Адамовіч Алесь

Адамовіч Алесь, нарадзіўся 03.09.1927 г. у вёсцы Канюхі Капыльскага раёна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

З 1928 г. сям'я пражывала ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. У 1942 г. ён, вучань сярэдняй школы, - сувязны, з 1943 г. - баец партызанскага атрада імя Кірава Менскага злучэння. У 1944-1945 гг. - студэнт Ленінагорскага горна-металургічнага тэхнікума (Алтайскі край). У 1945-1950 гг. вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1953 г. скончыў аспірантуру пры ўніверсітэце і працаваў там жа на кафедры беларускай літаратуры. У 1954-1962 гг. і з 1967 г. - навуковы супрацоўнік, у 1976-1983 гг. - загадчык сектара літаратурных узаемасувязей Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1962-1966 гг. вучыўся на Вышэйшых сцэнарных курсах у Маскве, у 1964-1966 гг. выкладаў беларускую літаратуру ў Маскоўскім дзяржаўным унівесітэце. З 1966 г. зноў працаваў у Інстытуце літаратуры. У 1982 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXVII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. З 1987 г. - дырэктар навукова-даследчага Інстытута кінамастацтва ў Маскве. Народны дэпутат СССР (1989). Член-карэспандэнт АН БССР, доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1957 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.

Як крытык і літаратуразнавец выступае ў друку з 1950 г. Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар навуковых прац «Шлях да майстэрства: Станаўленне мастацкага стылю К.Чорнага» (1958), «Культура творчасці» (1959), «Беларускі раман» (1961), «Становленне жанра: Белорусский роман» (Масква, 1964), «Маштабнасць прозы» (1972), «Горизонты белорусской прозы» (Масква, 1974), «Здалёк і зблізку: Беларуская проза на літаратурнай планеце» (1976), «Кузьма Чорный: Уроки творчества» (Масква, 1977), «Лев Толстой и белорусская литература: Война и человек» (1978, даклад на VIII Міжнародны з'езд славістаў), «Літаратура, мы і час» (1979), «Браму скарбаў сваіх адчыняю...» (1980), «О современной военной прозе» (Масква, 1981), «Война и деревня в современной литературе» (1982), альбома «Сказ пра Івана Мележа» (1984), брашуры «Литература и проблемы века» (Масква, 1986), кніг літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Выбери - жизнь» (1986), «Ничего важнее» (Масква, 1985), «Додумывать до конца» (Масква, 1988), «Отвоевались!» (Масква, 1990).

Выйшлі раман «Война под крышами» (1960), які разам з раманам «Сыновья уходят в бой» склалі дылогію «Партизаны» (1963, па сцэнарыю пісьменніка пастаўлена аднайменная кінадылогія, 1970), «Хатынская аповесць» (Масква, 1972; на беларускай мове ў 1976, інсцэніравана ў 1977), аповесці «Асия. Последний отпуск» (1975), «Каратели: Радость ножа, или Жизнеописание гипербореев» (1981), «Последняя пастораль» (часопіс «Новый мир», 1986). У 1985 г. на кінастудыі «Мосфильм» пастаўлены двухсерыйны мастацкі фільм «Иди и смотри» (сцэнарый А.Адамовіча і Э.Клімава, апублікаваны ў 1986, у аснову якога пакладзены «Хатынская аповесць» і «Каратели...»). Фільм заняў першае месца на Сусветным кінафестывалі ў Маскве (1985), узнагароджаны залатым прызам. У 1987 г. выйшла кніга апавяданняў і эсэ «Моление о будущем». Адзін з аўтараў дакументальных кніг «Я з вогненнай вёскі...» (з Я.Брылём, У.Калеснікам, 1975) і «Блокадной книги» (з Д.Граніным, Масква, 1979, 2-е, поўнае выданне, у перакладзе на беларускую мову ў 1985). У 1977 г. выйшаў Збор твораў у 2-х, у 1981-1983 гг. - у 4 тамах.

Лаўрэат прэміі Міністэрства абароны СССР (1974) і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1976) - за «Хатынскую аповесць».

Крыніца: Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік

 

Адамовіч Алесь :: Publikacje

Адамовіч Алесь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Адамовіч Алесь

Аднойчы, яшчэ ў часы Каіна, стаўшы на «сцяжыну вайны», чалавек асуджаны зноў і зноў паўтараць свой сумны вопыт і спрабаваць вырашаць свае праблемы з дапамогай сілы. Алесь Адамовіч, празаік, крытык, вучоны, кінасцэнарыст, публіцыст, грамадскі дзеяч, які ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры як аўтар твораў пра вайну, заўсёды помніў пра гэта. Аднак няўжо зло непазбежнае і вечнае? Розум і сумленне пісьменніка-гуманіста не маглі згадзіцц... Więcej »


Адамовіч Алесь, Имя сей звезде Чернобыль

Имя сей звезде Чернобыль

Адамовіч Алесь

W przededniu dwudziestej rocznicy katastrofy w czarnobylskiej elektrowni atomowej, wydana została książka białoruskiego pisarza Alesia Adamowicza „Imia siej zwiezdie Czernobyl”. Ból i współczucie dla strasznego losu, który stał się udziałem Białorusi w wyniku „zwycięstwa” radzieckiej nauki, zawarte zostały w listach, notatkach, wystąpieniach Alesia Adamowicza, w ostatnich latach życia skupionego na tragedii czarnobylskiej, która boleśni... Więcej »»


Адамовіч Алесь, Vixi

Vixi

Скончаныя разьдзелы незавершанай кнігі

Адамовіч Алесь

1943 год, перадасеньнія дажджы прыбілі летнюю суш, зжылі прыдарожную гразюку з пажоўклай травы, але сьпёка вярнулася, я ляжу ля дарогі, локцяжі падціснуўшы вінтоўку, з боку Казловіч вядуць палонных немца і ўласаўца (ва ўласаўца мундзір жаўцейшы за нямецкі, мусіць, з запасаў вугорскай або чэхаславацкай арміі), бабы з нашае Ерукаўшчыны выбягаюць на дарогу, сустракаючы і праводзячы палонных ня так злыж, як горкім галашэньнем: «Дзе ж твае в... Więcej »


Адамовіч Алесь, Vixi

Vixi

Тры апошнія аповесьці

Адамовіч Алесь

Гэтую кнігу Алеся Адамовіча складаюць тры апошнія аповесьці — "Вэнэра", "Нямко" і "Vixi" — якія раней асобнымі выданьнямі не выходзілі, бо пісаліся ўжо ў постсавецкі час і адлюстроўваюць незалежны погляд на беларускую гісторыю і беларускага чалавека XX стагодзьдзя. Więcej »


Адамовіч Алесь, Нямко

Нямко

Адамовіч Алесь

Здымаюць скальпы (нават зь дзяцей), кастрыруюць, праз маленькую дзірку ў цемені выцягваюць з жывога чалавека мозаг, ірвуць ногі» — гэта хто, фашысты 40-х гадоў? Не, гэта сёньняшнія газэтныя паведамленьні з нашых «блізкіх» рэгіёнаў-дзяржаваў аб высьвятленьні нацыянальных, кланавых і палітычных прэтэнзіяў адно да аднаго. Гэта мы з вамі. Калі ў 41-м немцы-фашысты забівалі савецкіх ваеннапалонных на вачах у жыхароў майго пасёлку, старая, уш... Więcej »


Адамовіч Алесь, Апакаліпсіс па графіку

Апакаліпсіс па графіку

Адамовіч Алесь

Алесь Адамовіч адным з першых павёў штурм саркафага лжы, які пачаў узводзіцца над Чарнобылем ці не адразу пасля аварыі. Праз барыкады "дзяржаўных інтарэсаў", езуіцкія "навуковыя" супакойванні, цэнзурныя лабірынты пісьменнік прарываецца да кіраўнікоу краіны і рэспублікі, да сусветнай грамадскасці, са словамі болю нястомна біў у набат чарнобыльскай трагедыі. Аварыя — выпадак ці заканамернасць? Хто вінаваты? Што рабіць? Пра гэта — страсны ... Więcej »


Адамовіч Алесь, Хатынская аповесць

Хатынская аповесць

Адамовіч Алесь

Аповесць (Дзяржаўная прэмія БССР 1976 г.), якая нарадзілася з дакументаў, рэальных уражанняў, апавяданняў сведкаў трагедыі тысяч беларускіх вёсак, у якіх фашысты чынілі неймаверныя дзікунствы,— гэта аповесць пра сілу чалавечага духу, гэта аповесць-папярэджанне ў наш трывожны час, калі чалавецтва наблізілася да той бездані, якая можа абрынуць усё жывое ў нябыт. У кнігу ўключана i асобная антываенная публіцыстыка пісьменніка. Więcej »


Адамовіч Алесь, Сыновья уходят в бой

Сыновья уходят в бой

роман-дилогия

Адамовіч Алесь

Книга белорусского писателя рассказывает о героической и трагической судьбе подпольщицы, партизанки, идущей навстречу смертельной опасности вместе со своими детьми. Она — и боец, и всегда — мать. Мать не только своим сыновьям, но и всем, кто вместе с ними, у кого война отняла тепло и ласку близких. Автор передает не придуманную сложность жизни и борьбы на оккупированной белорусской земле, где героическое и будничное было неповторимо пер... Więcej »


Адамовіч Алесь, Выбери — жизнь

Выбери — жизнь

литературная критика, публицистика

Адамовіч Алесь

В книгу известного белорусского прозаика, литературоведа, критика и публициста, лауреата Государственной премии БССР Алеся Адамовича вошли статьи, опубликованные в последние годы в журналах "Новый мир", "Вопросы литературы", "Октябрь", "Дружба народов" и др. Посвящены они насущным проблемам времени: литература в борьбе за мир, нравственное содержание советской литературы. Статьям автора присущи новизна мысли, живость изложения, живой, о... Więcej »


Адамовіч Алесь, Хатынская повесть. Каратели

Хатынская повесть. Каратели

Адамовіч Алесь

В книгу входят две повести Алеся Адамовича, созданные на документальном материале и посвященные трагическим событиям Великой Отечественной войны. В центре обеих повестей действия гитлеровцев на временно оккупированной территории Белоруссии, повествование о кровавой сущности философии фашизма. Więcej »


Pierwsza   Poprzednia   [1-4]   Następna   Ostatnia