be
pdf

Ніва 2008/29 (2723)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Яр­мо на шыі Пра вы­ба­ры ў так зва­ны бе­ла­ру­скі пар­ла­мент чац­вёр­та­га склі­кан­ня пі­саць не про­ста. З ад­на­го бо­ку не хо­чац­ца ўкрыў­дзіць не­ка­то­рых ма­ла­дых па­лі­ты­каў, мно­гія з якіх шчы­ра і са­ма­ах­вяр­на кі­да­юц­ца ў вы­бар­чую гон­ку. Гэ­так жа шчы­ра мы іш­лі на мяс­цо­выя вы­ба­ры 1995 го­да — апош­нія больш-менш дэ­мак­ра­тыч­ныя вы­ба­ры ў най­ноў­шай гі­сто­рыі Бе­ла­ру­сі. Не­ка­то­рыя з нас та­ды пе­ра­маг­лі, але дэ­пу­та­та­мі так і не ста­лі — не да­зво­лі­ла та­га­час­нае за­ка­на­даў­ства, якое вы­ма­га­ла за­над­та вя­лі­ка­га пра­цэн­ту ўдзе­лу вы­бар­ш­чы­каў. У вы­ні­ку мно­гія са­ве­ты та­ды не бы­лі аб­ра­ныя, а ка­рот­кая эпо­ха ў ней­кай сту­пе­ні спра­вяд­лі­вых вы­ба­раў скон­чы­ла­ся. Пас­ля гэ­та­га ўла­да па­ча­ла дзе­іць па­вод­ле най­гор­шых спо­са­баў фаль­ша­ван­ня. Яе ста­лы­мі прык­ме­та­мі ста­лі пад­ман і за­па­лох­ван­не. Вый­г­раць у фут­бол, ка­лі су­праць ця­бе гу­ля­юць па­вод­ле пра­ві­лаў рэг­бі, пап­ро­сту нель­га. Гэ­та ак­сі­ё­ма. З ін­ша­га бо­ку, са­праў­ды цяж­ка за­ха­ваць аб’­ек­тыў­насць, бо з пун­к­ту зда­ро­ва­га мыс­лен­ня ні­бы­та ла­гіч­на, што па­лі­тыч­ныя пар­тыі ідуць на вы­ба­ры. Мно­гія з тых, хто ад­на­знач­на вы­каз­ва­ец­ца за ак­тыў­ныя фор­мы ўдзе­лу, упэў­не­на цвер­дзяць, што гэ­та най­перш цу­доў­ная маж­лі­васць пра­ца­ваць з на­ро­дам. Але маж­лі­вас­ці ёсць і ін­шыя, ніх­то іх не мо­жа адаб­раць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2008-07-20
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
  • Copyright: © 2008 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org