Анатоль Бензярук

Беларускі краязнавец, гісторык, сябра Міжраённага грамадскага аб’яднання Т. Касцюшкі ў Брэсце, даследчык гісторычнага мінулага Жабінкаўшчыны, радаводных сувязей шляхецкіх радоў, біёграф Т. Касцюшкі ды іншых слынных землякоў.

Нарадзіўся 4 студзеня 1969 г. у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Выпускнік Азяцкай СШ Жабінкаўскага раёна (1986) і Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы (1994). Настаўнік гісторыі Якаўчыцкай СШ Жабінкаўскага раёна (1991-1998), спецыяліст і вядучы метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкама (з 1998).

Удзельнічаў у стварэнні мемарыяльнага пакоя Т. Касцюшкі ў Малых Сяхновічах (2002-2003) і музея партызанскага атрада імя М.М. Чарнака ў Старым Сяле (2003). Адзін з ініцыятараў стварэння ў Крупчыцкай капліцы ў в. Чыжэўшчына (на месцы бітвы 1794 года) і помніка на месцы масавага растрэлу карнікамі мірных жыхароў яўрэйскай нацыянальнасці ля в. Хадасы (2004). Прымаў удзел у археалагічных раскопках у г. Браслаў (1989), в. Завоссе Баранавіцкага раёна, в. Пашавічы Браслаўскага раёна (1990). Удзельнічаў у навукова-практычных канферэнцыях у гг. Гродна і Брэсце (1994), у гг. Мінск і Узда (1997), у м. Мацяёвіцы (Польшча) (1998, 2003, 2005), у г. Іванава (2005).

Адзін са стваральнікаў гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Жабінкаўскі раён» (1999), аўтар кніг Наш край – Жабінкаўшчына: (дапаможнік па гісторыі Беларусі) (1996), Памяць нашае зямлі: Гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна (2002), Касцюшкі-Сяхновіцкія: Гісторыя старадаўняга роду (2006).

Анатоль Бензярук :: Выданьні
Кніга прысвечана аднаму з найбольш драматычных момантаў беларускай гісторыі. На падставе шматлікіх крыніц паказаны падзеі лета і восені 1794 года, якія разгортваліся на землях Берасцейшчыны. Тут вырашаўся лёс не толькі нацыянальна-вызвольнага паўстання, узначаленнага Тадэвушам Касцюшкам, не толькі Беларусі і Польшчы, але і ўсёй Еўропы. У цэнтры апавядання – знакамітая Крупчыцкая бітва, якая адбылася 17 верасня 1794 года на землях сучаснага Жабінкаўскага ра[...] »»»
Імя Андрэя Тадэвуша Банавентуры Касцюшкі вядома ва ўсім свеце: пачынаючы з ЗША, Еўропы і заканчваючы далёкай Аўстраліяй. Таму, безумоўна, што і гістарычных прац па даследаванні жыцця і дзейнасці нацыянальнага героя многіх краін даволі шмат. Але кожная новая праца не можа не цікавіць і не прыцягваць увагу. Перад даследчыкамі паступова адкрываюцца ўсё новыя і новыя крыніцы пра жыццё і дзейнасць Касцюшкі. Анатоль Бензярук паставіў за мэту ўзнавіць генеалогію [...] »»»
* "Я ўвесь час думаю, што зрабіў мала..." 3 Алесем Белакозам размаўляе Аляксей Пяткевіч * Кніжная паліца * НАШЫ ЮБІЛЯРЫ * Бензярук Анатоль, "Ура! Варшава наша!" * Ганчарук Ігар, Званы Гарадзеншчыны * Латышонак Алег, Беларуская нацыянальная ідэя * Нядзелька Уладзімір, Ліпень 1944. Гродзеншчына: Хроніка падзей * Пацюпа Юрась, Некалькі заўваг * Петрушкевіч Ала, "I ў восені цябе шукаю, маё каханне..." * Путра Пятро,[...] »»»