Арцём Яўгенавіч Арашонак (нар. 27 ліпеня 1981, Віцебск), пісьменнік, перакладчык.
Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў (з 2007). Лаўрэат літаратурнага конкурсу імя Наталлі Арсенневай (2003) Беларускага ПЭН-цэнтра.
Скончыў у 2004 г. Віцебскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "нямецкая і англійская мовы".
У друку дэбютаваў у 1999 з вершамі. Аўтар кніг "Сэнр'ю" (сэнр'ю, танка, кароткая проза, 2007) і "Суткі без цябе" (проза, 2008).
Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях ("Наша ніва", "Літаратура і мастацтва", "Дзеяслоў", "ARCHE" і інш.), альманаху "Дзвіна", "Шагаловском международном ежегоднике". Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку "12+1", зборніку мужчынскіх апавяданняў "Паветраны шар". Адзін са 198 перакладчыкаў, што прымалі ўдзел у стварэнні фундаментальнай анталогіі беларускага перакладу "Галасы з-за небакраю".
Аўтар перакладу на беларускую мову кнігі Германа Гесэ "Сідхартха" (2007). Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Эрыха Фрыда, Эрыха Марыя Рэмарка, Генрыха Бёля, Імы фон Бадмерсгоф, Рамоны Лінке, Ханса Крупы і іншых.
Творы А. Арашонка перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.




