У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча

У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў

Наш слынны пісьменнік Янка Брыль казаў: “Уважлівае, зацікаўленае знаёмства з добра, з адборнага зерня складзенай анталогіяй паэзіі аднаго народа ці народаў некалькіх дае магчымасці і права сказаць, што ты тую паэзію пазнаў, няхай не поўнасцю колькасна, але па якасці дастаткова”.

Мне падаецца, што гэтая думка не менш справядлівая ў дачыненні да анталогіяў афарызмаў – зазвычай плёну шматвяковага роздуму лепшых, выбітных прадстаўнікоў таго ці іншага народу.

І беларускі народ тут не выключэнне. Многія пакаленні беларусаў фармулявалі сваё бачанне жыцця ў сціслыя, але змястоўныя формы, перададзеныя наступнікам ці ў радках літаратурнага твора, асабістага дзённіка, ці ліста, ці даўняй палымянай прамовы, альбо народнай песні, прыказкі, прымаўкі.

Учытайцеся ў шматсотгадовы надпіс на муры старадаўняга дома ў беларускім мястэчку Мір – і вы мяне зразумееце:

Для сябе будую дом.
Табе, нашчадак, у добры дар.
Калі падабае – прымі з удзячнасцю.
Калі дрэнны – збудуй новы.
(1609 год)

Тут – мудрасць, тут – гонар, тут – краса. У гэтым беларускім афарызме, здаецца, сама душа нашага народу – працалюбівага, гордага, зычлівага.

Зборнікі афарызмаў (у тым ліку літаратурных) з’яўляюцца адным з індыкатараў засваення ўласнай культуры. Да жалю, мне не даводзілася гартаць падобныя беларускія зборнікі, за выключэннем невялічкай (выдадзенай дзясяткі гадоў таму) кніжачкі літаратурных афарызмаў Фёдара Янкоўскага – дарэчы, лінгвіста, “майстра дэталі і слова, пісьменьніка тонкага густу” (Павел Місько). Між іншым, нядаўна прачытаў, што мараю Фёдара Янкоўскага было скласці вялікую кнігу афарызмаў…

Нераспрацаванасць тэмы беларускай афарыстыкі і падштурхнула мяне ў 2002 годзе да ўкладання адпаведнай уласнай калекцыі.

Канцэпцыя калекцыі афарызмаў наступная: цытаты з аўтараў, знакавых, на маю думку, для Беларусі, аўтараў, імёны якіх ужо сталі гісторыяй і выпрабаваны часам, аўтараў самага шырокага спектру: ад пісьменнікаў і мастакоў да дзяржаўных дзеячаў, навукоўцаў, выбітных прафесіяналаў сваёй справы.

На сёння сабрана каля паўтары тысячы афарызмаў ста трыццаці асобаў гісторыі, літаратуры, культуры Беларусі. Працоўная назва зборніка: “У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў”.

Хацелася б па меры сваіх сціплых магчымасцяў дапамагчы неабыякавым чытачам адкрыць для сябе тое, што калісьці было адкрыццём для мяне.

Ладную частку напрацаванага (выбарку афарызмаў па 25 аўтарскіх пазіцыях) прапаную чытачам старонкі “Камунікат”- для спробы на смак, для роздуму.

Зміцер Цехановіч

 

:: У прытчах затоена мудрасць: калекцыя афарызмаў Зьмітра Цехановіча ::

Абуховіч Альгерд (25.07.1840 – 10.08.1899) (0)

07-09-2011, 20:05

Паэт, перакладчык Хоць галодзен – я свабодзен. На свабодзе прападу, А ў няволю не пайду! Буду вольным ваўкалакам, Ты ж на прывязі сабакам! Перш за ўсё трэба… спазнаць сябе. Сколькі ж гэта дзядоў (...) Więcej »

Багдановіч Максім (09.12.1891 – 25.05.1917) (0)

15-06-2011, 12:19

Паэт, перакладчык, крытык і гісторык літаратуры Антон Луцкевіч пра Максіма Багдановіча: “Як у летні гарачы дзень у крыштальна чыстай вадзе асвяжаецца нашае цела, так асвяжае душу паэзія Максіма (...) Więcej »

Беларуская народная мудрасць (0)

07-09-2011, 22:05

З надпісу на старым доме ў Міры: Для сябе будую дом, табе, нашчадак, у добры дар. Калі падабае – прымі з удзячнасьцю, Калі дрэнны – збудуй новы. /1609 год/ Са збору Максіма Танка: Паміраць збірайся, (...) Więcej »

Брыль Янка (04.08.1917- 24.07.2006) (0)

07-09-2011, 20:13

Пісьменнік Ніл Гілевіч пра Янку Брыля: “Шчодрасць ва ўсім – і душы, і мовы – галоўнае ў Брыля” (1964 год) Уважлівае, зацікаўленае знаёмства з добра, з адборнага зерня складзенай анталогіяй паэзіі (...) Więcej »

Волян Андрэй (1530 — 06.01.1610) (0)

07-09-2011, 20:23

Палітычны дзеяч, філосаф, ідэолаг Вельмі добра, калі чалавек спалучае ў сабе жвавасць дасціпнага розуму і цвёрдую непахіснасць волі. Усякая чалавечая супольнасць ствараецца, галоўным чынам, (...) Więcej »

Poprzednia 1 2 3 4 5 Następna