У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў

Наш слынны пісьменнік Янка Брыль казаў: “Уважлівае, зацікаўленае знаёмства з добра, з адборнага зерня складзенай анталогіяй паэзіі аднаго народа ці народаў некалькіх дае магчымасці і права сказаць, што ты тую паэзію пазнаў, няхай не поўнасцю колькасна, але па якасці дастаткова”.

Мне падаецца, што гэтая думка не менш справядлівая ў дачыненні да анталогіяў афарызмаў – зазвычай плёну шматвяковага роздуму лепшых, выбітных прадстаўнікоў таго ці іншага народу.

І беларускі народ тут не выключэнне. Многія пакаленні беларусаў фармулявалі сваё бачанне жыцця ў сціслыя, але змястоўныя формы, перададзеныя наступнікам ці ў радках літаратурнага твора, асабістага дзённіка, ці ліста, ці даўняй палымянай прамовы, альбо народнай песні, прыказкі, прымаўкі.

Учытайцеся ў шматсотгадовы надпіс на муры старадаўняга дома ў беларускім мястэчку Мір – і вы мяне зразумееце:

Для сябе будую дом.
Табе, нашчадак, у добры дар.
Калі падабае – прымі з удзячнасцю.
Калі дрэнны – збудуй новы.
(1609 год)

Тут – мудрасць, тут – гонар, тут – краса. У гэтым беларускім афарызме, здаецца, сама душа нашага народу – працалюбівага, гордага, зычлівага.

Зборнікі афарызмаў (у тым ліку літаратурных) з’яўляюцца адным з індыкатараў засваення ўласнай культуры. Да жалю, мне не даводзілася гартаць падобныя беларускія зборнікі, за выключэннем невялічкай (выдадзенай дзясяткі гадоў таму) кніжачкі літаратурных афарызмаў Фёдара Янкоўскага – дарэчы, лінгвіста, “майстра дэталі і слова, пісьменьніка тонкага густу” (Павел Місько). Між іншым, нядаўна прачытаў, што мараю Фёдара Янкоўскага было скласці вялікую кнігу афарызмаў…

Нераспрацаванасць тэмы беларускай афарыстыкі і падштурхнула мяне ў 2002 годзе да ўкладання адпаведнай уласнай калекцыі.

Канцэпцыя калекцыі афарызмаў наступная: цытаты з аўтараў, знакавых, на маю думку, для Беларусі, аўтараў, імёны якіх ужо сталі гісторыяй і выпрабаваны часам, аўтараў самага шырокага спектру: ад пісьменнікаў і мастакоў да дзяржаўных дзеячаў, навукоўцаў, выбітных прафесіяналаў сваёй справы.

На сёння сабрана каля паўтары тысячы афарызмаў ста трыццаці асобаў гісторыі, літаратуры, культуры Беларусі. Працоўная назва зборніка: “У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў”.

Хацелася б па меры сваіх сціплых магчымасцяў дапамагчы неабыякавым чытачам адкрыць для сябе тое, што калісьці было адкрыццём для мяне.

Ладную частку напрацаванага (выбарку афарызмаў па 25 аўтарскіх пазіцыях) прапаную чытачам старонкі “Камунікат”- для спробы на смак, для роздуму.

Зміцер Цехановіч

 

:: У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча ::

Колас Якуб (03.11.1882 – 13.08.1956) (0)

09-09-2011, 07:25

Класік сусветнай літаратуры Шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслівымі. Шчасце – гэта гармонія. Жыві і з Богам разжывайся. Свая зямля – вось што аснова! Зямля (...) Болей »

Мележ Іван (08.02.1921 - 09.08.1976) (0)

09-09-2011, 11:25

Народны пісьменнік Іван Мележ пра сябе: «Чым слабей туліла мяне да сябе жыццё, тым мацней я за яго трымаўся, тым больш салодкім яно здавалася мне. Я адужваў усе цяжкасці ў імя будучыні, у імя жыцця». (...) Болей »

Мельхісэдэк Мітрапаліт (15.11.1879 – 17.05.1931) (0)

07-09-2011, 21:14

Праваслаўны святар, царкоўны дзяяч Любоў да Бога і блізкіх складае сутнасць хрысціянскай маральнасці. Падыходзьце з поўным спакоем, самавалоданнем і хрысціянскаю пакорлівасцю да развязання (...) Болей »

Міндоўг (~1195 — 12.09.1263) (0)

09-09-2011, 07:18

Першы і апошні кароль Вялікага Княства Літоўскага Вечнае жыццё ёсць дастатковай платаю. Зычліва і ахвотна чыніце ласку. Між усіх цнотаў больш прыемная Богу тая, якая скіраваная на карысць душаў.(...) Болей »

Мулявін Уладзімір (12.01.1941 — 26.01.2003) (0)

09-09-2011, 21:09

Лідэр і заснавальнік легендарнай фолк-рок-групы “Песняры” Уладзімір Мулявін пра сябе і пра “Песняры”: «Мая задача была, каб беларускую песню ведалі ўсе і любілі. І я хачу, каб былі прадаўжальнікі. Фактычна (...) Болей »