Аксана Спрынчан

Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт.С.”(art-s.by). Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці. Скончыла СШ № 28 г. Мінска, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі Калегіюм (2005). З 1998 працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя” імя Петруся Броўкі. З 2006 у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. З 2007 у дэкрэтным адпачынку, гадуе дачку Альжбэту, дзякуючы чаму пачала пісаць творы для дзяцей. Рэдактар часопісаў “Паміж” № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі “Паэтычны чацвер” (газета “Голас Радзімы”. З 2001 у аб’яднанні “Літаратурнае прадмесце”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2005).

Аўтар кніг паэзіі “Вершы ад А.” (2004), “ЖываЯ” (2008), SMS-п’есКІ з антрактам-размовай праз тэлефон “Дарога і Шлях” (2009, з Алесем Анціпенкам).

Пісаць вершы пачала 13 красавіка 2000 года. Першыя вершы надрукаваныя ў газеце “Сафійская крыніца” ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч).

У 2007 у часопісе “Дзеяслоў” выйшла “беларуская энцыклапедыя пачуццяў” “Хата для Моўчы”, напісаная ў выглядзе энцыклапедычных артыкулаў з рэдакцыйнай калегіяй, навукова-рэдакцыйнай радай, навуковымі кансультантамі, са сваёй сістэмай спасылак, курсіваў і скарачэнняў, са сваёй літаратурай паводле тэмы і г.д. “Хата для Моўчы” ўвайшла таксама ў зборнік сучаснай жаночай прозы “Пакахай мяне, калі ласка” (2009).

Друкавалася ў часопісах “Архэ”, “Вожык”, “Дзеяслоў”, “Крыніца”, “Маладосць”, “Нёман”, “Паміж”, “Першацвет”, “Полымя”, “Тэрмапілы”, газетах “Голас Радзімы”, “Літаратура і мастацтва”, “Наша Ніва”, у калектыўных зборніках і інш.

Спецыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі “Садружнасць дэбютаў” “За філасофскую лірыку” (2008). Калекцыянуе жабак, якіх лічыць сімвалам Беларусі. Фотааматар. Гаспадыня Лысай Гары. ЗакаханаЯ.

Аксана Спрынчан :: Выданьні
Дарога і Шлях жывуць у чаканні таго, хто імі пройдзе. Скрыжоўваючыся і разбягаючыся, яны лучаць і аддаляюць. Яны натхняюць і стамляюць. Урэшце, робяць прысутнымі кожнага з нас. SMS-п'есКА “Дарога і Шлях” — дыялог філосафа і паэткі, у якім па-за чаканнямі і думкамі, пачуццямі і каханнем хаваецца “спакуса быць жывым”. Гэта новая форма тэатра, у якім ролю дзейнай асобы можа выканаць толькі яна сама. »»»
Вершы ў новай кнізе Аксаны Спрынчан вызначаюцца істотнасцю перажытай і ў той жа час лёгкай, у пэўным сэнсе летуценнай думкі, гарманічным спалучэннем традыцыйнага і наватарскага. Аўтарка пашырае арэал прысутнасці ў сучасным літаратурным жыцці візуальнай паэзіі і паэзіі імгненняў-вечнасці. »»»
Паэзія Аксаны Спрынчан асацыятыўна-філасофская. У творчасці паэтэсы гарманічна пераплятаюцца летуценне і драматычная калізія, пачуцціковасць і інтэлектуальнасць, тадыцыя і эксперымент. »»»
* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага і Севярына Квяткоўскага. * Вераціла Сяргей, Такое сямейнае шчасьце. * Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы. * Гілевіч Ніл, У смузе вечаров[...] »»»
* «Мільярд удараў». Размова пра кнігу Юрыя Станкевіча * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед. * Васючэнка Пятро, Ад тэксту да філалагемы. Роздум пра літаратуру і жыцьцё... * Гілевіч Ніл, Як Бог на небе… * Дзьмітрыеў Генадзь, Хроніка непрыкаянай душы * ЖЫБУЛЬ ВІКТАР, Завугольле экзістэнцыі * Іпатава Вольга, Знак Вялікага магістра * Карп Алена, Культ асобы. Нататкі пра кнігу Веры Бур[...] »»»
Маладосць, 02(651)2008
* Каляндар «МАЛАДОСЦІ». Люты * СЛОВЫ РОДНАЙ МОВЫ ЗАХОЎВАЕ СЭРЦА. («Вы нам пісалі») * ТАК, ЯК МЫ ЁСЦЬ (Наталля Пушкарова, Яраш Малішэўскі, Алесь Наркевіч, Ганна Урбан, Раман Яраш) * АНДРЫЕЎСКІ Васіль, Вершы * БАРАВІКОВА Раіса, Двое на востраве, які адплыў у нябёсы * БЕЛАЗЕРСКАЯ Ганна, Калі крылы * БУРДЗЯЛЁВА Ірына, Свае і чужыя Дуніна-Марцінкевіча * Васючэнка Пятро, Трэці семестр * ДАМАШЭВІЧ Уладзімір, Дзённікавыя нат[...] »»»
* «Янкі, альбо астатні наезд на Літве» Размова пра кнігу Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча * АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Вытокі прыгажосьці. Нататкі пра чытаньне кніг * Блакіт Валянцін, Уваскрасеньне ўчарашняга дня. Лірычна-дакументальны расповед * Вішнёў Зміцер, Караваны слоў * Гібок-Гібкоўскі Алесь, Раман з рэвалюцыяй. Спроба кароткага экскурсу ў нядаўнюю гісторыю * Гізун Алесь, У чаканьні Калядаў * ЖУКОВІЧ Васіль, Загадка кла[...] »»»
Полымя, 10(936)2007
* Дзядоўнік на Парнасе. * Метрыка літаратурная. * Алейнік Лада, «Майстар-клас» дэбютанта. * Андраюк Серафім, Біяграфія ў трагічным гістарычным кантэксце * Бадак Алесь, Паэт з планеты хараства. * Бельскі Алесь, Неадлучная ад традыцыі. * Гніламёдаў Уладзімір, Вяртанне. Сямейная хроніка * ДАНІЛЕНКА Міхась, Два апавяданні * Зэкаў Анатоль, «Жыві, глядзі на белы свет...» * КАТЛЯРОЎ Ізяслаў, «Вышыня, што стала глыбінёю[...] »»»
ARCHE, 04(55)2007
* АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, Я — сьведка * АНЦІПЕНКА АЛЕСЬ, Структурныя зрухі мэдыйнага поля * АНЦІПЕНКА АЛЕСЬ, СПРЫНЧАН АКСАНА, Дарога і шлях * Вашкевіч Андрэй, Нашы сьцягі над Заходняй * ГАНСЭН ІМКЕ, Прастора беларускага палітычнага дыскурсу і ягоныя візуальныя ды пэрфармацыйныя элемэнты * ГАПЕЕВА Вольга, Літаратура мужчынскага роду * ГАРАЧКА УСЕВАЛАД, Сьвята вайны * ЁФЭ ГРЫГОРЫ, Беларусь: дзяржава, але яшчэ ня нацыя * ЖБАНК[...] »»»
* Багдановіч Ірына, ТОЙ САМЫ ГОСЬЦЬ * Бензярук Расціслаў, СЛОВА * Буйнюк Юрка, У НОТАХ БОЛЮ * Дашына Ярына, ВОПІСЬ ЖЫЦЦЯ * Друк Галіна, З жывых крыніц народных сказаў * Дубоўка Уладзімір, “Я казаў вам шчырую праўду пра той час” * Каско Алесь, ХВІЛІНЫ АДЧАЮ І ГНЕВУ * Конан Уладзімір, Талент настаўніка – ад Бога і для народа * Ліс Арсень, Як малітва аб волі * Ляхновіч Павел, ПАЭТЫЧНЫ ПРАКТЫКУМ * Ляхновіч Паве[...] »»»
Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя