Аляксандр Краўцэвіч

Нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Гарадзенскі тэхнікум фізічнай культуры, вучоба ў якім планавалася як першы этап падрыхтоўкі да кар’еры ваеннага марака. Аднак пасля заканчэння тэхнікума планы памяняліся. Дыплом з адзнакай дапамог паступіць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэту.

Пад час навучання ва ўніверсітэце (1976 – 1981 г.) сфармаваліся навуковыя інтарэсы – цікавасць да археалогіі і гісторыі сярэднявечнай Беларусі, а таксама грамадская пазіцыя, менавіта, удзел у працы на беларускае культурнае адраджэнне. І тое і другое адбывалася пад непасрэдным уплывам вядомага археолага і палітыка Алега Трусава, які стаў для студэнта з правінцыі настаўнікам у навуцы і жыцці. Дзякуючы Алегу Трусаву адбылося свядомае вяртанне да беларускай мовы і культуры пасля перапынку, выкліканага пераездам па заканчэнні вясковай беларускай школы ў русіфікаваны горад.

У час летніх вакацый выязджаў у складзе студэнцкага будаўнічага атрада на будаўніцтва 4-га калійнага заводу ў Салігорску (1978 г.), а пазней (1979, 1980 г.) на будову Байкала-Амурскай магістралі (Якуція). Ад 1980 г. пачаўся актыўны ўдзел у археалагічных экспедыцыях Беларускага Рэстаўрацыйна-праектнага інстытута (кіраўнік Алег Трусаў). Гэтыя экспедыцыі, якія цягнуліся па чатыры-пяць месяцаў ад вясны да восені, сталі для некалькіх сотняў студэнтаў розных беларускіх вучэльняў не толькі добрай археалагічнай практыкай, але адначасова школай беларускасці і месцам адпачынку ад савецкага таталітарызму і будзённай шэрасці канцавога перыяду брэжнеўскай эпохі.

Пасля заканчэння універсітэту ў 1981 г., дзякуючы дыплому з адзнакай, з’явілася магчымасць паступлення ў аспірантуру без неабходнага ў такіх выпадках двухгадовага працоўнага стажу. Навучанне ў аспірантуры (1981 1984 г.) Інстытута археалогіі АН СССР у Маскве стала выдатнай прафесыйнай школай, дзякуючы беспасрэдным кантактам з многімі вядомымі вучонымі: Леанідам Аляксеявым, Святланай Плятнёвай, Валянцінам Сядовым, Расціславам Разенфельдам, Даротай Беленькай. Падрыхтоўкай кандыдацкай дысертацыі “Гарады і замкі Беларускага Панямоння 14 – 17 стст. (планіроўка, культурны слой)” кіраваў акадэмік Барыс Рыбакоў (абарона адбылася ў тым жа Інстытуце ў сакавіку 1988 г.).

Пасля заканчэння аспірантуры пачалася праца: у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі (1985 1987 г.), потым у Беларускім Рэстаўрацыйна-праектным інстытуце (начальнік аддзела архітэктурна-археалагічных даследаванняў, 1987 – 1990 г.), у архітэктурна-рэстаўрацыйным кааператыве “Арк” (загадчык аддзела археалогіі, 1991 – 1993 г.), на пасадзе намесніка Старшыні Дзяржаўнай інспекцыі аховы гісторыка-культурнай спадчыны (1993 г.), першага прарэктара Гарадзенскага дзяржуніверсітэту (1994 – 1995 г.). Увесь гэты час займаўся навуковай дзейнасцю, выдаў некалькі кнігаў.

У сакавіку 1995 г. па прычыне змены палітычнай сітуацыі ў краіне адыйшоў з пасады прарэктара і паступіў у дактарантуру БДУ (1995 – 1998 г.). У 1996 г. перарваў навучанне ў дактарантуры ў сувязі з навуковай стажыроўкай у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (люты 1996 – травень 1997 г., кіраўнік – прафесар Ежы Выразумскі). За час гэтай стажыроўкі быў падрыхтаваны асноўны тэкст доктарскай дысертацыі “Вялікае Княства Літоўскае ў другой палове 13 – пачатку 14 ст.: генезіс дзяржавы па пісьмовых і археалагічных крыніцах”. Абарона дысертацыі адбылася 4 снежня 1998 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.

З 1999 г. пачаліся рэгулярныя выклады ў польскіх вышэйшых вучэльнях. У 2001 г. абраны Старшынёй выканкама Рады Беларускага Гістарычнага Таварыства. Ад 1998 г. распачаў і працягваю рэдагаваць выданне ў Гародні навуковага гістарычнага і краязнаўчага часопіса “Гістарычны Альманах”.

Ад лютага 2005 г. сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.


1

2

Аляксандр Краўцэвіч :: Выданьні
7-я кніга серыі «Гарадзенская бібліятэка». Яна складаецца з трох навэлаў гісторыка Алеся Краўцэвіча, прысвечаных археалагічным даследванням сярэднявечнай Гарадзеншчыны, гарадзенскаму Старому Замку, вялікаму князю Вітаўту, які сваю кар’еру пачынаў у нашым горадзе. Гэта першая, падобнага кшталту, кніга прысвечаная Гародні. »»»
Цікавыя асобы, іх творчы шлях, жыццёвыя прынцыпы і стаўленне да людзей, мары і першае каханне. Пра ўсё гэта пагутарым шчыра, седзячы на канапе з кубачкам гарбаты ў руках. Нязмушаная хатняя абстаноўка і ціхая музыка… Што можа быць лепш для шчырай размовы на самыя розныя тэмы? Аляксандр Краўцэвіч - нарадзіўся 13 верасня 1958 г. у вёсцы Лупачы Мастоўскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і настаўніцы і селяніна. Пасля заканчэння васьмігодкі ў 1973 г. паступіў у Г[...] »»»
Даследаванні гісторыкамі постацяў, а таксама лёсаў кіраўнікоў дзяржаў сталі апошнім часам надзвычай папулярнымі. Дарэчы, Беларуская гісторыя зараз таксама мае значныя зрухі ў гэтым напрамку. Да прыкладу, варта ўзгадаць асобу Міндаўга - першага князя Вялікага княства Літоўскага. Размова ідзе пра Алеся Краўцэвіча і яго кнігі "Міндаўг. Пачатак вялікага гаспадарства". Аўтар пачынае сваё даследаванне даволі спрэчна, кажучы, што пагроза мангола-татар стала для П[...] »»»
Зборнік складаецца з артыкулаў, прысвечаных гісторыі, археалогіі і культуры Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ў сярэднявечны перыяд і новыя часы. Пераважная большасць матэрыялаў датычыцца разнастайных праблем мінулага Беларусі. Зборнік рэкамендуецца спецыялістам - гісторыкам, археолагам, мастацтвазнаўцам, а таксама шырокаму колу чытачоў - студэнтам, настаўнікам, краязнаўцам. »»»
Праблема ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага - адна з самых важных у гісторыі Беларусі, паколькі ў гэтай дзяржаве адбылося фарміраванне беларускага народа. Кніга складаецца з аналізу беларускай, польскай, летувіскай, расейскай і інш. гістарыяграфій генезы ВКЛ і аўтарскай версіі ўзнікнення беларуска-літоўскага гаспадарства. Аўтар прыйшоў да высновы, што ўтварэнне названай дзяржавы было праявай і арганічнай часткай буйнейшай з'явы ў гісторыі Беларусі - пра[...] »»»
У даўнія часы нашыя продкі, каб бараніцца ад ворагаў, збудавалі мноства замкаў. Чаго-чаго, а ворагаў тады хапала. Шмат разоў прыходзілі па здабычу на нашу зямлю немцы-крыжакі, крымскія татары, маскавіты, шведы. Найбольш магутныя замкі ўзводзіліся на граніцах у самых небяспечных месцах, вось як у Полацку, Віцебску або Смаленску, Мсціславе ці Оршы. Гэтыя гарады знаходзіліся каля ўсходняй мяжы Беларусі і на выпадак вайны з Маскоўскай дзяржавай мелі вялікія і [...] »»»
Тэўтонскі ордэн моцна паўплываў на гістарычны лёс Беларусі. Самыя цесныя адносіны з ім у Вялікага Княства Літоўскага пачаліся з 80-х гадоў XIV ст. і працягваліся больш за стагоддзе, да пачатку XV ст. Гэтыя адносіны нельга назваць добрасуседскімі. Хутчэй мела месца зацятая барацьба, у якой абодва бакі адстойвалі свае жыццёвыя інтарэсы. Мы ніколькі не сумняваемся, што справядлівасць у гэтай амаль безупыннай вайне была на баку нашых продкаў. Прышэльцамі і зах[...] »»»
Кніга расказвае аб звычайных на першы погляд рэ-чах — місках, талерках, кафлі, падкоўках і г. д. Але зро-блены яны 400—500 гадоў назад. Праз іх вывучэнне здабываюцца звесткі аб развіцці рамяства, гандлю, аб эканамічных адносінах у старажытным грамадстве, аб духоўнай культуры нашых продкаў. Прызначана вучням сярэдняга і старэншага узросту. »»»
* Братэрства на розны лад. Гутарка журналісткі Алены Шуваевай-Петрасян з пісьменьнікам Васілём Якавенкам. * Размова пра кнігу Дзьмітрыя Плакса “Трыццаць тэкстаў”. * Творы і пераклады пераможцаў літаратурнага конкурсу, прысьвечанага памяці Карласа Шэрмана. * Я ў доме гэтым сам ня свой... Гутарка Андрэя Масквіна з Анатолем Вярцінскім. * Арлоў Уладзімер, Пазнаю сябе ў сыне. * Джонсан-Тэкэянўакей Паўлін, Легенды Ванкувера. * Дрань[...] »»»
* Bernacki Bartłomiej, Prasowa kampania propagandowa na rzecz kolektywizacji rolnictwa w zachodnich obwodach BSRR w latach 1939-1941 * Białokur Marek, Białorusini w myśli politycznej Joachima Bartoszewicza * Dmitruk Stefan, Recenzje, konferencje: Mironowicz Antoni, Sylwester Czetwertyński, biskup białoruski, Białystok 2004 * Fionik Doroteusz, Kler parafialny Kościoła wschodniego w powiecie bielskim w 1816 roku * Gajdka Krzysztof, Nowe p[...] »»»
Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя