Аляксандр Надсан

Нарадзіўся Аляксандр Надсан у мястэчку Гарадзея, што пад Нясьвіжам. Бацька і маці ягоныя былі настаўнікамі, і хлопец зь дзяцінства размаўляў з маці па-француску (у часы ваеннага ліхалецьця юнаку, закінутаму на чужыну, прыдаліся гэтыя веды). Пасьля школы скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю, дзе, як і бацька, вучыўся на настаўніка матэматыкі. Сам айцец кажа, што сэмінарыя дала яму “ня толькі грунтоўныя веды, але зрабіла перакананым беларусам на ўсё жыцьцё”.

У час вайны, яшчэ падлеткам, Аляксандар узначаліў мясцовае аддзяленьне Саюзу Беларускае Моладзі. У 1944 г. Аляксандар, як шмат хто зь ягоных раўналеткаў, далучаецца да Беларускае Краёвае Абароны. Праз год ён будзе стаяць у ахове Другога ўсебеларускага кангрэсу ў Менску. Аляксандру не было яшчэ 18 гадоў, калі жаўнеры Беларускай Краёвай Абароны былі скіраваныя на Заходні фронт, у Францыю. Там ён зь сябрамі далучыўся да Руху Супраціўленьня. Пазьней Аляксандру давялося ваяваць у Італіі ў складзе арміі генэрала Андэрса, дзе ён быў паранены. Айцец мае ўзнагароды за змаганьне з фашызмам, але гаварыць пра гэта ня любіць, бо, зь ягоных словаў, “вайна — гэта нялюдзкае і страшнае”.

Па вайне савецкая Беларусь, дзе разгарнуліся рэпрэсіі, была для яго закрытая. Айцец гаворыць цяпер з іроніяй: “У нас не было тады выбару: Ангельшчына або Беларусь. Мне даводзілася выбіраць Ангельшчыну або Салаўкі. Я падумаў, што ў Ангельшчыне будзе крыху выгадней”.

У Брытаніі, дзе айцец апынуўся па вайне, ён за некалькі месяцаў самастойна авалодаў ангельскай мовай і паступіў у Лёнданскі ўнівэрсытэт на аддзяленьне матэматыкі. Якраз тады пачынае фармавацца айцова адкрытасьць да сьвету, да сусьветнае культуры, што надае ягонай унікальнай эрудыцыі эўрапейскі кшталт. Гады самаадукацыі далі яму грунтоўныя веды з сусьветнай гісторыі й культуры, веды, што і цяпер уражваюць ягоных суразмоўцаў.

У 1946 г. Аляксандар Надсан стаецца адным са стваральнікаў Згуртаваньня беларусаў Вялікае Брытаніі, найстарэйшай зь дзейных цяпер беларускіх арганізацыяў у замежжы. Таксама ён удзельнічае ў працы Беларускага акадэмічнага каталіцкага аб’яднаньня “Рунь”, што гуртавала інтэлектуальную беларускую моладзь у Заходняй Эўропе й ЗША.

У 1947 г. у Лёндане ствараецца Беларуская каталіцкая місія. Будучы біскуп Часлаў Сіповіч, які стаяў ля яе вытокаў, стаўся для Аляксандра найбольшым духоўным аўтарытэтам і паўплываў на ягоны далейшы жыцьцёвы шлях. “Пад ягоным уплывам у мяне нарадзілася жаданьне прысьвяціць жыцьцё на службу Богу сярод свайго народу”, — кажа айцец. Увосень 1953 г. А.Надсан едзе ў Рым, дзе праводзіць наступныя шэсьць гадоў у Грэцкай калегіі. У калегіі вучыліся румыны, італа-альбанцы, сырыйцы. Яны размаўлялі між сабою па-грэцку, ведалі італійскую, а ў Грыгарыянскім унівэрсытэце вучыліся на лаціне. Менавіта там айцец сутыкнуўся з разнастайнасьцю нацыянальных традыцыяў у Царкве. Ён казаў пасьля, як глыбока яго ўразіла тое, што студэнты зь іншых Цэркваў маглі пры нагодзе маліцца па-свойму. Для яго ж, беларуса, “сваёй” моваю набажэнства была царкоўнаславянская. З часу навучаньня ў Грэцкай калегіі вынес айцец думку пра пераклад усходніх літургічных тэкстаў з грэцкай мовы на беларускую — працу, якую ён уважае цяпер за найважнейшае зьдзяйсьненьне ў сваім жыцьці.

Высьвячаны на сьвятара ён быў 23 лістапада 1958 г. і ў наступным годзе вярнуўся ў Лёнданскую місію.


1

2

3

Аляксандр Надсан :: Publications
Праца прысьвечаная гісторыі кляштару беларускіх айцоў марыянаў у Друі ў пэрыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай і рэлігійнай сытуацыі ў Заходняй Беларусі, а таксама ватыканскай усходняй палітыкі. Разглядаюцца прычыны, з якіх кляштар ня змог зрабіць свой унёсак у справу адраджэньня Грэка-Каталіц-кай царквы ў Беларусі і ня здолеў стаць цэнтрам беларускага духоўнага жыцьця для каталікоў рымскага (лацінскага) а[...] »»»
The book by Rev. Alyaksandr Nadsan recounts the story of Cheslau Sipovich (1914-1981), the first Belarusian Greek Catholic priest of the 20th century. The author examines the priest’s biography in the context of religious, cultural and political developments that had an effect on Belarusians. Does not only the broader context give an opportunity to identify Sipovich’s life and career landmarks, but it also gives an idea of political and other circumstances[...] »»»
ARCHE, 03(17)2001
* Палеміка * Андрэева Юлія, Легенда пра Вялікае Княства * Бізяева Аліса, Пачаткі беларускай сеціратуры * Булгакаў Валерка, Эканамічны нацыяналізм супраць культурнай экспансіі * Глёбус Адам, Хайку, напісаныя на дарогах * Дубавец Сергей, Апошняе слова Алеся Адамовіча * ЗНАТКЕВІЧ АЛЯКСЕЙ, Любымі даступнымі сродкамі * Надсан Аляксандр, Скарына і ананасы * Сагановіч Генадзь, Вайна з беларускай гісторыяй * Фадзееў Аля[...] »»»