be
pdf

Паходня 18/2008

грамадска-палітычная газета

Рыгор Кастусёў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты 27 жніўня ў Шклове адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі Шклоўскай выбарчай акругі № 90. На паседжанні былі зарэгістраваны два кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: старшыня Шклоўскага райвыканкама Валерый Іваноў і інжынер па тэхніцы бяспекі ТАА “БудАрком" (г. Санкт-Пецярбург) Рыгор Кастусёў. Рыгор Андрэевіч Кастусёў - наш зямляк, ён нарадзіўся 17 красавіка 1957 года ў вёсцы Цяхцін Бялыніцкага раёна ў простай сялянскай сям’і, тут жа з 1964 па 1974 год навучаўся ў мясцовай школе. Пасля заканчэння школы пачаў працаваць у мясцовым саўгасе "Друць" у якасці рабочага. Быў прызваны ў армію, пасля службы ў якой у 1977 годзе паступіў у Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію. Пасля заканчэння вучобы у 1982 годзе атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка і вярнуўся ў родную гаспадарку - саўгас "Друць" Бялыніцкага раёна. Працаваў у саўгасе спачатку загадчыкам майстэрні, а потым ужо ў 1983 годзе яму была даверана пасада галоўнага інжынера.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Паходня
  • Месца выхаду: Бялыніцкі раён, вёска Машчаніца
  • Дата выхаду: 2008-09
  • Рэдактар: Вырвіч Барыс
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org