Алесь Смалянчук

Нарадзіўся ў 1959 г. Закончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага універсітэту імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалагічнага музея.

Перамены ў краіне, якія адбываліся напрыканцы 80-х – на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя, дазволілі ў 1991 г. паступіць у аспірантуру (завочна) Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Пад кіраўніцтвам прафесара Міхася Біча даследаваў гісторыі нацыянальных рухаў у перыяд рэвалюцыі 1905-1907 гг. на беларускіх землях. У 1995 г. перад Вучонай Радай Інстытута гісторыі абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працяг даследаванняў гісторыі польскагу руху на беларускіх і літоўскіх землях дазволіў у 2002 г. абараніць доктарскую дысертацыю (“Польскі грамадска-палітычны рух на беларускіх і літоўскіх землях у 1864-1917 гг.”)

Аўтар двух манаграфій, прысвечаных польскаму нацыянальнаму руху і дзейнасці “краёўцаў” на пачатку ХХ ст., а таксама шматлікіх артыкулаў, рэцэнзій, публікацый дакументаў у навуковых выданнях Беларусі, Польшчы, Расіі, Украіны, Ліітвы і Чэхіі. Укладальнік Хрэстаматыі (Гісторыя Беларусі канца 18 – пачатку 20 ст. у дакументах і матэрыялах. (Вільня:ЕГУ, 2007), укладальнік, адзін з аўтараў і рэдактар навуковага зборніка, прысвечанага гісторыя вольных муляраў (масонаў) у Беларусі.

З 1998 г. намеснік рэдактара навуковага часопіса “Гістарычны альманах”. З 1999 г. рэдактар краязнаўчага альманаху “Горад святога Губерта”, прысвечанага гісторыі Горадні і лёсу помнікаў гісторыі і культуры. З 2007 г. рэдактар гадавіка антрапалагічнай гісторыі “Homo historicus”. Першы том выйшаў з друку ў 2008 г. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў даследчага (крыніцазнаўчага) праекту “Гарадзенскі палімпсест” (2008-2009).

З 2001 г. сябра Выканкама Беларускага гістарычнага таварыства.

З 2006 г. – прафесар Еўрапейскага гуманітарнага універсітэту (Вільня). З 2007 г. – дырэктар Інстытута гістарычных даследаванняў (ЕГУ).

З 2000 г. – арганізатар, кіраўнік і ўдзельнік шматлікіх навуковых экспедыцый па вуснай гісторыі па розным рэгіёнам Беларусі

Сфера навуковых інтарэсаў – гістарычная антрапалогія, палітычная і нацыянальная гісторыя Беларусі 19-20 ст., вусная гісторыя.

Пражываю ў Горадні.

Алесь Смалянчук :: Выданьні
Нарадзіўся ў 1959 г. Закончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага універсітэту імя Янкі Купалы (1981). Працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе, навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага музея гісторыі рэлігіі і Гарадзенскага абласнога гісторыка-археалагічнага музея. Перамены ў краіне, якія адбываліся напрыканцы 80-х – на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя, дазволілі ў 1991 г. паступіць у аспірантуру (завочна) Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Пад кіра[...] »»»
В шести разделах второго выпуска дайджэста "Деды" содержится 14 статей и несколько рецензий. Они посвящены рассмотрению вопросов беларуской истории с XIV века до нашего времени. При этом 8 статей (Тимошенко, Трусов, Ростова, Морякова, Татаренко, Чернявской, Петрова) написаны специально для дайджэста, остальные 6 публикуются в переводе с белоруского языка и в новой редакции. Текстовый материал сопровождают многочиленные иллюстрации. »»»
Гадвік, што імкнецца выправіць хібы папярэдніх мэтадаў дадсьледваньня беларускага палітычнага і сацыяльнага мінулага. Назапасіўшы мэатодыку з папярэдніх эпохаў, дзе гісторыя станавілася татальным вымяральнікам адзінай “гістарычнай праўды”. Гэтак было ў савецкія часы, гэтак ёсьць і ў часы постсавецкія. Чалавек у гісіторыі станавіўся адной з цаглінак, на якую не зважалася, бо важнай уяўлялася ўся канструкцыя. Антрапалягічная гісторыя становіцца тым пазнаўчым[...] »»»
Выданьне Гарадзенскі палімпсест узьнікла як вынік супраць стаяньня гістарычнай навукі Беларусі і кіруючай ідэалёгіі. Калі ў 2008 годзе гістарычны факультэт ГрДУ разам з Гарадзенскім гарвыканкамам зладзіў канфэрэнцыю, з ліку выступоўцаў былі выкрэсьленыя прозьвішчы знаных дасьледчыкаў гісторыі Гародні Алеся Смаленчука і Аляксандра Краўцэвіча. У знак пратэсту каля 40 удзельнікаў канфэрэнцыі з Менску, Гародні, Варшавы ды Беластоку збайкатавалі афіцыную канфэр[...] »»»
Гэты выпуск альманаха “Горад святога Губерта” працягвае тэму “рэканструкцыі” цэнтра Горадні, якая ўсё больш ператвараецца ў сапраўднае знішчэнне гістарычнай унікальнасці гораду. Выпуск складаецца з дакументальных і аналітычных матэрыялаў, фотаздымкаў. Альманах адрасаваны ўсім, каго хвалюе як мінулае беларускіх гарадоў, так і іх будучыня. »»»
"Гісторыя Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст. у дакументах і матэрыя-лах" – гэта зборнік гістарычных дакументаў, многія з якіх друкуюцца ўпершыню, а таксама фрагментаў навуковых даследаванняў і публіцьістьічньіх твораў. Хрэстаматыя дазваляе пазнаёміцца з заканамернасцямі і асаблівасцямі гісторыі Беларусі ў перыяд яе знаходжання ў складзе Расійскай імперыі. Ук-ладальнік імкнуўся паказаць значэнне як унутраных, так і знешніх фактараў гістарычнага развіцця.[...] »»»
У навуковай літаратуры вольнае мулярства або масонства звычайна вызначаецца як этычны або рэлігійна-этычны рух, які канчаткова аформіўся напачатку XVIII ст. у Англіі. Паводле вольнамулярскай ідэалёгіі мэтаю дзейнасьці яе прыхільнікаў зьяўляецца духоўнае ўдасканаленьне чалавека і ўсталяваньне братэрскіх адносінаў паміж прадстаўнікамі розных нацыянальнасьцяў і рэлігіяў, прыхільнікамі розных сацыяльна-палітычных пазыцыяў. Дасьледаваньне дзейнасьці вольных му[...] »»»
Манаграфія гарадзенскага даследчыка прадстаўляе даследаванне развіцця польскай нацыянальнай меншасці на вызначаных тэрыторыях. Даследаванне польскага руху на беларускай і літоўскай землях – далёка не першыя крокі дадзенага гісторыка. Некаторыя фрагменты яго працы выклікаюць спрэчкі і дыскусіі. Асабліва тыя, якія тычыцца “краёўцаў”, іх ўдзелу і ўплыву на польскі рух. Нягледзячы на сыпярэчлівасць тэмы і падыходу да яе аўтар давоі падрабязна аналізуе прычыны [...] »»»
Манаграфія прысвечана польскаму руху ў Беларусі і Літве напярэдадні і ў перыад першай расійскай рэвалюцьгі 1905-1907 гг. Аўтар аналізуе грамадска-палітычную і культурную дзейнасць польскіх арганізацый, характарызуе асноуныя плыні польскага руху. Разглядаецца развіццё польска-беларускіх і польска-літоўскіх адносін. Кніга разлічана на навукоўцаў, выкладчыкаў, студэнтаў, на ўсіх, каго цікавіць гісторыя Беларусі. »»»
* «Думаю, што я нашмат больш нудны персанаж, чым Піпі» Гутарка Аляксандры Макавік з Дзьмітрыем Плаксам * «Сабака, котка, ластаўка» Гутарка Галіны Дубянецкай з Тацянай Сапач * Літаратурна-судовы працэс... Размова пра кнігу Ярыны Дашынай “Графіці на сэрцы” * Абламейка Сяргей, Абломкі * Аркуш Алесь, Жодзінскія аповеды * Арлоў Уладзімер, Аўтографы самому сабе * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны р[...] »»»
Першая   Папярэдняя   [1-3]   Наступная   Апошняя
Алесь Смалянчук :: Блогі

Ад “культурнага накаплення” да барацьбы за дзяржаўнасць. Пачатак ХІХ ст. – 1918 г. Хутка развівалася новая беларуская літаратура, цэнтральнымі фігурамі якой былі Янка (...)

»»»

Ад “культурнага накаплення” да барацьбы за дзяржаўнасць. Пачатак ХІХ ст. – 1918 г. Нацыянальнаму руху як з’яве грамадска-палітычнага і культурна-рэлігійнага жыцця (...)

»»»

Хутка развівалася новая беларуская літаратура, цэнтральнымі фігурамі якой былі Янка Купала (Іван Луцэвіч), Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч), Максім Багдановіч, Карусь (...)

»»»

Нацыянальнаму руху як з’яве грамадска-палітычнага і культурна-рэлігійнага жыцця папярэднічаў працяглы этап “культурнага накаплення”, вынікам якога было станаўленне (...)

»»»

Адным з прыярытэтных накірункаў гістарыяграфіі Рэспублікі Беларусь з’яўляецца даследаванне беларускага руху і фармавання нацыянальнай ідэі. Намаганні беларускіх (...)

»»»
Папярэдняя 1 2 3 Наступная