Алег Дзярновіч

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мінску. У 1990 г. скончыў Гістарычны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск). Працаваў археолагам у Беларускім Рэстаўрацыйна-Праектным Інстытуце, супрацоўніцтва з якім распачаў яшчэ на старэйшых курсах універсітэту. Даследваў гістарычны цэнтр Мінска, Бярозаўскі кляштар картузаў, палац Сапегаў у Ружанах, удзельнічаў у раскопках Крэўскага замка.

У 1992 г. паступіў у аспірантуру пры Інстытуце гісторыі Акадэміі Навук Беларусі, падрыхтаваў і абараніў дысертацыю кандыдата гістарычных навук (PhD) на тэму “Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV – першай палове XVI cтcт. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)”. І надалей працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі старшым навуковым супрацоўнікам. Галоўныя тэмы навуковых інтарэсаў: гісторыя краін Балтыйскага рэгіёна, крыніцазнаўства гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі, Метрыка ВКЛ. З 2001 г. заснавальнік і галоўны рэдактар навуковага альманаха “Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага”. Стажыраваўся ў Варшаўскім і Віленскім універсітэтах, Вышэйшай Школе Сацыяльных Даследаванняў (EHESS, Парыж). Апроч беларускай працы апублікаваны на англійскай, літоўскай, нямецкай, польскай, расійскай, украінскай мовах. Выступаў з лекцыямі ў Віленскім, Санкт-Пецярбургскім, Познанскім імя Адама Міцкевіча ўніверсітэтах. Ад верасня 2009 г. таксама выкладае ў Магілёўскім Дзяржаўным Універсітэце імя А. Куляшова (дацэнт Кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін).

У 1990-х гадах распачаў супрацоўніцтва з незалежнай беларускай прэсай, публікаваўся ў газетах “Свабода” і “Наша Ніва”, быў адказным сакратаром рэдакцыі газеты “Наша Ніва”. У 1998 г. заснаваў праект “Архіў Найноўшае Гісторыі”, мэта якога – збіранне інфармацыі па гісторыі беларускага грамадства ў другой палове ХХ ст., найперш у сферы нонканфармізму. Вынікам дзейнасці праекта сталі адпаведныя даведнікі, якія дазволілі па новаму паглядзець на найноўшую гісторыю беларускага грамадства.

Алег Дзярновіч :: Выданьні
Кнігу склалі навуковыя працы вучняў і калег праф. Галенчанкі – вядомага беларускага медыевіста і кнігазнаўцы. Аўтары публікацый – беларускія, літоўскія, польскія, расійскія, украінскія гісторыкі і філолагі. Тэматыка артыкулаў зборніка прысвечана гісторыі і гісторыі культуры Беларусі, Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай у ІХ—ХІХ стст. Кніга выйшла ў свет дзякуючы намаганням рэдакцыі мінскага альманаха ATHENAEUM і віленскага выдавецтва AIDAI. Уклад[...] »»»
Даведнік прысвечаны гісторыі нонканфармізму і грамадскай думкі ў Беларусі ў другой палове XX ст. і распавядае пра персаналіі, арганізацыі, незалежныя выдавецкія ініцыятывы. Храналагічныя рамкі даведніка даволі выразныя: 1953—1985 гады. Сама гэта эпоха не аднародная і змяшчае ў сабе перыяд пераходу ад эпохі сталінскага рыгарызму, так званыя «адлігу» і «застой». Разлічана на навукоўцаў, студэнтаў, журналістаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі XX ст. »»»
У цэнтры ўвагі аўтара манаграфіі - гісторыя ўзаемадачыненняў паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Лівоніі ў канцы XV - першай палове XVI стст. Тэма гэтая пададзена праз прызму дакументальных крыніц. Таму шмат увагі ў кнізе надаецца методыцы даследавання, а менавіта фармулярнаму аналізу актаў. Апроч таго, пад увагу трапляюць і археаграфічныя аспекты выдання крыніцаў, а менавіта гісторыя і методыка іх публікацыі. Галоўныя героі прапанаванай працы - дакументы. [...] »»»
У гісторыка-юрыдычным зборніку “Рэабілітацыя” сабранае і сістэматызаванае заканадаўства, паводле якого ў БССР і СССР у 1920—1980-х гадах адбываліся палітычныя рэпрэсіі. Праследжаная таксама гісторыя рэпрэсіўных органаў і іх трансфармацыі. У храналагічным парадку пададзенае заканадаўства СССР па рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсіяў, пачынаючы ад спробаў 1950-х гадоў і заканчваючы 1990 г. Паказанае станаўленне рэабілітацыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь; гэ[...] »»»
ARCHE, 07-08(70-71)2008
* Выбух і шмон: беларускі міні-Асьвенцім. Круглы стол у рэдакцыі «ARCHE» * Астапенка Анатоль, Аб беларускай нацыянальнай ідэі і так званай «беларускай інтэлектуальнай прасторы» * Бабятынскі Конрад, Ад Смаленску да Вільні. Вайна Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1655 гг.) * Белы Алесь, Лацінскі акцэнт * Белы Алесь, Сага аб Палестры * Белы Алесь, Эвалюцыя палітычнага народу ВКЛ у Сярэднявечча і Новы час * Булгакаў Валерка, Друга[...] »»»
Форум, Зіма 1995-1996 №2
* Конвенция об обеспечении прав лиц, принадлежащих к национальным меньшинствам * Эўрапейская хартыя аб рэгіянальных мовах ці мовах меншасьцяў * Waszkiewicz Jerzy, Polacy na Białorusi * Альфрэдсан Гудмундар, Права меншасьцяў: роўнасьць і недыскрымінацыя * Гельнэр Эрнэст, Нацыі і нацыяналізм. Дэфініцыі * Дзярновіч Алег, Фармуляваньне асноўных праблем дасьледаваньня Заходняга Палесься * Дынько Андрэй, Паўставаньне фэномэну ўкраін[...] »»»