, за-блу-каць... у празрыстасьці. (...) More »

< Previous 1 Next >